Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Менск). Выпуск XLI, сьнежань 2008 г. / кісьлеў 5769 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Менск).
Выпуск XLI, сьнежань 2008 г. / кісьлеў 5769 г.
====================================================
* * *
Здаецца, толькі што мы падводзілі вынікі 2008-га году, а вось і 2009-ы на носе… Што да захаваньня памяці аб мінулым, то беларускім яўрэям сёлета, бадай, не было на што скардзіцца: імя Машы Брускінай патрапіла на мэмарыяльную дошку, да візыту Аляксандра Лукашэнкі была адноўлена «Алея Праведнікаў сусьвету» ля Ямы, пабудаваны яшчэ рад помнікаў, выпушчана марка «Памяці ахвяраў Халакосту». Выйшла нямала цікавых кніжак – пра некаторыя мы пісалі – і «яўрэйскі» аддзел у «Сьветачы» папаўняўся рэгулярна. У 2008 г. мацавалася інфраструктура для вывучэньня Торы: нарэшце падрыхтаваная да адкрыцьця сынагога ў Менску на Крапоткіна, 22 (шмат-павярховы будынак будзе выконваць і ролю клюбу), плянуецца сур’ёзны рамонт гарадзенскай сынагогі. У менскай юдэйскай суполкі зьявіўся кантар – ім стаў мастак Анатоль (Аўраам) Наліваеў. Выдадзены вялікі ідыш-беларускі слоўнік. Зьнятыя фільмы пра братоў Бельскіх і пра Аляксандра Гарадніцкага, які шукаў носьбітаў ідышу ў Беларусі.
Аднак у Беларусі і не пахне ніякім абшчынным духам ці – страшна вымавіць! – дэмакратыяй. Гэта значыць, пераважная большасьць беларускіх яўрэяў не ўплывае на праекты, якія ажыцьцяўляюцца для іх або ад іхняга імя. Сыстэма, у якой з пачатку 1990-х разьмеркаваньнем рэсурсаў займаўся адзін чалавек, і ня можа працаваць іначай. «Яўрэйскія клясы» у Менску за 15 гадоў так і не ператварыліся ў паўнавартасную школу. У выніку, візытоўкай сталічнага яўрэйства стаў музэй, а найбольшымі знаўцамі гісторыі па-ранейшаму лічацца былыя камсоргі і прафоргі. Наіўныя заклікі Аляксандра Э. да рэарганізацыі левінскага зьвязу ў «грамаду», што фінансавалася б за кошт мясцовых прадпрымальнікаў, засталіся пустым гукам. Адзін такі прадпрымальнік надоўга сеў за краты, другі – ледзь выбраўся адтуль.
У 2009 г. нас чакае, сярод іншага, перапіс насельніцтва. Ён будзе для яўрэйскіх суполак сваеасаблівым рэфэрэндумам: калі ў нейкай мясцовасьці яўрэямі сябе абвесьціць траціна ад тых, хто прыходзіць у «абшчыну» па падарункі, ці не стане гэта сыгналам да пераменаў? Калі ў 2009 г. яўрэямі ў Беларусі назавуць сябе менш за 20 тыс. чалавек (у 1999 г. было, нагадаем, 28 тыс.), ці ня варта будзе адправіць у адстаўку сяго-таго з нязьменных «босаў», якія за гэтыя гады не здолелі нават дадаць самапавагі «асобам яўрэйскага паходжаньня»?
Вельмі б хацелася, каб у час перапісу роднай мовай назвалі ідыш не 5% апытаных яўрэяў, а хаця б 11%, на ўзроўні 1989 г. Дык жа-ж нават такое сьціплае пажаданьне гучыць утапічна.
* * *
ФІЛЬМ ПРА АДУ РАЙЧОНАК АТРЫМАЎ ПРЭСТЫЖНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ

Прэм’ера стужкі Уладзімера Коласа «Галерэя Ады», зьнятай пры дапамозе Эўрапейскага інстытуту кіно, прайшла ў Менску яшчэ ў сакавіку 2008 г. У фільме распавядаецца пра вёску Германавічы Шаркаўшчынскага раёну і яе самую знакамітую жыхарку, стваральніцу культурна-асьветнага цэнтру А. Э. Райчонак (дарэчы, нашую карэспандэнтку). Увосень фільм быў уганараваны прэміяй Рады Эўропы, атрымаў прэміі на фэсьце ў Ханты-Мансійску і Ля-Рашэлі (галоўны прыз). Гэта вам не БТ!
================================================================
РЭЦЭПТЫ ДА ХАНУКІ (22-29 СЬНЕЖНЯ)
У дні Ханукі прынята гатаваць традыцыйныя ханукальныя пачосткі: аладкі з бульбы і пончыкі. З Ханукай зьвязаны і спосаб іх гатаваньня з выкарыстаньнем алею, што нагадвае пра ханукальны цуд, калі алей у храмавым сьвяцільніку гарэў восем дзён. А ў па мяць пра подзьвіг Егудыт (Юдзіф), якая накарміла варожага палкаводца Алафэрна сырам, каб яго даймала смага і хацелася выпіць як мага больш віна, прынята есьці малочныя стравы. (Дзякуй Б-гу, традыцыя не патрабуе ад нас кожную Хануку адсякаць галовы палкаводцам…)
Вось адзін з рэцэптаў аладак:
Узьбіць яйкі. Зьмяшаць іх зь цертай адціснутай бульбай, цертай цыбуляй, мукой з мацы (можна са звычайнай мукою), сольлю і перцам. Няма дзіва, калі гэта нагадае вам дранікі.
Разагрэць на патэльні алей і выкладваць на патэльню атрыманую масу сталовай лыжкай. Пасмажыць з абодвух бакоў да ўтварэньня румянай корачкі. Падаваць з маслам або са сьмятанай.
Часам у яўрэйскай кухні цертую цыбулю замяняюць цертым яблыкам. У гэтым выпадку не дадаюць перцу. Можна таксама абысьціся і без цыбулі, і бязь яблыкаў.
Склад: 2 яйка, 3 шклянкі цертай, адціснутай бульбы, паўшклянкі цертай цыбулі, 2 сталовыя лыжкі мукі, простай або мацовай.
На Хануку ў Ізраілі зьядаюцца мільёны смажаных пончыкаў-суфганіёт: з цукровай пудрай, з шакалядам, з сочывам, з глазурай. Вось адзін са шматлікіх рэцэптаў прыгатаваньня гэтага ласунку.
З дражджавога цеста сфармаваць невялікія шарыкі і пакласці іх швом на бляху. Даць цесту расстаяцца, то бок шарыкі павінны ўзьняцца і значна павялічыцца ў аб’ёме.
Моцна нагрэць алей (фрыцюр) і ў ім смажыць пончыкі, сьпярша адзін бок, потым другі. Пасьля смажаньня і сьцёку тлушчу пончыкі абсыпаць цукровай пудрай, зьмяшанай з карыцай.
З дапамогай кандытарскага мяшка можна выціснуць унутр пончыкаў павідла або сочыва.
Зэмэлах – традыцыйны яўрэйскі ласунак. Ён згадваецца ў знакамітым вершы Мойшэ Тэйфа «Кіхэлах і зэмэлах». Праўда, цяпер у менскіх булачных зэмэлах не знайсьці, але гэтае печыва няцяжка прыгатаваць.
Узьбіць яйкі. Цягам іх узьбіваньня ўсыпаць цукар, соль і масла. Потым усыпаць муку і асьцярожна перамяшаць. Дадаць маку (таксама асьцярожна, каб адпаведныя ворганы не западозрылі вас у яго вырошчваньні).
Бляху змазаць алеем. Лыжкай выкласьці цеста, пакідаючы адлегласьць паміж коржыкамі 5-6 см. Пячы 15 мінут пры тэмпэратуры +165С. Склад: 3 яйкі, палова сталовай лыжкі алею, 2 сталовыя лыжкі цукру, шклянка мукі, 4 сталовыя лыжкі маку, каліва солі.
І яшчэ адзін рэцэпт – кававы мус.
Распусьціць каву ў гарачых вяршках. Астудзіць. Расьцерці сырыя жаўткі з цукровай пудрай. Распусьціць жалацін у гарачым малацэ. Узьбіць каву, дадаўшы расьцертыя жаўткі і раствор жалаціну. Калі маса загусьцее, уліць каньяку. Масу разьліць у вазачкі і астудзіць. Перад падачай пасыпаць цертым шакалядам.
Склад: літар вяршкоў, 200 г цукровай пудры, шклянка малака, 6 жаўткоў, 5 чайных лыжак распушчальнай кавы, 3 сталовых лыжкі каньяку, 2 чайныя лыжкі жалаціну, шакаляд для пасыпкі.
(паводле inaru.co.il i mjcc.ru)
===================
ПРАЕКТ «ЛЯСНЫЯ ГАБРЭІ»

Са старонак Бiблii лес часта паўстае як стыхiя, варожая габрэйскаму народу, – але Налiбоцкая Пушча дае прыклад гарманiчнага ўжывання габрэяў ў прыродны i культурны ландшафт, трагiчна перапынены Халакостам. Праект мае мэтай стварэнне музейнай экспазiцыi (уключаючы невялiкiя тэматычныя бiблiятэку i фiльматэку) ў агратурыстычнай сядзібе «Марцінова Гусь» i распрацоўку турыстычнага маршрута «Лясныя габрэi» (Ракаў-Люцынка-Валожын-Iвенец) з адпаведным iнфармацыйным забеспячэннем.
У сусветнай гiсторыi габрэйскага народа 19-20 ст. супольнасць габрэяў Налібоцкай пушчы важная тым, што дала некалькi выбiтных прадстаўнiкоў, такiх як дзеючы прэзiдэнт Iзраiля Шымон Перэс (нар. 1923, Вiшневa), заснавальнiк сусветнага руху «Агудат Ісраэль» Iцхак ХаЛевi Рабiновiч (1847, Iвенец – 1914), i многiя iншыя. Таксама разнастайныя прымеры супрацiву Халакосту i, шырэй кажучы, нацызму як з’яве, як словам, так i зброяй, менавiта ў Налiбоцкай Пушчы ў 1940-я, далi такiя розныя па метадах дзеяння людзi, як cлавутыя кiраўнiкi партызанскiх атрадаў Туўя Бельскi (1906-1987, герой многiх фiльмаў i кнiг, уключаючы амаль гатовы да выхаду на экран галiвудскi «блокбастэр» Defiance з Дэнiэлам Крэйгам) i Шалом Зорын (1902-1974) або манах-кармелiт, заснавальнiк першай iўрытамоўнай каталiцкай супольнасцi ў Iзраiлi Данiэль Штайн (сапр. Освальд Руфайзэн). Аднак i само гераiчнае змаганне з нацызмам у 1940-я – дае важны прыклад супрацiву гвалту i нацыянальнай нянавiсцi, павучальны не толькi для беларускага i габрэйскага, але i для iншых народаў. На вялiкi жаль, у самой Беларусi гiсторыя Налібоцкай габрэйскай супольнасцi абсалютна невядомая, а на Захадзе i ў Iзраiлi, дзе многiя героi i эпiзоды яе жыцця вядомыя значна лепш, яны не ўсведамляюцца як пэўная цэласная рэгiянальная традыцыя, лакалiзаваная менавiта ў Налiбоцкай Пушчы.
Алесь Белы, г. Мінск

У 1917 г. ідэоляг «Агудат-Ісраэль» Натан Бірнбаўм (Носн Бірнбойм) выдаў кніжку «Час дзейнічаць» з парадамі для яўрэяў. Вось шэраг тэзысаў зь яе:
– жыць ці сяліцца толькі ў тых месцах, дзе ёсьць асобныя яўрэйскія кварталы;
– не сяліцца ў вялікіх гарадах, акрамя выпадкаў, калі гэта ідзе на дабро яўрэйству. Выхоўваць людзей, здольных працаваць на зямлі;
– засноўваць грамадзкія майстэрні і фабрыкі для нашых рабочых;
– насіць асобнае адзеньне ў тых мясьцінах, дзе яўрэі яго маюць;
– не пакідаць нашай мовы ў мясьцінах, дзе яўрэі маюць асобную мову, а кшталтаваць яе і выказваць да яе павагу;
– вучыць дзяцей перадусім Торы…
=============
«Двести лет вместе», или Опять двадцать пять

(к 90-летию со дня рождения Александра Исаевича Солженицына)

Уж об этом произведении писано-переписано… Справедливо кто-то заметил, что опровергательно-ругательная литература* по объёму намного превысила солженицынский двухтомник, вышедший в Москве в 2001-2002 гг. Известно, количество не всегда переходит в качество, и большинство критических выпадов в адрес Солженицына меня не убедили. Хватало забот и помимо вникания в околотворческие споры; но вот в августе 2008 г. писателя не стало, и захотелось свежим взглядом окинуть ту книгу.

* Резник С. Вместе или врозь? М., 2003. 430 с.; Рабинович Я. Быть евреем в России: спасибо Солженицыну. М., 2005. 704 с.; Дейч М. Клио в багровых тонах. М., 2006. 222 с.; Каджая В. Почему не любят евреев. М., 2007. 480 с. и т.д. С. Резник разъяснил в Интернете, что книга Рабиновича нарушает его, Резника, авторские права. Рабинович действительно пошел путем наименьшего сопротивления: настриг цитат у самых разных хулителей Солженицына, от Бушина до Войновича.

Вот, пожалуй, главное: евреи у Солженицына – разные. Меняются (или не меняются) в связи с изменчивыми историческими событиями, но и в каждом рассмотренном эпизоде XIX-XX вв. по-разному реагируют на запреты, относятся к земледелию, воюют, сидят в лагерях, пишут о России. Эта полифония не затмевает авторской позиции: всякий раз одним – сочувствие, другим – ирония, а то и неприязнь. Сочувствие адресуется прежде всего тем, кто настроен прорусски и/или промужицки. Солженицын и сам был настроен прорусски, и в «Архипелаге» обронил, что «в душе мужик», – чему удивляться и чем возмущаться? После смерти писателя бывший директор Всемирной ассоциации белорусских евреев заявил, что Солженицын «стал в последние годы базисом для новой волны русского шовинизма», но это просто амальгама понятий (национальный интерес якобы равен национализму, а тот – шовинизму), столь характерная для полуинтеллигенции-«образованщины»: что в дореволюционной и советской России, что в современной Беларуси.
Упрекали Солженицына за то, что он необъективен, причём иногда и те, кто не имел ничего против «художественного исследования» в «Архипелаге ГУЛАГ» (тоже ведь книга необъективная, но её газета «Свабода» антисемитской не объявила). Писатель, даже лауреат Нобелевской премии и член Академии наук, не обязан быть объективным наравне с участниками научных дискуссий. С другой стороны, утверждали, что мало в книге «Двести лет вместе» художественных достоинств: «Написана затупившимся, погнутым пером, вялой нетвердой рукой…» (Семён Резник). Конечно, книга без внешних спецэффектов, но, может, именно таких трудов и не хватает в наше время? Лично мне заболоченное лесное озерцо милее шумных морей и водопадов. Придирались уже и к названию: мы, мол, не «Двести лет» вместе, а чуть ли не тысячу! То есть ребятки не читали книгу или делали вид, что не читали: ведь в первой же главе первого тома всё разъясняется, со ссылками на Киевскую Русь, хазар и т.д.
Да, вспоминает Солженицын тех людей и те страницы истории евреев России, СССР (и Беларуси), от которых многим из нас хотелось бы отвернуться-отречься, сказав, к примеру: Троцкий и руководители ЧК-НКВД – по существу и не евреи вовсе, мы за них не в ответе. Вот Валерий Каравкин в «Мишпохе» закрыл «спорный вопрос»: «революционеры… формировались не в лоне еврейской культуры. Не еврейская традиция питала их, не из еврейского мира, раздробленного на сотни мирков да тысячи местечек, они вышли…» Мыслящий раввин с этаким дроблением/обобщением вряд ли согласился бы, и не случайно выход первого тома книги Солженицына приветствовал хабадник Барух Горин. Но мыслящие раввины у читателей «Мишпохи» авторитетом обычно не пользуются, а идея о том, что «все евреи ответственны друг за друга» воспринимается с усмешкой. Какая там «взаимоответственность», если в доходяжном «Хэсэде», по словам его сотрудницы, «строжайшая субординация», и еврейские «начальники» никак не зависят от мнения «подчиненных»!
Гордиться достижениями предков и по-страусиному прятать голову в песок, когда говорится о делах неблаговидных, по меньшей мере глупо. Но, вытащив голову из песка, не следует ли извлечь уроки? Неужели уверенность в том, что евреи правы даже в своих ошибках, прибавит нам сил? И разве не уместна пословица «Не люби потаковщика, люби спорщика», приведённая автором?
Разумеется, многое спорно у Солженицына. Попадаются ляпсусы: вот, Зелика Аксельрода арестовали и расстреляли не в 1940-м, а в 1941-м. Любопытно, что фамилию Изи Харика Солженицын написал на белорусский манер: «Харык». Стоило ли убеждать читателей, что имперские архивы – это не «мухлеванные советские», там все распоряжения хранились, поэтому-де можно доверять казённым версиям о ходе погромов в Кишинёве, Гомеле, Белостоке? Наверное, нет: во все времена власти не всё доверяли бумаге и стремились утаить истину. С другой стороны, а правы ли наши публицисты и учёные люди, выставляющие позднецарскую Россию «тюрьмой народов»? Чёрных страниц хватало, и погромщиков Солженицын не оправдывает, но – евреи зарабатывали на жизнь, плодились и размножались в России – и Беларуси, тогдашнем Северо-Западном крае, ездили в Западную Европу, Америку и Палестину… (Шашист Израиль Бельский с гордостью рассказал мне, что его отец, минский портной, в начале 1910-х умел честным трудом прокормить семью из пяти человек…) Что до политических свобод – в стенографических отчетах заседаний тогдашних Госдум и плюрализм, и чуть не прямые призывы к неповиновению властям. И не поспоришь с автором «Двухсот лет вместе», когда пишет о 1917-м: «вообще бы не погружаться в этот буйный грязный поток – ни нам, ни вам, ни им…» Солженицыну ещё ставили в вину, что для подтверждения своей точки зрения отбирает преимущественно писания «еврейских самоедов». Но выходят не такие уж «самоеды» авторы сборника «Россия и евреи» (1924), коих Солженицын обильно цитирует. Не дурак был сионист д-р Пасманик, воевавший за белогвардейцев-«юдофобов» против большевиков-«интернационалистов».
Опасались в своё время – в частности, редактор «Международной еврейской газеты» Танкред Голенпольский – что книга Солженицына вызовет рост погромных настроений. Сейчас очевидно, что эти опасения были сильно преувеличены. Правда, есть категория людей, которым и вымолвленное слово «еврей» кажется опасным. Почти как в стихе Яна Сатуновского: «Не шапируйте их, не провоцируйте:/ каждое упоминание/ о нашем существовании/ это уже ноль целых пять тысячных/ подготовки погрома».
Если бы кто-то из авторитетных белорусов создал труд, подобный солженицынскому, в котором не замалчивал бы всех сложностей отношений между «литвинами» и «литваками» (а отголоски этих сложностей – хотя бы в стихах Богушевича, Лучины, Коласа, Купалы…), легче стало бы на душе. От неумеренных «потаковщиков» – иной раз и горький осадок.

Вольф Рубинчик

“У мяне шчаслівы пісьменніцкі лёс”
Так сказаў пра сябе Леў Эмануілавіч Разгон. Імя гэтага пісьменніка добра вядома ва ўсім свеце. Кніга «Непридуманное», дзе ён апавядае аб гадах, праведзеных у лагерах ГУЛАГа, выдавалася амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. Напісаў ён і шэраг іншых каштоўных кніг.
Пісьменнік – наш зямляк. Ён нарадзіўся ў Горках сто гадоў таму – 1 красавіка 1908 года – у сямiі яўрэйскага рамесніка, які працаваў у невялічкай парфумнай майстэрні К.Падзёрскага, што вырабляла славуты на ўвесь свет крэм «Казімі-метамарфоза». Цікава, што гэты крэм у 1909 г. атрымаў залаты медаль на Парыжскай сусветнай выставе. Дом, дзе працавала майстэрня, захаваўся – гэта будынак аддзела ўнутраных спраў Горацкага райвыканкама.
Да 1915 года, а затым з 1918 па 1923 год сямi Разгонаў жыла ў Горках, дзе ён скончыў шэсць класаў сямігодкі другой ступені. Дарэчы, пра жыццё ў Горках Леў Разгон распавёў у кнізе «Позавчера и сегодня», што выйшла ў 1995 г. Асобнік аўтар даслаў у Горкі, і цяпер кніга захоўваецца ў архіве музея. На ёй – дарчы надпіс: «Горацкаму гістарычна-этнаграфічнаму музею на добры ўспамін ад аднаго з тых, хто нарадзiўся і правёў дзяцінства ў гэтым горадзе. Л.Разгон. 3.11.95г.»
З асаблівай цікавасцю чытаюцца раздзелы кнігі, дзе аўтар расказвае пра сваіх славутых родзічаў. Гэта С. Э. Разгон, родны брат пісьменніка, доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Э. І. Шапіра, стрыечны брат, палкоўнік у адстаўцы, узнагароджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнам Суворава ІІІ ступені №1, І. Ш. Разгон, Георгіеўскі кавалер у час Першай сусветнай вайны, актыўны удзельнік грамадзянскай вайны, намеснік камандуючага Чарнаморскага і Балтыйскага флатоў і іншыя.
У 1923 г. сямiя Разгонаў пераехала ў Маскву. Там Леў скончыў школу другой ступені. Потым працаваў важатым у першым маскоўскім Доме піянераў, дапамагаў у ліквідацыі беспрытульніцтва. Яшчэ ў Горках Леў зацікавіўся літаратурай, з вялікім задавальненнем пісаў сачыненні і нават стварыў школьны рукапісны часопіс «Вестник знания». У Маскве ж ён пісаў артыкулы ў «Комсомольскую правду», брашуры па праблемах выхавання і адначасова вучыўся на гістарычным факультэце 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (зараз Маскоўскі педагагічны ўніверсітэт).
У сярэдзіне 1930-х гадоў ён ажаніўся з дачкою Г.І.Бокія — начальніка 9-га ўпраўлення НКУС. Таго самага ўпраўлення, якое кіравала «архіпелагам ГУЛАГ». На некаторы час Леў Разгон увайшоў у круг калякрамлёўскай эліты. Але надышоў крыважэрны 1937-ы. Спачатку арыштавалі цесця (яго расстралялі 15 лістапада 1937 г.). Потым чарга дайшла да зяця і дачкі Аксаны, якая пасля допыту і катаванняў на Лубянцы была адпраўлена на поўнач і памерла на перасылцы. Родным удалося выратаваць іх маленькую дачку Наташу.
Пасля арышту Леў Разгон доўгія гады правёў у лагерах ГУЛАГа, а калі пасля вайны быў вызвалены, то разам з жонкай Рыкай Берг, з якой лёс звёў яго на адным з перасыльных лагераў, быў адпраўлены ў Стаўрапаль. Там ён працаваў у метадычным кабінеце ўпраўлення культпрасветпрацы.
Аднак ўжо ў 1949 г. адправілі ў ссылку жонку, дачку вядомага рэвалюцыянера, а летам 1950 года арыштавалі і яго. Адным з галоўных пунктаў абвінавачвання ў яго справе быў «паклёп на кіраўнікоў партыі». Гэта адбылося, калі ў друкарні рыхтавалі выставу «Сталінскі план пераўтварэння прыроды» і не атрымліваўся якасны партрэт Сталіна. І тады Л.Разгон сказаў, што «такая пятрушка атрымалася таму, што клішэ занадта падпілавалі...». Сведкі ж паказалі, што ён правадыра назваў «Пятрушкай». За гэтую «антысаветчыну» наш зямляк атрымаў дзесяць год лагераў і пяць год паражэння ў правах. Выйшаў на волю толькі ў 1955 г.
У 1975 годзе ў час усесаюзнай нарады пісьменнікаў у Мінску Леў Разгон прыехаў у родныя Горкі, дзе не быў 53 гады. І, акрамя, тэрыторыі акадэміі, не пазнаў горад. Бо гэта былі ўжо не тыя Горкі, якія ён ведаў…
Л. Разгон быў рускім пісьменнікам, але ніколі не забываўся, што ён яўрэй. У кнізе «Вчера и позавчера» ён пісаў: "Ці ведаю я ідыш? Дык я ж яўрэй, і яўрэйская была некалі маёй роднай мовай. Я кажу «яўрэйская», таму што «ідыш» у перакладзе значыць «яўрэйскі», і таму, што іншай яўрэйскай мовы мы і не ведалі. Старажытнаяўрэйская мова, «лошн-кейдэш», ужывалася толькі для малітваў… Але я ведаў яўрэйскую мову! Я ведаў усе яе тонкасці, слоўцы, непрыстойнасці, песні… Штовечар маці чытала нам Шолам-Алейхема, Перэца, Мендэле Мойхер-Сфорыма, вершы… Пасля яе смерці я даведаўся, што некаторыя з іх былі яе ўласнымі».
У апошнія гады пісьменнік шмат працаваў у таварыстве «Мемарыял», камісіі па памілаванні пры прэзідэнце Расіі. Ён стаў лаўрэатам Сахараўскай прэміі «За грамадзянскую мужнасць пісьменніка», ганаровым грамадзянінам італьянскага горада Арэца. У яго гонар назвалі зорку.
Леў Разгон памёр 8 верасня 1999 г., не дажыўшы двух дзён да Рош а-Шона – яўрэйскага новага года. Скора 10 гадоў, як яго няма сярод нас, але жывая памяць аб ім, яго кнігі. Іх чытаюць і ў роднай Беларусі, і ў Ізраілі. А з далёкага сузорii Авен ззяе нам зорка імем «Разгон».

Уладзімір Ліўшыц (г. Нацрат-Іліт, Ізраіль)
============
ЮБІЛЕІ ГОДУ
125 гадоў таму з турмы выйшаў Яфім (Майсей) Хургін, неардынарны і амбітны грамадзкі дзеяч. Яму, ці ня першаму ў Менску, удалося наладзіць працу закансьпіраванага сацыялістычнага гуртка, які наведвалі дзясяткі людзей. «Ён любіў быць генэралам, і таму атачаў сябе заўсёды дужа юнай моладдзю, якая схілялася перад ягоным аўтарытэтам», – пісаў адзін з сучасьнікаў. Пазьней, аднак, Хургін пераключыўся на больш прыбытковы занятак – лекаваньне зубоў – а ўрэшце зрабіўся сыяністам-кансэрватарам.
125 гадоў таму, у 1883 г., галоўным рабінам Менску стаў нараджэнец Берасьця Ерухам Егуда Лейб Перэльман (1835-1896), які атрымаў мянушку-званьне «Гадоль» («Вялікі») дзякуючы сваім ведам і маральнай вышыні. Пра яго ў Ізраілі выйшла кніга рава Мэіра Гальпэрына – на іўрыце і на расейскай мове.
110 гадоў таму, а дакладней, 15 лістапада 1898 г., у Гомлі нарадзіўся выбітны ідыскі філёляг Эліягу (Ільля) Фальковіч. Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт, выкладаў, ствараў слоўнікі. У 1941 г. уступіў у народнае апалчэньне і бараніў Маскву разам зь іншымі сьмяротнікамі – ацалеў і за мужнасьць быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Выжыў і пасьля разгрому Яўрэйскага антыфашысцкага камітэту ў 1948-1949 гг. Ягонымі дапаможнікамі ў мове ідыш ахвотныя да навукі карыстаюцца дасяньня.
100 гадоў таму ў тым жа Гомлі нарадзіўся Леў Гарэлік (1908-1983; ня блытаць зь вядомым скрыпачом). Цікавы тым, што быў першым савецкім кіраўніком Берасьця пасьля далучэньня гораду да БССР у 1939 г. Застаўся ў «шакалядзе» і па вайне (дэпутат Вярхоўнага савету, etc.)
У сьнежні 2008 г. 100-годдзе магла б сьвяткаваць і выбітная яўрэйская акцёрка Юдзіф Арончык, якая пасьпела папрацаваць у сувэрэннай Беларусі. Памерла ў 1993 г.
90 год таму нарадзіўся мастак Ізраіль Басаў (1918-1994), заснавальнік «творчай дынастыі».
-------------------------------------------------------------------
Dmitry Slepovich
(geb. Minsk, 1978)
***

Mir zajnen fun dem zelbn shojresh ufgeshtanen,
Un nonte trogn mir durkh hevl-havolim.
Nor frier un biz itst dos mir’n nit farshtanen,
Batsojberte, mir vartn afn prints fun dy mesholim.

Bagegenishn kurtse – tife shpurn in dy hertser,
Vos hobn ojsgehungert zikh nokh vikhtike un proste zakhn.
Majn frajnd, majn tajerer, dy tsajtn zajnen shojn gevorn kirtser,
Shojn darfn mir dem tashlekh afn lebnstajl makhn.

(“Der najer frajnd”, Sankt-Peterburg, № 1, 2005)
-----------------------------------------------------------------------------------
Ігар Пракаповіч (Паставы)


ЯЎРЭІ НА ПАСТАЎШЧЫНЕ

Кароткі гістарычны агляд

З’яўленне яўрэяў на Пастаўшчыне звязана з часамі княжання Вітаўта. У ХІV–ХV стст. адбылася масавая міграцыя прадстаўнікоў гэтага народа на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага з заходніх краін, пераважна з Нямеччыны, дзе супраць яўрэяў чыніўся цяжкі ўціск і гвалт (асабліва пасля крыжовых паходаў). Талерантныя адносіны да розных рэлігій і народаў у ВКЛ паспрыялі хуткай адаптацыі мігрантаў і ўключэнню іх у гаспадарча-гандлёвыя стасункі як унутры краіны, так і за яе межамі. Яўрэі мелі свабодны доступ да рамёстваў, ім дазвалялася гандляваць у хрысціянскія святы, надаваліся такія ж правы, як і мяшчанам. Ужо ў пачатку ХVІ стагоддзя яўрэі занялі значныя пазіцыі ў эканоміцы ВКЛ. Яны набывалі зямлю, рабіліся адкупшчыкамі пэўных падаткаў і збораў у вялікакняскую скарбонку. Заможныя яўрэі давалі ў водкуп бяднейшым крамы, шынкі, корчмы. Пражывалі яны кампактна кагаламі у гарадах і мястэчках, на пасяленне ў якіх яны мелі дазвол. На Пастаўшчыне ў другой палове ХІХ стагоддзя яўрэі мелі права сяліцца ў пяці мястэчках: Паставы, Дунілавічы, Камаі, Лынтупы, Лучай (з 1858 г.). У 1882 годзе да гэтага спіса было далучана і мястэчка Манькавічы.
У Паставах у сярэдзіне ХІХ стагоддзя з агульнай колькасці жыхароў (1586 чалавек) яўрэяў было 925, або 58%. У Лынтупах, паводле звестак перапісу 1897 г., з 685 жыхароў было 238 яўрэяў (35%), у Камаях – з 622 насельнікаў – 155 яўрэяў (25%), а доля прадстаўнікоў гэтага народа ва ўсім Свянцянскім павеце складала тады 7%.
Вялікія страты панёс яўрэйскі народ у час першай і, асабліва, другой сусветнай вайны. У 1941-42 гадах у Паставах, Дунілавічах, Лынтупах фашысты стварылі канцэнтрацыйныя лагеры (гета) для яўрэяў. У іх было сселена амаль усё яўрэйскае насельніцтва Пастаўшчыны, большая частка якога пазней была расстраляна. У Пастаўскім гета знішчана каля 4 тысяч чалавек, у Дунілавіцкім – 828 чалавек, у Лынтупскім – 242 чалавекі. Агульныя страты склалі каля 5000 жыхароў. У пасляваенны час колькасць яўрэяў на Пастаўшчыне пастаянна скарачаецца з прычыны нізкага натуральнага прыросту і эміграцыі. Гэты працэс стаў асабліва імклівым у 80-90 гадах, калі з’явілася магчымасць для выезду ў Ізраіль, Заходнюю Еўропу ды ЗША. Калі ў 1979 годзе на тэрыторыі Пастаўскага раёна пражывала 73 яўрэі (0,1 %), то ў 1999 годзе іх засталося толькі 16 (0,03 %).

Генацыд яўрэйскага насельніцтва

Паставы. У лютым 1942 года ў паўночнай частцы горада Паставы немцы стварылі для яўрэяў гета. Яно займала тры вялікія вуліцы, якія былі абгароджаны спецыяльным плотам з калючым дротам. Там утрымлівалася каля 4000 чалавек.
Дзень трагедыі Пастаўскага гета – 21 лістапада 1942 г. Месца пахавання знаходзіцца на вул. Ленінскай (ранейшая назва – Браслаўская). Як напамін аб катастрофе засталіся помнікі на магілах ахвяр фашызму і на месцах іх згубы.
Аб трагічным лёсе яўрэяў расказваюць дакументы і сведкі тых далёкіх падзей, чые ўспаміны захоўваюцца ў фондах Пастаўскага краязнаўчага музея.
Грыгаровіч Юнія Маркаўна, 1918 года нараджэння, г. Паставы:
“Да вайны ў Паставах пражывала шмат яўрэяў. Многія з іх гандлявалі. Былі багатыя і бедныя. Але нават бедныя яўрэі трымалі невялікія крамы і гандлявалі.
У гады вайны па Ленінскай было створана гета, куды сагналі ўсіх яўрэяў. Там жылося ім вельмі дрэнна. Мы іх вельмі шкадавалі. Таму што людзі яны былі вельмі добрыя, ніколі нікому не рабілі благога. Многія з нас мелі сярод іх сяброў.
Гета было абнесена плотам з дошак, зверху – калючы дрот. Яшчэ вакол гета хадзілі нямецкія вартавыя. Бывалі выпадкі, калі людзі хацелі перакінуць яўрэям што-небудзь з ежы, але вартавыя тады стралялі. Але былі і сярод немцаў людзі. Мой муж тады працаваў на электрастанцыі, якая знаходзілася каля гета, дык ён ведаў вартавога, пры якім можна было перакінуць праз плот яўрэям што-небудзь з ежы, таму што немец рабіў выгляд, што не заўважае гэтага.
З яўрэяў немцы стварылі паліцыю, праз яе перадавалі загады вязням. Я бачыла, як яўрэяў вадзілі з гета на работу. Спераду і ззаду на адзенні яны павінны былі насіць сваю зорку жоўтага колеру. Ім не дазвалялася ісці па тратуару, а толькі па праезнай частцы вуліцы.
У пачатку вайны савецкі афіцэр Колесаў Аляксандр здаўся немцам у палон і застаўся ў іх служыць. Яго прызначылі быццам бы камендантам Паставаў. Дык ён за золата абяцаў яўрэям захаваць жыццё. Пэўна ведаў, што іх заб’юць, дык хацеў пажывіцца за іх кошт. Казалі, што яўрэі насілі яму золата, спадзяваліся ўратавацца. Расстралялі іх, бедных, восенню 1942 года. Гналі па вуліцы да месца расстрэла. Гналі іх і паліцаі, і немцы, усе ў нейкай чорнай форме. Мы баяліся глядзець у вакно, таму што азвярэлыя немцы стралялі ва ўсіх, каго заўважаць. А калі пачалі расстрэльваць яўрэяў, то былі чуваць нечалавечыя крыкі з таго боку. Пра гэта нават страшна ўспамінаць. Не верыцца, што так могуць крычаць людзі”.
Ціско (Мейшутовіч) Марыя Хасеньеўна, 1921 года нараджэння, г.Паставы: “Добра памятаю, як у горадзе немцы стваралі гета. Самі яўрэі прыходзілі да беларусаў, татараў і дамаўляліся, хто ў чыёй хаце будзе жыць. Наша сям’я памянялася хатай з яўрэем з прозвішчам Ліўшын. Ён быў пекар, выпякаў і прадаваў булачкі. Не памятаю дакладна, як мы перасяліліся, але памятаю, што яўрэяў засялялі ў нашы хаты арганізавана. Яны ішлі калонамі, гналі іх украінцы, што былі на службе ў немцаў. З сабой яўрэі нічога не ўзялі, ну можа толькі тое, што можна было несці ў руках.
Да вайны асобнай яўрэйскай школы не было. Усе дзеці хадзілі ў адну школу, дзе вучылі на польскай мове. Са мной у адзін клас хадзілі Шварц Хава, Мампель, Тодрэс Мейца, Райхель. Былі сярод яўрэяў і бедныя, і багатыя. Але працаваць у іх можна было, бо плацілі нядрэнна і адносіліся добра. Расстрэльвалі іх восенню, ганялі па частках: расстраляюць адну групу, гоняць наступных.
Расстрэльвалі за чыгункай. Потым ужо людзі расказвалі, што самі яўрэі рылі сабе яму. Усіх пастралялі каля гэтай ямы, а тых, каго знайшлі потым, пастралялі на агародзе Якубоўскага Якава Сулейманавіча. Там была сажалка, памятаю, каля яе рос вялізны куст дзівасілу. Вось там іх расстралялі, скінулі ў сажалку, прысыпалі зямлёй
Калі знішчалі яўрэяў, то спалілі некаторыя хаты. Палілі тыя дамы, дзе, на думку немцаў, яўрэі маглі хавацца. Пасля вайны я размаўляла з Гэндэлем, які ўратаваўся ад расстрэлу, дык ён казаў, што людзі здагадваліся, што іх будуць расстрэльваць, і рыхтавалі сабе “схованкі”, дзе спрабавалі схавацца”.
Дунілавічы. З першых дзён акупацыі нямецкія ўлады правялі перапіс яўрэяў, разрабавалі іх маёмасць і запасы прадуктаў. У снежні 1941 года яўрэяў сабралі каля будынка жандармерыі, пагналі на бераг ракі Заражанкі, дзе іх прымусілі ў адзенні купацца, каб вада дахадзіла да шыі, а назад на бераг паўзці на жываце. Фашысты паказалі сябе адразу ва ўсёй жорсткасці, ствараючы для яўрэяў атмасферу нянавісці і насілля.
У пачатку 1942 года ў Дунілавічах немцамі было створана гета, у якім знаходзіліся 903 чалавекі. Успамінае Будзько Юзэфа Іванаўна: “Гета было на вуліцы Альцоўскай. Яўрэям там цяжка было. Галадалі яны. Калі беларуса спаймаюць, калі ён дае ежу яўрэям, маглі забіць. Не дазвалялася размаўляць з палоннымі гета. Яўрэяў ганялі на цяжкую працу. У гета быў старэйшы, праз якога немцы давалі свае распараджэнні яўрэям. Немцы збіралі з яўрэяў золота.”
Успамінае Пазняк Ганна Юліянаўна: “Расстрэльвалі яўрэяў і да агульнага расстрэлу. Звычайна прымушалі іх капаць ямы, а затым забівалі. Навошта забівалі? Казалі, што за непаслухмянасць. Забівалі толькі мужчын.”
Дунілавіцкае гета выпіла сваю чашу болю.
Пазняк В.А.: “Расстрэл быў восенню. Яўрэі даведаліся, што немцы едуць з Глыбокага іх забіваць. Пабеглі да возера. Карнікі пачалі страляць. Памятаю, як вазілі людзі забітых яўрэяў у яму на яўрэйскія могілкі.”
Ноччу 21 лістапада 1942 г. на 4-х машынах да гета пад’ехала 35 немцаў. Паставіўшы кулямёты, яны пачалі абстрэльваць жылыя дамы гета. На досвітку ўсіх, хто застаўся жывы, сагналі ў хлеў, там раздзелі і ў споднім выганялі на вуліцу па 3-4 чалавекі, дзе яны расстрэльваліся з аўтаматаў п’янымі немцамі.
Лынтупы. Успаміны Сцефановіча Івана Баляслававіча, 1917 года нараджэння: “Яўрэяў пагналі ў дом Завадскага, што ў раёне плошчы знаходзіцца. Пасля іх рассялілі ў пяці хатах на Красоўскай вуліцы. Гета, здаецца, было пад прыглядам. Дамы тыя былі з забітымі вокнамі. Старэйшай у гэта немцы назначылі незамужнюю маладую жанчыну па імені Бася.”
Яўрэяў гета мястэчка Лынтупы расстралялі 22 снежня 1942 г., а смерць прынялі ў той страшны дзень 93 чалавекі. Аб гэтым напісана на камені, які стаіць на брацкай магіле.

Сандак Давід Хаймавіч, Сандак Соня, Гілінскі Антон Давідавіч, Гілінская Соня, Гутман Майсей Ліпавіч, Гутман Рэўка, Гілінскі Абрам Давідавіч, Гілінскі Гайба, Гілінская Соня Абрамаўна, Гілінская Бася Абрамаўна, Рудніцкі Іосіф Аронавіч, Рудніцкая Любоў, Хадэш Зельда, Чарнецкі Піня, Чарнецкая Хана, Чарнецкі Абрам Пінавіч, Чарнецкі Лёва Пінавіч, Левін Буня, Левіна Рахіля, Левіна Цыля, Хармач Шпрынца, Хаймавіч Барыс Шмуйлавіч, Хаймавіч Янкель, Хаймавіч Шмуйла, Шапіра Ханна, Шапіра Ізраіль, Рудніцкі Піня, Рудніцкая Хана, Рудніцкі Арон, Рудніцкая Соня, Сандак Люба, Сандак Абрам Хаймавіч, Сандак Соня, Лынтуп Шмуйл, Лынтуп Малка, Лынтуп Зорах Янкелевіч, Пашыменскі Хаім, Пашыменская Паша, Лайзяровіч Ціва, Лайзяровіч Лейба, Лайзяровіч Бэла, Ханчынская Люба, Манукін Борах, Манукіна Рэня, Маубер Ліпа, Маубер Барыс, Дзіменштэйн Мотка, Рудніцкі Мендл, Явіг Мотл, Явіг Бэла Мотлаўна, Сарафан Янкель, Сарафан Бася, Кацковіч Лейба Давідавіч, Кацковіч Бася Лейбаўна, Кацковіч Эстэр Лейбаўна, Кацковіч Хаім Давідавіч, Кацковіч Ітня Хаймаўна, Кацковіч Давід Хаймавіч, Кацковіч Мойша Хаймавіч, Кацковіч Бася Хаймаўна, Кацковіч Малка Хаймаўна, Кацковіч Хана Давыдаўна, Кацковіч Малка Хаймаўна, Кацковіч Фейга Хаймаўна, Хармач Зелда, Рэйн Геша, Хармач Малка, Рэйн Рыва Якаўлеўна, Маўбер Маісей Іосіфавіч, Маўбер Рахіль Янкелеўна, Маўбер Гырша Маісееўна, Гілінская Фейга.
============================================
ПРОВОКАЦИИ
(ЧЕЛОВЕК ВОЗДУХА)
* * *
В 2003 г. отдаю в «Нашу Ніву» статью «Ізраільцяне чакаюць Лукашэнку». Читатели уверяют меня, что сгущаю краски: никто там никого не «чакае».
В 2008 г. экс-минчанин (четверть века в Израиле) жалуется на свое правительство: «Эх, нам бы вашего лидера! Навел бы порядок, усмирил бы арабов!» Припомнился давнишний анекдот: «Сталин решил принять Израиль в семью республик СССР. Узнав об этом, Моисей увел свой народ обратно в Египет».
* * *
Выступает шкловский деятель: «Белорусы должны стать нацией трудоголиков», «каждое зернышко должно быть убрано с поля». Сугубо фараоновский подход: «Быстрее и больше… идите, работайте». Да и архипелаг ГУЛАГ наложился. В нашей-то традиции другое: оставлять для бедняков колоски на поле…
* * *
Редактор «Заметок по еврейской истории» из Германии назвал «Мы яшчэ тут!» экзотикой. По-моему, это евреи, переехавшие на ПМЖ в Неметчину, – экзотика, но хоть горшком… А кто-то с упорством, достойным лучшего применения, твердит, что я один, в поле не воин. Спасибо, друзья в кавычках и без! Почитайте Короткевича: «Не трэба дваіх, каб пачаць». А если «гой» для вас не авторитет, то рава Зильбера с toldot.ru: «…когда дело делают, оно двигается… Каждый из нас обладает «силой одиночки». Деятельность каждого из нас получает отражение в мире. Даже если мы этого не видим и об этом не знаем».
* * *
Режиссёр Ха, широко известный в узких заграничных кругах, вещает перед еврейскими бабуш-ками и дедушками в Общинном доме. Запросто обзывает минскую «БелГазету» «сексотом» – видимо, за то, что иронично прошлась по его заказным фильмам. Некогда на людях объявил «агентом КГБ» начальничка Общинного дома, а теперь, когда тот уселся прочно, подстраивается под него в своём кино, благодарит слюняво. Эх, Ха, парень-рубаха, душа-пластилин...
* * *
Еще один кинодеятель – Борис Ш. Не год работал в советском Минске, а в 2005 г. на весь мир в Интернете: «…об Отечественной войне на студии были сняты десятки художественных и документальных фильмов. И, хотя не может быть правды о минувшей войне без упоминания об уничтожении евреев, ни в одной из поставленных студией «Беларусьфильм» картин, вы не найдете персонажа еврейской национальности. Словно и не жили евреи в Белоруссии!» Да, не всякая рыба – ихтиолог. «Восточный коридор» 1966 г. по сценарию Айзика Кучера и с персонажем Громмером, узником минского гетто, – не упоминание? Старческая забывчивость Ш.? отчего ж грамотные люди в «Берегах»-2008 его не поправили? Или поэт-любитель Давид Г., рецензируя мемуары Гирша Релеса: «белорусская еврейская литература, поэзия, живопись, театр погибли, ибо даже те, кто выжил, даже они не имели возможности ни писать, ни читать на идиш. То есть имели возможность тайно писать “в стол”». Г. Релес, корреспондент «Советиш Геймланд», – писал тайно? Мойше Тейф, чьи стихи с 1950-х разлетались по всему миру? И злишься на непрошеных могильщиков, и понимаешь, что за ними система («Доктор сказал “в морг”, значит, в морг!»), и расшибаешь лоб, и встаешь снова.
* * *
Вдова еврейского поэта Дина М., когда ей было за 80, карандашом вычеркивала в книгах те места, где её муж расхваливал «героев Беломорканала» вроде Рапопорта и Фирина. Блаженны те, кто в умолчание веруют. Но и дорого же иной раз обходится их «святая простота».
Вольф Р-к
============
Павал Касьцюкевіч

СТАЛІЧНЫЯ ХОХМЫ

Габрэйскае шчасьце
Уладзіслаў Б.: мама – менская габрэйка, бацька – студэнт з афрыканскай краіны. Па прыезьдзе ў Ізраіль Уладзіслаў стаў «хазар бэ-тшува», то бок прыйшоў да юдаізму, зрабіўся даволі-такі веруючым хлопцам. Аднак, гасьцюючы ў Менску, за бойку быў пасаджаны ў КПЗ на Кальварыйскай.
Калі яго заводзілі ў камэру, вязьні якраз выкла-далі на агульны стол свае харчы. Адзін зь іх, абцерханы «зонай» зэк, сьпярша патлумачыў Уладзіславу законы камэры, а тады прапанаваў пачаставацца салам. Уладзіслаў наадрэз адмовіўся. На пытаньне зэка «чаму» адказаў, што юдэям няможна. Зэк паглядзеў на яго ўважліва і сказаў:
– Чуеш, малец, табе яшчэ мала, што ты нэгар?

Цёмныя бакі ізраільскай літаратуры
Як выйшла па-беларуску кніжка Этгара Керэта, то даваў інтэрвію адной газэце (не скажу якой). Карэспандэнтка папрасіла мяне назваць імёны іншых ізраільскіх пісьменьнікаў. Я назваў – «Мэір Шалеў, Амас Оз». Праз некалькі хвіляў, павагаўшыся, бедная журналістка пацікавілася:
– І скажыце, гэта ваш... ашалелы гамасос Мэір... ён пра што піша?

Задаць лазьню па-руску
У вялікім і магутным іўрыце няма слова венік, таму што няма традыцыі парыцца зь венікам. Здавалася б, няма слова – няма праблемы... Але ж...
Прыехалі зь Менску ў Тэль-Авіў два мае таварышы. Мы схадзілі на вуліцу Аліят га-Наар: там былі фінская саўна і турэцкая лазьня. І, зразумелая рэч, ані намёку на сапраўдную парылку.
Сядзім у кабінцы саўны двое: нейкі ізраілец і я. Заходзяць два маіх таварышы: пакрэкваючы і паенкваючы, пяць хвілін б’юць адзін аднаго венікам, які яны толькі што наламалі за вуглом, і выходзяць. Праз якое імгненьне заходзіць другі ізраілец і засьпявае свайго сябра – нерухомага, ашаломленага, закіданага лістотай ад веніка маіх таварышаў, пабітага глыбокім культурным шокам.
І вось другі, таксама агаломшаны, пытаецца:
– Братка, што... Што тут адбывалася?!
А той яму адказвае:
– А я ведаю?! Зайшлі двое рускіх з эўкаліптавымі букетамі ды пачалі займацца садамазахіcцкім сэксам.

250 у ценю
Пасьля 10 гадоў у ізраільскім пяколку выйшаў я цяпер у двор пад такое рэдкае беларускае сонца. І ў галаве міжволі запульсавала адна думка:
«Добрае надвор’е ня зблытаеш ні зь якім іншым».

Важнае ўдакладненьне
За тыдзень да гульні футбольных зборных Беларусі і Ізраілю ў менскім мэтро разьвесілі плякаты «Болеем за наших!», але праз пару дзён зьверху паклеілі новыя — «Болеем за Беларусь!».
=============
НОВЫЯ КНIГI

Басин Я. Большевизм и евреи: Белоруссия, 1920-е: исторические очерки. Минск: А. Н. Вараксин, 2008. – 304 с. 300 экз. Чарговая самапрэзэнтацыя 69-гадовага менскага публіцыста, у якой не адчуваецца духу эпохі. Фактычна, рэферат энцыкляпэдычных артыкулаў, работ сучасных гісторыкаў, такіх «спэцоў» у нацыянальным пытаньні, як М. Горкі, Ул. Ленін і І. Сталін, прыпраўлены глыбокадумнымі развагамі накшталт «Попытки возврата к империям противоречат всему ходу геополитических изменений в современном мире» (дапусьцім, але пры чым тут беларускія яўрэі 1920-х?) Шмат адкрыцьцяў філялягічных («красное обрезание» на ідышы перададзена як «ди ройтер бриз»), тэатразнаўчых (мы–то думалі, што БДТ-1, а не БелГОСЕТ падзяліў 1-е месца на алімпіядзе ў Маскве 1930 г.) і г. д. Заява князя Урусава аб пагромах пач. XX ст. прыпісаная Сямёну Рэзніку. На жаль, аўтар і рэдактар кнігі не чыталі ўважліва нават «сваёй» газэты «Авив», інакш бы ведалі, дзе нарадзіўся Зэлік Аксэльрод, гады сьмерці Элі Савікоўскага і Соні Рохкінд, месца сьмерці Марка Жытніцкага. Кніга выйшла з помаччу «Джойнта», але прадаецца аж за 30 з хвосьцікам тысячаў Br.
Касьцюкевіч П. Душпастарскія спатканьні для дачнікаў. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. – 168 с. 500 ас. Творы ізраільска-беларускага літаратара, які сёлета вярнуўся ў родны Менск і працуе ў «адной газэце». Чарнаваты гумар, туга па нязбытным і асэнсаваньне ўласнага досьведу ў кафкіянскіх (месцамі) моўных пабудовах. Так пра Ізраіль ніхто не пісаў і ня піша, ва ўсякім разе па-беларуску.
Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу. 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча. Мінск: І. П. Логвінаў, 2009 [sic!]. – 210 с. 1000 экз. Узі Вайль, Этгар Керэт, Орлі Кастэль-Блюм, Гафі Амір, etc. Сучасная літаратура, цікавая сама па сабе (і шо яны там панапісвалі?) Перакладнік дзякуе амбасадзе Ізраілю, сахнутаўцам і інш. за падтрымку праекту. Не абышлося і без рэверансу ў наш бок.
Дэманстрацыя дзьвюх апошніх кніг (апошніх з названых; спадзяёмся, што ў 2009 г. будуць яшчэ выданьні) прайшла 11 сьнежня ў Ізраільскім цэнтры ў Менску. Зараз Зэеў Бэн-Ар’е, пакідаючы сінявокую з пачуцьцём выкананага абавязку, перадае чароўнае жазло новаму амбасадару Дзяржавы Ізраіль, Эдзі Шапіру. Пра апошняга пакуль мала што вядома; так і хочацца гукнуць да яго на манер Андрэя Дынька – «Дзе Вы, Шапіра?»
----------------
Яшчэ ў гэтым выпуску “Мы яшчэ тут!” (папяровая версія): гульня “Выжыць у яўрэйскім Менску”; рысункі беларускіх сынагог, выкананыя Сяргеем Верамейчыкам (працяг з № 40), крыжаванкі і г.д.
=====================================================================================
Адрэса для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Менск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 21.12.2008. Наклад 202 паас. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinczyk@yahoo.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і інш. краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднаньня выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья».
=====================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il