Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?









Евреи Могилева и Могилевской области

Вачыма Кесьлера

У Магілёве сярод усё большае колькасьці мерапрыемстваў забаўляльнага характару, разьлічаных на масавага гледача, імпрэзы зь якасна іншай сэнсавай і сутнаснай нагрузкай выглядаюць як альбіносы сярод нэграў. Яны ня тое каб зусім рэдкія, ня тое каб абдзеленыя ўвагай — яны папросту нязвыклыя. Затое яны — знакі сталасьці грамадзтва.

Падзея, пра якую гаворка, закранае адну з найменей дасьледаваных старонак гісторыі Магілёва часоў другое сусьветнае вайны — жыцьцё і зьнішчэньне габрэйскага гета. У музэі гісторыі Магілёва ў памяць аб 61-й гадавіне першага масавага расстрэлу габрэяў была адкрытая выстава фатаздымкаў з Фэдэральнага архіву Кобленцу (Нямеччына). Усе здымкі былі зробленыя фотакарэспандэнтам вэрмахту Рудольфам Кесьлерам у чэрвені 1941 г. з палітычна-прапагандысцкай мэтай і мусілі ілюстраваць мерапрыемствы акупацыйных уладаў па арганізацыі габрэйскіх працоўных атрадаў і стварэньні магілёўскага гета.

Выстава ня мела дакладнае назвы, і ў гэтым ёсьць свой сэнс. З аднаго боку, арганізатары імкнуліся паказаць трагедыю габрэйскага гета. З другога боку, выстава мела стацца імпульсам для пераасэнсаваньня сучасным грамадзтвам трагічных падзеяў таго часу. Паводле даваеннай статыстыкі, у Магілёве габрэі складалі 45% ад агульнае колькасьці насельніцтва. У гэтай сытуацыі казаць аб адназначнасьці ўзаемінаў між габрэямі і беларусамі не выпадае. Два этнасы суіснавалі ва ўмовах канкурэнцыі. Ня можна адпрэчваць факту актыўнага альбо пасіўнага суўдзелу беларусаў у рэпрэсіўных захадах акупацыйных уладаў, калі за часамі другое сусьветнае вайны ў Магілёве было зьнішчана больш за 20 тыс. габрэяў. Аднак гэтая лічба была б большай, каб не было сем’яў, што ратавалі габрэяў, нягледзячы на рызыку быць зьнішчанымі. На фатаздымках, вядома, не на першых плянах, прысутнічаюць і беларусы, якія сваім выглядам мала чым розьняцца ад габрэяў — тая ж вопратка, тыя ж стомленасьць, разгубленасьць. Прысутнічаюць, вядома, і паліцыянты пры зброі.

Гэтак супала, што выставу наведаў дырэктар Эвангелічнай акадэміі Бадэн сп.Лохман. Ён распавёў пра дыскусію, якую выклікалі гэтыя фатаздымкі ў Нямеччыне. Сп.Лохман зазначыў: “Гісторыя цьвердзіць, што нельга шукаць аднаго вінаватага. Гэтак не бывае, што нехта адзін ува ўсім вінаваты. Калі ў разьвязаньне пэўных пытаньняў уцягнутае войска, калі ўцягнутыя народы, дзяржавы, калі гаворка вядзецца аб жаданьні зьнішчыць народ, дык нельга казаць, што нехта робіць, а нехта гэтага ня робіць. Усе ў гэтым вінаватыя”.

На адкрыцьці выставы паведамілі, што нарэшце выйшла з друку першая кніга з сэрыі “Гісторыя магілёўскага габрэйства. Дакумэнты і людзі”. Менавіта ў працэсе збору матэрыялаў для кніжкі і былі знойдзеныя фатаздымкі, прадстаўленыя на выставе.

Алесь Асіпцоў, Магілёў

nasha niva


Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il