Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








МЫ ЯШЧЭ ТУТ! Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Спецвыпуск № 3. ліпень 2004 г. / тамуз 5764 г
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Спецвыпуск № 3. ліпень 2004 г. / тамуз 5764 г.
=============================================================
“…Тот же самиздат – ответ на неповоротливость и идеологическую зашоренность государственных издательств, деградацию и запуганность государственных СМИ” (М. Жбанков)
* * *
Снова белорусско-еврейский бюллетень. Не для того, чтобы встряхнуть еврейскую жизнь, которая, видимо, никаким встряхиваниям не поддается. Если уж организации вроде «Джойнта» и «ПАРИЖского клуба» (в Беларуси есть иудейское объединение, которое возглавляет г-н Париж) не пронял факт разрушения памятного знака евреям-жертвам нацизма в г. Мозыре, то публикации им и подавно до... И всё-таки, мы хотя бы не молчали.
======================================================================================================
60 ГАДОЎ ТАМУ, У ЛІПЕНІ 1944 Г., БЕЛАРУСЬ БЫЛА ВЫЗВАЛЕНА АД НАЦЫСТАЎ. УСПОМНІМ ПРА ЯЎРЭЯЎ, ЯКІЯ НАБЛІЖАЛІ ПЕРАМОГУ
КРЫЛАТЫЯ БРАТЫ

Тры лётчыкі, тры ўраджэнцы горада Барысава, такога багатага на гераічныя сем’і. Усе яны ваявалі і былі ўзнагароджаны за свае подзвігі. Бацькі лётчыкаў Ісак Майсеевіч і Ганна Іллінічна загінулі ад рук інквізітараў у барысаўскім гета. Майсей Мазо (1913-1971) служыў у транспартнай авіяцыі. Неаднойчы дастаўляў у тыл ворага грузы для забеспячэння партызанскіх атрадаў, а адтуль вывозіў параненых і хворых. Якаў Мазо (1918-1945) таксама служыў у ваенна-транспартнай авіяцыі. Будучы камандзірам самалёта СІ-47, загінуў на 3-м Беларускім фронце ля Кенігсбергу 4 сакавіка 1945 г., калі да перамогі заставалася ўсяго два месяцы. Малодшы брат Абрам Мазо (1921-1985) стаў лётчыкам ужо ў час вайны, а да паступлення ў вучэльню паспеў паваяваць на Ўкраіне, дзе быў паранены ў баі. Лётаючы на знішчальніках, ня раз удзельнічаў у паветраных бітвах. Па вайне працягваў службу як намеснік камандзіра авіяпалка па лётнай рабоце. Дарэчы, у Барысаве нарадзіліся і іншыя славутыя авіятары – Героі Савецкага Саюза Міхаіл Рабцаў і Евель Бялявін, кавалер трох баявых ордэнаў ваенны штурман Леў Бандас…
Паводле А.Розэнблюма, www.rpp.nm.ru.
ШТО Ў ІЗРАІЛІ
4 чэрвеня ў г. Рышон Ле-Цыён прайшла навуковая канферэнцыя “Другая сусветная вайна: агульная трагедыя і подзвіг”, дзе выступілі сведкі падзеяў – франтавікі, партызаны – а таксама гісторыкі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускага зямляцтва ў Ізраілі. Было многа ганаровых гасцей. Аркадзь Крумер прэзентаваў доўгачаканую кнігу “Праведнікі народаў свету Беларусі”, падрыхтаваную Інай Герасімавай з Мінска і
Аркадзем Шульманам з Віцебска (Мн., 2004).
27 чэрвеня ў Ашдодзе пры дапамозе Міжнароднага цэнтра культурных сувязей “Ізраіль-Беларусь” беларускае пасольства ў Ізраілі зладзіла прыём, які паспрабавала скарыстаць для ідэалагічнай работы з “дыяспарай”. У выніку свята было падпсавана, але нішто не магло сапсаваць велічы перамогі над нацызмам! Адбыўся таксама святочны канцэрт. Ізноў жа, не бяз Крумера.
7 ліпеня іерусалімская філія беларускага зямляцтва арганізавала вечарыну ўспамінаў. Былі запрошаны 90 ветэранаў. Аналагічная сустрэча прайшла ў г. Бэйт-Шэмеш.

=================================================

В МОЗЫРЕ ДЕМОНТИРОВАН ПАМЯТНИК ЖЕРТВАМ ХОЛОКОСТА
Он был установлен в память о самосожжении евреев, которое произошло в 1941 году. Спор вокруг установки памятника на этом скорбном месте ведется уже несколько лет. («Берега», декабрь 2003).
  
«Кіраўнік Сусветнай арганізацыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман быў затрыманы міліцыянтамі 14 студзеня за несанкцыянаваны пікет ля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта. Гутман ледзь пасьпеў разгарнуць плякат з заклікам «спыніць разбурэньне габрэйскіх сьвятыняў, габрэйскіх могілак, а таксама помнікаў ахвярам Галакосту». (“Наша Ніва”, 16.01.2004).
  
“Якаў Гутман за правядзеньне несанкцыянаванага пікету… атрымаў судовае папярэджаньне. На знак пратэсту супраць дзяржаўнага антысэмітызму, ён распачаў галадоўку, якую трымаў тыдзень. 21 студзеня Гутман зноў быў затрыманы… дастаўлены ў гараддзел міліцыі № 1, адкуль у перадінфарктным стане трапіў у больніцу № 9”. (“Наша Ніва”, 30.01.2004).
  
“…дистанцируемся от выходок небезызвестного г-на Гутмана…” (з інтэрв’ю з Леанідам Левіным, кіраўніком “Саюза яўрэйскіх арганізацый”, “Советская Белоруссия”, 10.02.2004).

НАШ КАМЕНТАР

За часоў Чаўшэску “кішэнныя” прафесійныя румынскія яўрэі не стамляліся цвердзіць пра росквіт яўрэйскай культуры пры “народным урадзе”. Можна згадаць і даўнейшы прыклад: калі ў Францыі канца XIX ст. бязвінна асудзілі капітана Дрэйфуса па антысеміцкіх матывах, пісьменнік Эміль Заля не пабаяўся выступіць у абарону асуджанага, а вось бальшыня “лідэраў” французскага яўрэйства паспяхова маўчала ў анучку. Нам сорамна за абвешанага прэміямі архітэктара, вымушанага замоўчваць абуральныя факты ды ганіць чалавека, які, рызыкуючы прынамсі здароўем, адкрыта пратэставаў супраць барбарства мазырскіх уладаў. У 1993 г. Левін быў “смялейшы” – падпісаў заяву супроць ураду Кебіча (“Народная газета”, 31.08.2003), хоць той якраз нічога яўрэйскага не разбурыў… Кароткая памяць? Маральная дэградацыя? Сінат-хінам?

ЯЎРЭІ І ЯЎРЭЙСКАСЦЬ У ЛЮСТЭРКУ БЕЛАРУСКІХ СМІ
СІНАГОГА Ў ЗЕМБІНЕ

Шмат дакументаў, якія звязаны з гісторыяй нашага краю і яго архітэктурнымі і іншымі помнікамі, знаходзяцца ў архівах і застаюцца недаследаванымі. Сёння вашай увазе прапануюцца менавіта такія звесткі. Яны датычацца сінагогі ў Зембіне і ўтрымліваюцца ў старых дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

У 1783 годзе ўладар Зембіна Храптовіч запрасіў сяліцца ў ім усіх вольных людзей (хрышчоных і нехрышчоных). З гэтага часу ў Зембіне з’явіліся яўрэі. Яны складалі каля 75-80% жыхароў мястэчка.
Зразумела, што пры такім складзе насельніцтва ў Зембіне павінна была быць сінагога. На жаль, звестак пра заснаванне тут першай сінагогі не захавалася. Апошняя ж была пабудавана ля Базарнай плошчы на вуліцы Касцёльнай (Докшыцкай).
У 1833 годзе яўрэйская абшчына набывае пляцоўку пад будаўніцтва сінагогі ў Івана Курлоўскага, якому належала адна палова вуліцы. На пляцоўцы будуюцца два будынкі сінагогі (малітоўныя школы) пад назвамі “Малая” і “Вялікая”, аб’яднаныя аркадай. Абодва былі пабудаваны з дрэва. Яны мелі прамавугольную форму з чатырохсхільнымі дахамі. На заходнім фасадзе кожнага была галерэя з лесвіцай на другі паверх, у жаночае аддзяленне.
У 1894 годзе абедзве школы былі часова зачынены. Менскае губернскае праўленне патрабавала ў абшчыны дакументы на валоданне зямлёй і план будынкаў. Канчаткова яны адчыніліся толькі ў 1896 годзе. З 1894 па 1896 год яны, з дазволу Менскага губернскага праўлення, адчыняліся толькі на вялікія святы. У тым жа 1896 годзе былі выдадзены пасведчанні пра дазвол праводзіць грамадскія богаслужэнні. Яны павінны былі вывешвацца ў бачных месцах абодвух будынкаў.
Праіснаваў будынак Зембінскай сінагогі каля стагоддзя, да Вялікай Айчыннай вайны.
Алесь Панцялей
(Паводле “Гоману Барысаўшчыны”, № 2/2004, с. 10)

З РАБІНАМ ВЕСЯЛЕЙ

Значная і радасная падзея адбылася ў жыцьці аршанскіх габрэяў. Упершыню за апошнія 70 гадоў на вясёлае свята Пурым зь імі маліўся рабін. 24-гадовы грамадзянін Ізраілю прыехаў у Воршу разам з жонкай і немаўляткам.
Выхаваныя ў савецкія атэістычныя часы, аршанскія габрэі ня ведаюць ні рэлігійных звычаяў, ні роднай мовы, таму разам з рабінам прыехаў і перакладчык. Цяпер аршанскае культурна-дабрачыннае таварыства “Шалом”, якое аб’ядноўвае больш за 300 габрэяў, зьбіраецца набыць будынак пад сінагогу.
Яўген Жарнасек, Ворша
(“Наша Ніва”, 19.03.2004, с. 6).

У ГОНАР ПЭНА

У Віцебску пачаліся сьвяткаваньні 150-годзьдзя з дня нараджэньня Юдэля Пэна, заснавальніка першай у Віцебску школы маляваньня і жывапісу, настаўніка Шагала. Прайшлі навуковыя чытаньні. Акторы коласаўскага тэатру прэзэнтавалі новы спэктакль “Ружа ў чыстым полі”, прысьвечаны Пэнаву жыцьцю. У краязнаўчым музеі адкрылася экспазыцыя палотнаў мастака. А краязнаўчы фонд імя Сапунова ды гарадзкая габрэйская грамада прэзэнтавалі другі выпуск “Шагаловского международного ежегодника”.
Вітальд Гамбровіч, belngo.info
(“Наша Ніва”, 18.06.2004, с. 4).

ЗАБРЭЗСКІ МАРТЫРАЛОГ

Старэнькі плот абрамляе прасторную сядзібу. Гэта месца, прыкладна за сто метраў ад цяперашняга будынка сельвыканкама, памятае страшную быль… Бліжэй да мяжы прама ў агародзе стаіць высокі каменны помнік. Так у 1946 годзе ўвекавечылі людзі памяць ахвяр фашысцкага тэрору. Сціплы помнік узвялі акурат там, дзе немцы зажыва спалілі 180 мірных жыхароў не толькі Забрэззя, але і суседніх абшараў. Здарылася гэта трагедыя ў 1942 годзе. Звычайная сялянская сядзіба стала месцам, дзе акупанты размясцілі яўрэйскае гета, а праз нейкі час гвалтоўна сагналі сваіх ахвяр у хлеў, аблілі бензінам і… Кажуць, што ўратавалася жанчына па мясцовай мянушцы Арчыха. Яна жыла па-суседску з месцам, дзе неўзабаве было абсталявана гета, і падалася ляском у напрамку Лоска, як толькі немцы ступілі ў вёску Забрэззе. Больш яе ніхто не бачыў. Ходзяць чуткі, што старая і цяпер жыве дзесьці за мяжой. Выратавалася і адно дзіця – хлопчык-падлетак, які за некалькі дзён да трагедыі ўцёк з натоўпу схопленых яўрэяў… Астатнім зорка Давіда на плячах стала прысудам на пакутлівую вогненную смерць.

Ірына Пашкевіч
(Урыўкі паводле валожынскай раённай газеты “Працоўная слава”, 17.04.2004, с. 4).
================================================================================

ХТО НАС ПРАДСТАЎЛЯЕ ЗА МЯЖОЙ, АБО ПОЎНЫ БАНЬ

Доўгі час паслом Беларусі ў Ізраілі быў экс-старшыня КДБ Генадзь Лавіцкі. У студзені 2004 г. яго раптоўна адклікалі з пасады. Відаць, пацярпеў з-за ізраільскага Міністэрства замежных спраў, якое абяцала-абяцала адкрыць пасольства ў Мінску, ды так і не адкрыла (асобныя беларуска-яўрэйскія дзеячы – nomina odiosa – яшчэ паўгоду назад паспелі адрапартаваць беларускім СМІ, што ўвесну пасольства адновіць сваю работу, нібыта ад іх у гэтым пытанні нешта залежала). Хто ж цяпер сядзіць ва ўтульным тэль-авіўскім офісе? Спадар Міхаіл Бань. Яго прызначылі Часовым Павераным Рэспубліцы Беларусь у Дзяржаве Ізраіль. Ледзь прыступіўшы да выканання сваіх абавязкаў, ён заўважыў, што ў ізраільскай прэсе ўсё яшчэ трапляюцца артыкулы пра юдафобію ў Беларусі і заняўся “контрпрапагандай”, ды як! Вось колькі вытрымак з яго допісу ў газету “Новости недели” (18.02.2004):
«Автор не посчитал необходимым обратиться за фактами к официальной статистике, которая свидетельствует о пресечении «на корню» антисемитских проявлений в публикациях периодических изданий и книгах…».
“Война по законам подлости”, напэўна, ужо няісная. Яе ж «пресекли на корню»… І Скобелева з яго трызненнямі ў “Народнай газеце” і “Немане” “пресекли”, і Касцяна…
«В течение многих лет в нашей стране отсутствуют какие-либо конфликты на этнической, расовой, лингвистической и конфессиональной основе…».
Ні пра групоўкі «скінаў», ні нават пра гучны працэс расістаў з Віцебска, асуджаных беларускім судом у 2002 г., сп. Бань нічога не ведае. Зрэшты, як і сп. Буко, старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў, які ў 2003-2004 гг. апублікаваў аналагічную фразу ў афіцыйным даведніку. Гэта як знакамітыя тры малпы: «Нічога не бачылі, нічога не чулі, нічога нікому не скажам».
«По ряду основных показателей (уровень образования, доходов и т.п., уровень жизни в целом) представители большинства национальных меньшинств либо соответствуют белорусам, либо превосходят их. Представители еврейского национального меньшинства по этим показателям занимают первое место среди других этнических групп Беларуси…».
Во як! Аказваецца, сп. Бань ужо ўсё ведае менавіта пра нашы, яўрэйскія прыбыткі. А мы, наіўныя, думалі, што жывем у дзяржаве, дзе прыватнае жыццё паважаецца… Дык не, хтосьці пільны працягвае падлічваць, колькі зарабіў Багдановіч, а колькі – Рабіновіч… Нават сацыялагічных даследаванняў ня трэба ладзіць!
Напрыканцы сп. Бань дае рэкамендацыі ізраільскім журналістам, як пісаць пра Беларусь. Маўляў, або добра, або нічога:
«Несмотря на закрытие Израилем в прошлом году своего посольства в Минске (что было воспринято весьма болезненно белорусскими гражданами), в СМИ Беларуси не было отмечено в этой связи ни одной антисемитской или антиизраильской публикации. Хотелось бы такого же джентльменского и уважительного отношения к Беларуси и на страницах израильских изданий».
У перакладзе з банеўскай мовы на беларускую гэта трэба разумець так: будзеце пра нас кепска пісаць, мы на вас у Беларусі адыграемся! Што й казаць, дасціпны “дыпламат”. І дзе такіх рыхтуюць?

Памёр Леў Зусмановіч. Былы мянчук, да 2004 г. ён узначальваў Аб’яднанне выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі. Смуткуем разам з усімі, хто яго ведаў.

НЕЎЗАБАВЕ ПРОЙДЗЕ VII З’ЕЗД САЮЗА БЕЛАРУСКІХ ЯЎРЭЙСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ І АБШЧЫН. ЧАГО НАМ ЧАКАЦЬ АД З’ЕЗДУ?
Многія сумняюцца ў самім сэнсе іс-навання арганізацыі, што ладзіць з’езд. Пэўныя падставы для сумневаў ёсць. Калі ў першай палове 1990-х гг. беларускія яўрэі слушна кіраваліся прынцыпам “чым болей суполак, тым лепей”, дык цяпер яўрэйскі бюракратычны апарат мае патрэбу ў скарачэнні. Ёсць рэлігійныя і квазірэлігійныя аб’яднанні (хасіды, артадоксы, рэфармісты), культурніцкія суполкі “на месцах”, аб’яднанні ветэранаў і вязняў гета, моладзевыя тусоўкі пры Сахнуце і Ізраільскім цэнтры, ёсць, нарэшце, хэсэдаўская дабрачыннасць, спансараваная “Джойнтам”… Кожны цягне коўдру на сябе. Кіраўнікі Саюза вечна жаляцца, што ім бракуе грошай. “А навошта ім грошы, калі асноўныя праекты рэалізуюцца па-за межамі іхняй канторы?” – так, напэўна, разважаюць патэнцыйныя спонсары і працуюць наўпрост з рэлігійнымі аб’яднаннямі, культурніцкімі суполкамі і г.д. (гл. вышэй). Левінскі саюз ня стаў эфектыўнай групай ціску ні ў парламенце, ні ва ўрадзе, таму казаць аб рэальным прадстаўніцтве інтарэсаў яўрэяў перад дзяржаўнымі органамі не выпадае. Гэтак, за апошнія тры гады:
– з дома па вул. Інтэрнацыянальнай, 6, было выселена Мінскае аб’яднанне яўрэйскай культуры імя Харыка разам з бібліятэкай. Дзейнасць апошняй дагэтуль не адноўлена;
– знікла рарытэтная брама з “Дому з Мязузай” па вул. Ракаўскай;
– разбурана сінагога па вул. Дзімітрава, 3 у Мінску;
– разбураны дом, дзе нарадзіўся славуты ідышысцкі паэт Ізі Харык, у вёсцы Зембін Барысаўскага раёна;
– распачата будаўніцтва гаража-стаянкі па вул. Няміга ў Мінску, на месцы “Ды калтэ шул” – старажытнай сінагогі;
– знесены памятны знак яўрэям, якія ў 1941 г. спалілі сябе, каб не дацца нацыстам, у Мазыры Гомельскай вобл.;
– апаганена безліч помнікаў і яўрэйскіх пахаванняў, належных контрмер прынята не было;
– з-за неасцярожных заяў асобных кіраўнікоў Саюз быў уцягнуты ў марныя судовыя працэсы, якія не дадалі беларускім яўрэям ні грошай, ні славы;
– “саюзнікі” ніяк не паўплывалі на абмеркаванне новай рэдакцыі Закона “Аб нацыянальных меншасцях” (2004 г.);
– зачынены “гонар Саюза” –Міжнародны гуманітарны інстытут БДУ, дзе вывучаліся “яўрэйскія” дысцыпліны;
– газета “Авив” выдаецца нерэгулярна і ператварылася ў прапагандысцкі рупар двух-трох недальнабачных асобаў…

Канешне, ня ўсё, што рабіла кіраўніцтва Саюза, падлягае крытыцы. Выдадзена кніга пра найстарэйшага яўрэйскага літаратара “Остров Релеса” (накладам 116 асобнікаў), заснаваны Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, праведзены канферэнцыі, экскурсіі, канцэрты і г.д. Магчыма, ва ўсіх гэтых падзеях і ўзялі ўдзел колькі соцень “проста яўрэяў” – мазаль тоў! І ад юдэнрату камусьці ж была выгода…

ШТО РАБІЦЬ?

Рэдакцыйны калектыў бюлетэню “Мы яшчэ тут!” чакае ад з’езду:
1. Кадравых зменаў у арганізацыі, абмежавання тэрміну знаходжання старшыні на пасадзе.
2. Прыняцця пакрокавай праграмы развіцця яўрэйскай адукацыі ў Беларусі, у тым ліку заснавання ў Мінску паўнавартаснай яўрэйскай школы.
3. Супольнага, разам з іншымі яўрэйскімі і неяўрэйскімі арганізацыямі, пратэсту супраць канкрэтных фактаў антысемітызму ў Беларусі, магчыма, са зваротам(і) у суд(ы).
4. Заявы аб падтрымцы на парламенцкіх выбарах увосень 2004 г. тых кандыдатаў, якіх хвалююць “яўрэйскія” праблемы.
5. Пачатку збору сродкаў на асабліва важныя для беларускіх яўрэяў выдавецкія праекты. Нам уяўляецца, што такімі праектамі ёсць ідыш-беларускі слоўнік, практычна гатовы да друку, кніга Рыгора Барадуліна (пераклады на беларускую мову яўрэйскіх паэтаў), зборнік Зеліка Аксельрода да яго 100-годдзя ў снежні 2004 г.
6. Стварэння эфектыўна дзеючага Суда Сумлення, куды ўвайшлі б духоўныя лідэры розных кірункаў іудаізму, юрысты з вопытам работы і незаплямленай рэпутацыяй.
Шмат чаго яшчэ варта зрабіць… Доўгая дарога пачынаецца з першых крокаў.

ХТО, КАЛІ НЯ ЁН?

Леанід Мендэлевіч Левін кіруе на “яўрэйскай вуліцы” ужо 13 гадоў. За гэты час ён прывучыў іншых думаць і, мабыць, сам пачаў меркаваць, што “Мы кажам “Левін”, маем на ўвазе Саюз, кажам “Саюз”…”. Нічога ня маем супраць дачкі архітэктара, але не ў ролі “дарадцы старшыні па культурных пытаннях”. Грамадская арганізацыя – усё-ж такі не сямейны бізнэс.
Пасаду старшыні Саюза маглі б заняць навукоўцы, вядомыя ў Беларусі і ў свеце, ангажаваныя ў яўрэйскія справы. Напрыклад, філолаг-біблеіст Галіна Сініла або псіхолаг, доктар навук Якаў Каламінскі. Кандыдатура апошняга нам сімпатычна яшчэ й таму, што гэты 70-гадовы ўраджэнец Нароўлі не забыўся на мову ідыш. Да таго ж, калі ў 1999 г. вакол мінскага “Хэсэда” разгарэўся скандал, ён не пажадаў прыкрываць сабою бруд – сышоў з Назіральнай рады...
Мабыць, дэлегатам з’езда перадача “улады” вучоным падасца занадта радыкальнай ідэяй. Шанцы мелі б яўрэйскія “алігархі”, але такіх у Беларусі бадай што няма. Як “пераходная” постаць някепска глядзеўся б бізнэсовец Уладзімір Чарніцкі, цяперашні першы віцэ-старшыня Саюза. Ці то запрасіць “на царства” віцэ-старшыню Міхаіла Шавельзона, аднаго з кіраўнікоў Беларускага звязу прадпрымальнікаў? Што праўда, гэтыя асобы (асабліва Чарніцкі) не ўмеюць выступаць гэтак прыгожа, як сп. Левін і іжэ з ім. Што ж, і Майсей быў коснаязыкі. А локшынаў з вушэй мы ўжо наеліся. Хацелася б пачуць гукі шурпатай мовы фінансавых справаздачаў.
А МОЖА БЫЦЬ, ШАПІРА?

У “габрэйскім” нумары мінскага часопіса “ARCHE” (№ 3, 2000) у нататцы “Дужаньне” пра гэтага спартсмена й педагога сказана наступнае:
Лазар Шапіра (нар. 1938), вольны стыль. Заслужаны трэнэр СССР і Беларусі. Прызэр чэмпіянату СССР у камандных спаборніцтвах, у пэрыяд 1957-1964 гадоў быў 7-разовым чэмпіёнам Беларусі. Дачка Натальля Шапіра-Асмолава, майстар спорту па мастацкай гімнастыцы, зьехала ў Ізраіль, дзе працуе трэнэрам зборнае краіны.
Імя Лазара Майсеевіча Шапіры значыць для беларускай гісторыі ня менш, чым імя якога прававернага дойліда. Дачка ў Ізраілі – значыць, сям’я не адцуралася яўрэйства. Дужы лідэр зараз патрэбны беларускім яўрэям як ніколі. Аднымі заклёнамі антысемітызму не спыніш.

NO COMMENTS…

ВЫ ЯВРЕИ ИЛИ ГДЕ?
Письмо к радахции
Ну, в натуре, снова я, Додик Мушник. Не забыли? Была пару лет назад такая газетка «Анахну кан», вот я туда ксиву передал, и напечатали мою писанину. Тогда я, хоть и Ошерович, не знал понятий местных яврейских, век воли не видать. На меня еще за то письмо Яша Васин зуб точил, но мы с ним стрелку забили, перетерли – наш человечек! Только что по фене не ботает. Его ж за вице-пахана держали в ШМОЕКе, так он председателя этой хевры Резника по-блатному объегорил на все сто! Нашрайбал вместе со своими корешами из общества прогрессивных паралитиков буржуям в Израиловку, типа подкиньте бабок, и подпись Резника при-ложил. Тот, ясное дело, ни сном ни духом. Бабки пришли, Яша с корешами их поделили по-честному, а когда Резник допетрил и на толковище поднял кипеш, Яша говорит: «Извини, браток, так вышло. Ты бы не раскрывал варежку зазря, у меня давно все схвачено. Да и ваще, наш главный пахан Лёня не велит выносить сор из хаты. В провокаторы захотел, в еврейские антисемиты? Это у меня быстро делается». Тот и заткнулся. А в газете «Зима», где Яша в авторитетах ходит, он Резника вконец опустил – мол, «ШМОЕК без меня труп, и Резник покойник». И правильно, если ты фраер, нефиг вякать!
Так я к чему толкую, вот тут сейчас крутой сходняк будет. Вы там, кто приползет, чтобы все за Яшу Васина голосовали! А кто не все, того мы с Лёней Менделем из-под земли достанем. Вы явреи или где?

Д.О. Мушник,
Засл. рецидивист республики,
член правления ШМОЕКа в отставке
ЗЕМЛЯКІ Й ЗЯМЛЯЧКІ
І Ў СТАКГОЛЬМЕ СЬНІЎСЯ ГОМЕЛЬ

У Музэі сучаснага мастацтва Швэцыі адчынілася вялікая выстава фатаграфій Ганны Рыўкін.
Імя гэтай найлепшай швэдзкай фотамастачкі XX ст. нічога не гаворыць беларускім адмыслоўцам. Між тым, Ганна Рыўкін нарадзілася ў беларускім мястэчку Сураж, у габрэйскай сям’і, і ўсё жыцьцё падкрэсьлівала свае беларускія карані.
Маці Ганны, Фрыда, паходзіла з Кобрыню. Бацька, Аляксандар Рыўкін, нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў прэстыжны Гайдэльбэрскі ўнівэрсітэт (Нямеччына), там жа абараніў доктарскую дысэртацыю па філязофіі. Вярнуўся на Радзіму, стаўся адным з найзаможнейшых прадпрымальнікаў Гомелю, дырэктарам папяровай фабрыкі. Гомельскі пагром 1903 г. зьмяніў лёс сям’і. Рыўкіны эмігруюць у Швэцыю, дзе просяць палітычнага прытулку. Стакгольм зрабіўся другой айчынай Ганны.
Усходнеэўрапейскае паходжаньне прывяло маладую фотамастачку да зацікаўленасьці этнічнымі меншасьцямі Швэцыі. Вядомасьць Ганьне прынесьлі цыклы фатаграфій з жыцьця саамі і цыганоў. Пасьля вайны Ганна здымае Швэдзкую Опэру, каралеўскую сям’ю, шмат падарожнічае па сьвеце. Фатаграфіі Ганны ўпрыгожваюць швэдзкія выданьні кніжак Астрыд Ліндгрэн, зь якой мастачка сябравала. Спачыла Ганна Рыўкін у 1970 г.
Спэцыяльна выдадзены да выставы альбом творчасьці Ганны пачынаецца з часткі “Беларускае дзяцінства”. На рэклямным шчыце Музэю сучаснага мастацтва кароткія зьвесткі: “Ганна Рыўкін, найвыдатнейшая швэдзкая фотамастачка, паходзіць зь Беларусі”. Яшчэ адно імя вяртаецца ў нашу расьцярушаную гісторыю. Чытачам застаецца марыць, каб цудоўная выстава некалі трапіла ў Беларусь.
Андрэй Катлярчук, уласны карэспандэнт “НН” у Швэцыі
(“Наша Ніва”, 05.03.2004, с.7)
* * *
100-гадовы юбілей выбітнага іўрыцкага паэта Іцхака Каганава (1904, Горкі Магілёўскай губ. – 1978, Ашдод), які з 1976 г. жыў у Ізраілі, прайшоў, на жаль, зусім незаўважна. Нават у Горках.

МЭРЫ ЭНЦІН ВЯРТАЕЦЦА Ў ПОЛАЦАК

15 траўня споўнілася 55 год з дня сьмерці вядомай амэрыканскай пісьменьніцы Мэры Энцін (Mary Antin), якая нарадзілася і жыла да трынаццаці гадоў у Полацку. У Амэрыку спачатку пераехаў бацька Марыі, а затым выклікаў у Бостан усю сям’ю – жонку, дзьвюх дачок і сына. У Марыі рана праявіліся здольнасьці да літаратуры – у 1896 г. газэта “Boston Herald” надрукавала першы верш яўрэйскай дзяўчыны-эмігранткі. Першая кніжка палачанкі выйшла ў 1899 г., называлася яна “З Полацку ў Бостан” – спачатку кніга была напісана па-габрэйску, а затым ужо перакладзена на ангельскую. У 1912-м Мэры Энцін выдае другую сваю кнігу “Зямля запаветная”, шэдэўр амэрыканскай літаратуры, які вывучаецца ў школе. Кніга аўтабіяграфічная, у ёй пісьменьніца апісвае сваё полацкае маленства, пераезд у Амэрыку і першыя гады жыцьця ў Бостане. Кніга праілюстравана фатаздымкамі: полацкія вуліцы, кірмаш, крамы, зімовая Дзьвіна, бабулін дом, заняткі ў хедэры і нават здымак полацкага далакопа.
Мэры Энцін займалася ня толькі літаратурай, а й палітыкай як абаронца правоў эмігрантаў. Памерла пісьменьніца ў 1949 г.
На радзіме яна абсалютна невядомая. Часопіс “ARCHE” мае сёлета надрукаваць невялікі ўрывак з кнігі “Зямля запаветная”, а сябры ТВЛ (“Таварыства вольных літаратараў” – “МЯТ!”) правядуць у Полацку акцыі для ўшанаваньня памяці пісьменьніцы.
Васіль Кроква, Полацак
(“Наша Ніва”, 21.05.2004, с. 14)
* * *
4 ліпеня 2004 г. споўнілася 60 гадоў знанаму беларуска-яўрэйскаму шахматысту і трэнеру Альберту Капенгуту, які жыве цяпер у ЗША, штат Нью-Джэрсі. Пра Капенгута можна прачытаць у № 3 “Шахмат-плюс”. Лёс даваеннага чэмпіёна Беларусі па шахматах гамельчаніна Абрама Маневіча, які ў 2004 г. святкаваў бы “сто лят”, інтэрв’ю з Рахіль Эйдэльсон, міжнароднай гросмайстаркай з Віцебска, пераможцай васьмі першынстваў краіны, уключаючы сёлетняе – усё гэта ў незалежным ілюстраваным часопісе “Шахматы-плюс”, тры нумары якога выйшлі ў Мінску ў 2003-2004 гг. Каб атрымаць, тэлефануйце (8-0172)2550418 або пішыце kazlova@lycos.com.
-------------------------------------------------------------------
Feliks Batoryn
DER HIRŠ UN DY HIND

Es gejt der ovnt štił un friš
Durch ałe vegn-štegn.
Es štejt a hind, es štejt a hirš
Af сvej nit-vajte bregn.

Nor сvišn zej trogt gich der štrom
Zajn tyfe, tungle vaser.
Er jogt сejušet kłeсer, štroj
Un štikłech šojm dy vajse.

Es cyt zich, štrebt der blik cum blik
Iber dy bejze vełn…
Ober s’nito arum kejn brik –
Nor opgruntn un švełn.
------------------------------------------------------------------------------------
ЛІСТ З ПАСАДЗЕЦКАЙ БАЗАВАЙ ШКОЛЫ
Нам трапіў на вочы Ваш беларуска-яўрэйскі бюлетэнь. Мы вырашылі адгукнуцца на яго. Менавіта ў нашай вёсцы нарадзіўся Змітрок Бядуля. У памяць аб ім мы сваімі сіламі адкрылі, аформілі літаратурна-краязнаўчы му-зей. У свой час Азгур падарыў бюст класіка, які ў нашым музеі займае пачэснае месца. Мы заўсёды адзначаем юбілеі Бядулі, праводзім прысвечаныя яму ўрокі. Нашу школу да Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў яўрэй, Шофман Яўсей Маісеевіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры. У вайну ён быў расстраляны немцамі. У яго засталося двое дзяцей. Да вайны ў Пасадцы жыло многа яўрэяў, у тым ліку: Гінзбург Аўрам Рыгоравіч з жонкай Сіфрай (яго бацька меў млын), Руднер Барыс – працаваў старшынёй калгаса, Бунімовіч Ісак – крамнік, Кац Ісак, Ходаш Меір, Гурэвіч Майсей Якаўлевіч… Магчыма, чытачам штосьці вядома пра іх далейшы лёс, лёс сваякоў. Хацелася б мець у музеі матэрыялы пра іх. Адгукніцеся, калі ласка!

ПАЗІТЫВЫ
Як мы паведамлялі, пісьменніцкая газета “Літаратура і мастацтва” у 2003 г. “забылася” павіншаваць найстарэйшага беларуска-яўрэйскага паэта Рэлеса з 90-м днём народзінаў. У 2004-м “ЛіМ” выправіўся і ў нумары за 30 красавіка змясціў нізку вершаў у перакладзе з ідыш на беларускую. Дарэчы, у гэтым годзе мусіць выйсці кніга ўспамінаў Рэлеса пра яўрэйскіх пісьменнікаў Бела-русі XX ст. Яе аўтар зараз рыхтуецца да паездкі ў Вільнюс, на традыцыйны ідышысцкі семінар у жніўні.
* * *
Па адрасе www.rpp.nm.ru адкрыўся сайт гісторыі Барысава. Заснавальнік – нястомны жыхар г. Арыэль Аляксандр Розэнблюм, вядомы па сваіх порсткіх нататках у ізраільскіх “Новостях недели”, беларускіх “Анахну кан” і “Авиве”.
* * *
У Віцебску ў гэтым годзе пачала выходзіць яўрэйская газета “Атиква” (“Спадзеўка”). Вітаем калегаў-спадзяванцаў!
* * *
Гэты нумар надрукаваны дзякуючы ласкавай падтрымцы Марата Гаравога (Мінск).
=========================================================================================================
Адрас для лістоў: Казловай С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 08.07.2004. Тыраж 299 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinchyk@lycos.com).

Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце іерусалімскай філіі Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem.
=========================================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il