Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXIV, студзень 2007 г. / шват 5767 г. Літ
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Выпуск XXIV, студзень 2007 г. / шват 5767 г. Літаратурныя старонкі.
=============================================
Узі Вайль

Чалавек, які зьнёс Мур Плачу

Давід Лугасі ніколі не ўсьведамляў, як жа моцна ён любіць Мур Плачу, пакуль ня ўбачыў яго разабраным на камяні, што грувасьціліся цяперака ў кодабах трыццаці цяжкавікоў яго фірмы “Амэрыканскі камфорт: перавозкі і рамонтныя працы”. Раней Мур Плачу быў для Давіда толькі месцам, аднак забойства прэмьер-міністра Іцхака Рабіна зьмяніла ўсё чыста.
Лугасі – адзін з тых рэдкіх людзей, якія на-радзіліся, каб маліцца. Таму нядзіва, што ля Мура Плачу ён пачуваўся як дома. Ён не настолькі пільнаваўся ўсіх звычаяў, каб ажаніцца з унучкай хасыдзкага рэбе (нават з самай нязначнай дынастыі), аднак ёсьць людзі, якія ў час малітвы пачуваюцца шчасьлівымі. У шабатні вечар ён сьпярша ішоў з татам у сынагогу, потым вяртаўся ў бацькоўскі дом на кідуш і сьвяточную вячэру, а пасьля заводзіў машыну і ехаў на пагулянку. У сямьі Лугасі гэта лічылася цудоўна прабаўленай суботай.
І вось прычына, па якой ён, любячы Мур Плачу, ненавідзеў Ерусалім: падьязджаючы да ўзгоркаў сьвятога места, ты мусіш выбіраць. Ты павінен зрабіцца нацыяналістам або сацыялістам, вырашыць, рэлігійны ты або сьвецкі, маеш далучыцца да артадоксаў у чорных ярмолках з матэрыі або да памяркоўных вернікаў у вязаных сініх, не раўнуючы як у амэрыканскіх кінастужках, дзе герой з раёну беднаты павінен выбраць сабе банду, інакш застанецца сам-насам са змрочным і бязьлітасным горадам.
Лугасі, які ненавідзеў выбіраць і любіў маліцца, пасьля адведзінаў сваёй улюбёнай сьцяны вяртаўся дадому знэрваваны, і як далей дык мацней. І вось апошнім разам ён не вытрымаў.
Ён патэлефанаваў мне на сёмы дзень пасьля забойства Рабіна. На гадзіньніку была першая гадзіна ночы.
– Трэба, каб ты прыехаў, – сказаў ён, – лаві таксоўку і ляці ў Ерусалім. Мне патрэбная твая парада.
– Наконт чаго?
– Дзе паставіць Мур Плачу. Праз гадзіну я завяршаю пагрузку. Хутчэй прыязджай. Усё, годзе балбатаць – у майго "Нокія" сядае батарэя.
За паўкілямэтра ад Мура я ўпёрся ў паліцэйскі блёкпост. Жаўнер унутраных войскаў, друз (друзы – арабамоўная народнасьць, чые прадстаўнікі служаць у ізраільскім войску. – перакл.), спыніў мяне і паведаміў:
– Мур Плачу зачынены на рэстаўрацыю. Рамонт. Адмысловая апэрацыя перад мітынгам у памяць аб Рабіну.
– А-а.
Жаўнер застаўся на месцы. Я пачухаў патыліцу.
– Паслухайце, мне трэба да Мура. Я з групы дарадцаў.
– Як ваша імя? – запытаўся жаўнер і дастаў пакамечаную паперку з кішэні штаноў.
– Узі Вайль.
– Узі Вайль? Той самы? Славуты Ўзі Вайль?!
– Славуты? Чаму гэта раптам я славуты?
– Чаго ж ты адразу не сказаў! – выгукнуў жаўнер і пляснуў мяне па плячы. – Падрадчык загадаў цябе прапусьціць. Каб ты ведаў, я з вамі на сто адсоткаў. Мы, друзы, у кроўным хаўрусе з габрэйскім народам.
Ён крыкнуў свайму напарніку, які стаяў побач з шлягбаўмам, каб даў мне праехаць.
– І таму, хоць я друз, а не габрэй, я ўсёй душою з тваім бацькам.
– Маім бацькам? – зьдзіўлена перапытаў я.
– Вялікі чалавек! – казаў жаўнер, – Цяпер такіх няма. Хай зямля яму будзе пухам.
– Але мой бацька жывы!
Ён аслупянеў:
– Сапраўды? Мэнахем Бэгін – жывы?
Разгублены і зьнямелы, я адно далікатна пасьміхаўся.
– Вось табе і маеш, – працягваў жаўнер. – Бэгін – жывы... Што, схаваўся дзе?
Я сьцепануў плячыма.
– Малайчынка! Чысты падпольшчык, сядзіць сабе як мышка, – ухвальна сказаў жаўнер. — Дык калі ён вернецца?
– Ну, праз год-два...
– Перадай бацьку, што ўсе яго даўно чакаюць, – сказаў жаўнер. – І я, хоць я друз, а не габрэй, таксама чакаю. І ведаеш чаму?
– Кроўны хаўрус з габрэйскім народам? – прыпусьціў я.
Ён зірнуў на мяне зь яшчэ большай пашанай:
– А ты ня шыла зь перцам! Бачу, бацька выгадаваў цябе як сьлед. Малайцы! Вы, Бэгіны, сямья як трэба.
– Дзіва што, – адказаў я, – адно брат мой, Бені, вырас нейкі...
– ...сурьёзны, – дагаварыў за мяне друз. – Ат, не бяры да галавы! Бэгін – гэта Бэгін. Вы ўсе – сямья як трэба.
– Я перадам тату, – паабяцаў я.
Жаўнер прыбраў руку з шыбы аўтамабіля.
Пляц перад Мурам быў заліты зыркім сьвятлом і дзясяткі рабочых займаліся дэмантажам каменных блёкаў. Ад самаго Мура засталіся толькі два ніжнія рады. Ля кожнага блёка ўвіхалася па двое рабочых. Адлучыўшы камень ад гары, яны несьлі яго да вялікага цяжкавіка, што прыпаркаваўся на ўскрайку пляца. Дваццаць дзевяць іншых цяжкавікоў, набіткаваныя каменнымі блёкамі і пашыхтаваныя ў калёну, ужо чакалі на дарозе. На даху кабіны апошняга цяжкавіка, які паступова напаўняўся грузам, сядзеў сам Давід Лугасі. Побач зь ім прымайстраваўся шафёр. Яны пілі каву, якую налівалі зь ёмістага тэрмаса. Я зьнерухомеў.
І тут Лугасі заўважыў мяне.
– Браце! – паклікаў ён і ўзьняўся на ногі. – Давай да нас. Нальем табе кавы.
Я стаў караскацца да іх па дзьверцах цяжкавіка. Шафёр працягнуў мне руку. Я апынуўся на даху і ўбачыў, як рабочыя нішчаць апошні рад камянёў. Відовішча ўражвала – Мур Плачу зрабіўся падобным да брукаванай сьцежкі. Я моўчкі сеў.
– Здурнець можна, а? – пахваліўся Лугасі.
– Слухай... – пачаў быў я, але ня здолеў вымавіць больш ані слова.
– Зараз я ўсё табе растлумачу, – сказаў ён і неўпрыкмет хітнуў галавой у бок шафёра. Лугасі не жадаў, каб нехта даведаўся пра яго пляны.
– Ну, як кава? Спадабалася? – зьвярнуўся ён да шафёра.
– Смаката!
– Файна. Слухай, такія справы... Мы тут мусім пагаманіць на ўсякія прафэсійныя тэмы.
Шафёр падазрона зіркнуў на мяне. Потым выліў на зямлю парэшткі кавы і скочыў долу.
– Ну, што скажаш? – пацікавіўся Лугасі, паглядзеўшы ўвасьлед шафёру: той пасьпяхова ўзьняўся на ногі і кудысьці падыбаў.
– Ну, – я разьвёў рукі ў бакі, – гэта проста...
– Грандыёзна, а?
– Ага, бадай што грандыёзна. Не, сапраўды грандыёзна. Але, Давідзе, навошта?!
– Гэтыя ерусалімцы яго не заслужылі. Не заслужылі, каб у іх стаяў Мур Плачу.
Я азірнуўся. Рабочыя пачалі дэмантаваць апошні рад.
– Вось паслухай і скажы, ці маю я сякую-такую рацыю, – паклаўшы правую руку на грудзі, пачаў ён. – У панядзелак, праз два дні пасьля забойства сьветлай памяці Іцхака Рабіна, я паехаў да Мура памаліцца. За спачын Рабіна, за краіну, за... Ня ведаю, за што яшчэ. І маё сэрца ад усёй гэтай скрухі... Асабліва пасьля пахаваньня... Ты бачыў, як плакала яго ўнучка?
– Бачыў.
– Цяпер разумееш? Кепска было. Дык вось, калі я ішоў да Мура, то надзеў ярмолку. Ярмолка належала яшчэ нябожчыку бацьку. Іду, значыцца, непаголены, з барадой, у ярмолцы, як сапраўдны артадокс. Дык ведаеш: па дарозе мяне спыніла чалавек пяць, каб падзяліцца, наколькі яны ўсьцешаныя сьмерцю Рабіна.
Я кіўнуў. Лугасі глыбока ўздыхнуў і потым засмучана павадзіў галавой.
– А пасьля малітвы па дарозе назад, калі ярмолку я ўжо зьняў, мяне перахапілі тры чалавекі, якія сказалі: "Хадзем з намі на дэманстрацыю супроць рэлігійных, гэтых забойцаў і фанатыкаў". Абрыдла, халера маць! Не жадаю я больш прыязджаць у гэты горад. Вырашана – я, Давід Лугасі, забяру адсюль Мур Плачу.
– Забярэш куды?
– У Тэль-Авіў.
Я ня ведаў, як рэагаваць на такую заяву. Пад намі дзелавіта сноўдалі рабочыя. Яны вось-вось павінны былі скончыць сваю работу: адлучыць ад Храмавай гары апошнія дваццаць камянёў.
– Як табе гэта апэрацыя? – з гонарам пасьміхнуўся Лугасі. – 120 рабочых!
– Ну, і дзе ў Тэль-Авіве ты яго паставіш?
– О, якраз для гэтага ты тут. Парай, дзе будзе найлепш. Нейкае прыгожае месца, якое падабаецца ўсім. Без залішніх спрэчак, без палітыкі, каб людзі прыходзілі памаліцца са спакойнай душою. Такі сабе зацішны куток...
– Мо на беразе мора? – прапанаваў я.
Лугасі пасьміхнуўся.
І сталася так.
***
Праз паўгадзіны цяжкавікі адзін за адным пачалі выязджаць з месца, якое колісь было Мурам Плачу, а цяпер уяўляла сабой звычайны грудак. Наша "Пэжо" падъехала да блёкпаста. Лугасі вылез з машыны, падышоў да жаўнера ўнутраных войскаў і пляснуў яго па плячы.
– Што, хлопцы, на сёньня ўсё? – зьвярнуўся да Лугасі жаўнер.
– Усё, – запэўніў яго Лугасі. – Падымай шлягбаўм. Дазвол з мэрыі ў цябе?
– Ага, – адказаў жаўнер і паляпаў па кішэні. – Хочаш забраць?
– Не, хай застанецца ў цябе... Калі будуць пытаньні.
Лугасі сеў у машыну і зачыніў дзьверы.
– А тая паперка – сапраўдная, – паведаміў мне ён. – Выдадзена ў мэрыі. З часоў, калі я рамантаваў ім каналізацыю ў канцэртнай залі. Там напісана: "Усяляк спрыяць рабоце падрадчыка".
Жаўнер пагрукаў у шыбу. Ён чакаў, пакуль я да яго павярнуся. Жаўнер паказаў мне на мігах, як зашморгвае рот на замок-"маланку". Я падняў вялікі палец на знак падзякі і павагі.
Калёна зрушыла зь месца.
– Слухай, Лугасі, – сказаў я, – Можа, я ўсё ж трохі замалады, каб быць сынам Бэгіна?
– Унутраныя войскі – што зь іх узяць, – адказаў ён.
Гэтак, лагодна пасьміхаючыся, ехаў Лугасі на чале калёны з трыццаці цяжкавікоў па пустыннай шашы Аялон. А трэцяй гадзіне ночы кавалькада прыбыла на пляж ля тэль-авіўскай гасьцініцы "Шэратан".
Мы выйшлі з машыны агледзець тэрыторыю.
– Ну, што скажаш? – азірнуўся Лугасі, паклаўшы рукі ў бокі. – Мо паміж "Шэратанам" і "Марынай"?
Напружыўшы фантазію, я намагаўся ўявіць мур паміж гатэлямі. Потым сказаў:
– Не, у гэтым месцы палоска пляжу завузкая. А табе трэба, каб месца хапала для ўсіх: і для тых, хто моліцца, і для тых, хто прыйшоў пазагараць.
– Слушна, – пагадзіўся Лугасі. – І трэба, каб Мур стаяў далёка ад мора. Каб узімку хвалі не стачылі камянёў.
Мы азірнуліся. Нашыя вочы ўперыліся ў схіл узгорка, на вяршыні якога стаяла гасьцініца "Гілтан" і буяў Сад Незалежнасьці. Мы паціснулі рукі. Лугасі падышоў да аўтобуса з рабочымі-гастарбайтэрамі.
– Выходзьце, – сказаў ён ім.
Тыя сталі перашэптвацца па-румынску. Адзін зь іх, узьняўшыся на ногі, падахвоціўся быць перакладнікам.
– Містэр Лугасі, усе вельмі стаміцца, – сказаў ён, – Ол найт – онлі ворк, ворк.
– Скажы ім – усе атрымаюць яшчэ па 200 баксаў, – паабяцаў Лугасі. – Працуем да ранку.
Праз хвіліну румыны ўжо завіхаліся звонку, разгружаючы камяні. Некалькі рабочых пачалі ўсталёўваць рыштаваньні на голым схіле ля Саду Незалежнасьці. Румыны працавалі зь незвычайнай шпаркасьцю, згружаючы камяні ў той жа пасьлядоўнасьці, зь якой іх паклалі ў кодаб. Аднак, нягледзячы на свой імпэт, да дзяньніцы яны пасьпелі сабраць толькі траціну сьцяны. Лугасі, які гэта таксама прадугледзеў, адпусьціў румынаў спаць. А шостай раніцы прыехала другая зьмена. Гэта былі арабы, і Лугасі паразумеўся зь імі без перакладніка. А сёмай мы зьняможана паваліліся на сядзеньні аўтамабіля. Лугасі ўлучыў радыё.
Пераскокваючы з адной станцыі на другую, мы праслухалі чатыры выпускі навінаў: аніхто нават не заікнуўся пра раптоўнае зьнікненьне Мура.
– Можа быць, у інтарэсах сьледзтва факт крадзяжу засакрэцілі? – сказаў я. – Цэнзура, ці што?
– І на "Голас Каіра" цэнзура распаўсюджваецца? І на "Бі-Бі-Сі"?
Я сьцепануў плячыма.
– Не пераймайся, – сказаў Лугасі. – Мой бацька-нябожчык заўсёды казаў: "У сапраўд-нага мужчыны мусіць быць упэўненасьць у сваіх сілах і ён ніколі не павінны турбавацца, апрача выпадкаў, калі чуе паблізу лямант паліцэйскай сырэны". А зараз давай спаць.
На тры гадзіны мы забыліся трывожным сном адзін ў аднаго на плячы. А палове на адзінаццатую нас пабудзіў грукат у шыбу. Звонку стаяў муніцыпальны кантралёр.
– Гэта вы тут будаўнік-падрадчык? – пачухаўшы галаву, спытаў ён.
– Я.
– І што гэта за канструкцыя?
– Сьцяна Міру, – адказаў Лугасі, – у гонар Іцхака Рабіна.
– Зразумела... Нешта падобнае я ўжо недзе бачыў.
– Ёсьць такая ў Ерусаліме.
– А-а, – кемліва прамовіў кантралёр, – у мяне жонка з Ерусаліма. Мабыць, рэч у гэтым.
Кантралёр сеў з намі папіць кавы і распавёў, колькі ён зарабляе ў мэрыі. Пасьля яго сыходу мы яшчэ раз паслухалі радыё: аб Муры – ані слова.
Лугасі вылез з машыны і пачаў прастаць ногі. Потым прамовіў:
– Ці ж не дзіўна?
– Добра, паехалі, – не вытрымаў я.
У Ерусалім мы прыбылі апоўдні. Прыпаркаваліся недалёка ад месца, якое раней было Мурам Плачу, і цішком-нішком падышлі бліжэй.
Усё ішло сваім парадкам.
Тыя, хто прыйшоў маліцца – маліліся. Як мае быць: мужчыны – зьлева, жанчыны – справа.
Жаўнеры ўнутраных войскаў як заўсёды ахоўвалі ўваход на прылеглую да Мура пляцоўку.
Турысты па завядзёнцы фатаграфаваліся з кардоннымі ярмолкамі на галовах.
Мы зайшлі на пляцоўку. Паліцыянт даў нам па кардоннай ярмолцы.
– Паслухайце, – зьвярнуўся да яго Лугасі, – а дзе, уласна, Мур Плачу?
– На рэстаўрацыі, – адказаў ахоўнік.
– Дзе на рэстаўрацыі? У якім месцы?
– Спытайце ў галоўнага рабіна. Дык вы заходзіце ці вы не?
Мы зайшлі. На пляцоўцы апантана малілася вялікая група хасыдаў, аднак усе іхнія спробы запхнуць цыдулкі з жаданьнямі ў адхон Храмавай гары ішлі ў глум. Час ад часу яны крыху зьдзіўлена азіраліся, але па вялікім рахунку выдавала на тое, што тлумачэньні галоўнага рабіна наконт рэстаўрацыі іх задаволілі. Мы пакінулі пляцоўку і пайшлі падсілкавацца ў адзін вядомы Лугасі рэстаранчык, што месьціўся непадалёк.
Лугасі паеў ляпёшак з хумусам і выпіў філіжанку кавы. Падчас яды задуменны выраз не пакідаў ягонага аблічча.
Скончыўшы, Лугасі дастаў з кішэні мабільны тэлефон.
– Дзень добры! – павітаўся ён, пачуўшы голас у слухаўцы. – Гэта кантора галоўнага рабіна Мура Плачу? У мяне тут пытаньне: я толькі што быў ля Мура, але яго там няма.
– Ня можа быць, рабін тут зранку! – адказала сакратарка.
– Ды не рабіна, – паправіў яе Лугасі. – Мура няма.
– А-а! – сказала сакратарка. – Дык ён жа на рэстаўрацыі.
– Бач ты! – з робленым зьдзіўленьнем выгукнуў Лугасі. – А хто рамантуе?
– Мэрыя, – пачуўся адказ. – Я ня ў курсе ўсіх дэталяў, адно ведаю, што сёньня рабін размаўляў з жаўнерамі ўнутраных войскаў. Камяні забралі на рэстаўрацыю. Спэцапэрацыя.
– Жаўнеры ўнутраных войскаў? Хто, гэты хлопец-друз з КПП? Гэта зь ім рабін размаўляў?
– Так, так, – адказала сакратарка. Яна пачынала траціць цярплівасьць. – З мэрыі. Адмысловая апэрацыя. У гонар 3000-годзьдзя Ерусаліма.
Лугасі падзячыў за карысную інфармацыю і вылучыў мабільнік.
Мы пераглянуліся.
Ён сказаў:
– Усё – службу справілі. Выдае на тое, што на наступным тыдні я вывезу сэйф нацбанка.
Увесь той дзень мы як пчолы працавалі разам з рабочымі. Назаўтра перад самым захадам сонца, калі на зьмену заступілі румыны, сьцяна была ўсталяваная.
Мы стаялі ў вадзе, і хвалі лашчылі краёчкі закасаных калашын, а нашыя вочы ўзіраліся ў новы Мур Плачу. Выглядаў ён цудоўна.
– Сьвятыня габрэйскага народу, – прамовіў Лугасі. У ягоных вачах стаялі сьлёзы.
– Што, гасьцініца "Гілтан"?
– Ат, ня трэба ўсё перакручваць!
Ён расплаціўся з рабочымі, яны селі ў аўтобус і зьехалі. Мы з Лугасі засталіся ля Мура, пазіраючы на справу рук нашых, але неўзабаве ўспомнілі, што ад ранку елі толькі хумус зь ляпёшкамі. Мы пайшлі ў кавярню “Рэгата” і, заняўшы столік ля вакна, скіравалі позіркі на пляж.
– Храмавая гара – у нашых руках! – Давіду на розум ускруціўся лёзунг часоў Шасьцідзённай вайны (Калі хто не памятае, была такая ў 1967 г. – Рэд.).
Сьпярша ўсё ішло бы маслам памазалі. Пляжная публіка хоць і выказала пэўнае зьдзіўленьне, але не нарадзілася яшчэ на сьвеце сьценка, якая зашкодзіла б ім прыймаць сонечныя ванны! Турысты ж прыйшлі ў дзікае захапленьне. Амэрыканскі мільянэр Джо Рыўлін з Чыкага, ўладальнік і старшыня дырэктарскай рады кампаніі "Рыўлін & Рыўлін: гузікі і замкі-"маланкі", нават даслаў са свайго гатэлю прывітальную тэлеграму мэру Тэль-Авіва, далучыўшы да яе чэк на суму ў сто тысяч даляраў.
"бліскучая ідэя разьвіцьця турызму тэль-авіве ізраілі наагул кропка, – гаварылася ў тэлеграме. – калі б толькі амэрыканскага ўраду была ваша дзёрзкасьць кск мы не павінны былі перціся да факінг вялікага каньёна кск каб убачыць гэты факінг вялікі каньён крп".
Рэлігійная частка насельніцтва Тэль-Авіва факт пераносу Мура прыняла са зьмяшанымі пачуцьцямі, аднак прызвычаілася досыць хутка. Па-першае, ніхто пакуль што публічна не заўляў, што гэта менавіта той самы Мур, – а галоўны рабін па-ранейшаму настойваў, што арыгінал на рэстаўрацыі, – і па-другое, калі гэта ўсё ж той самы, такой бяды – хай пастаіць гадок-другі ў Тэль-Авіве.
З усёй краіны да Мура сходзіліся пілігрымы, якія сьцьвярджалі, што новае месца ня толькі больш прыемнае для паломніцтва, яно да таго ж і больш бясьпечнае – беручы пад увагу складаную крымінагенную сытуацыю ў старажытнай частцы Ерусаліма...
На вялікае дзіва, сьвятарная карова – статус-кво паміж рэлігійнымі і сьвецкімі – таксама не пацярпела, нягледзячы на небясьпечную блізіню паміж мужчынамі-вернікамі і жаночай часткай пляжнай публікі. Бо першыя стаялі тварам да Мура, а другія ляжалі нагамі да мора, і сустракаліся яны толькі ў пятым аўтобусе, чый аўтапарк гэтымі днямі папоўніўся пяцьцюдзесяцьцю новымі машынамі. Нават гомасэксуалісты, што ўпадабалі Сад Незалежнасьці для сваіх спатканьняў, праз пэўны час зжыліся з блізкасьцю Мура. Многія зь іх, як высьветліў прадстаўнік сэкс-меншыняў у гарадзкой радзе, не цураліся асноўных палажэньняў юдаізму, і блізкасьць Муру дзіўным чынам палепшыла іх полавае жыцьцё. Праблемы пачаліся толькі пасьля таго, як мэр усьвядоміў, які панадны кавалак ён атрымаў.
Пасьля першага шоку, які доўжыўся тыдзень, калі ў сьметнік канцылярыі шпурляліся факс за факсам ды з працы выкідваўся кожны, хто асьмельваўся нацяміць, што цяпер Мур Плачу – пад юрысдыкцыяй тэль-авіўскай мэрыі, гарадзкі галава ўрэшце вырашыў сам прыехаць на пляж і ўбачыць усё на ўласныя вочы. І калі ён канчаткова пераканаўся, што народ як заўжды, халера яго бяры, мае рацыю, пачаліся сапраўдныя беды.
Насамперш мэр абвесьціў, што надалей Мур Плачу будзе называцца Мурам Усіх Цароў, як кампэнсацыя за плошчу Ўсіх Цароў, якую пасьля забойства Рабіна перайменавалі ў плошчу Рабіна.
Наступным крокам былі запросіны дызайнэра Агама, каб ён пафарбаваў Мур у фасфарычныя пярэстыя колеры.
– Якаў Агам – выбітны мастак, якога ведаюць у сьвеце, – сказаў мэр на прэсавай канфэрэнцыі, якую трансьлявалі ў наўпростым этэры з пляжу. – У сваёй творчасьці ён спалучае мастацкі кінэтызм і каштоўнасьці юдаізму. Спадар Агам здолее належным чынам падрыхтаваць Сьцяну да ўступленьня ў новае тысячагодзьдзе.
Неўзабаве абапал Мура ўсталявалі гіганцкую стэрэасыстэму, празь якую сталі трансьляваць сацыяльную рэкляму, гарадзкія навіны і ізраільскую эстраду, 24 гадзіны ў суткі.
Ужо празь дзень Другі канал абвесьціў пра наўпроставы этэр зь летняга рок-фэсту "Муровішча". Сцэну адмыслова набылі ў Нямеччыне і спэцрэйсам па паветры адымчалі ў Ізраіль. Дана Інтэрнэшэнал паабяцала даць перад Мурам сольны канцэрт, а Міра Пупкін, галава прафсаюзу электрыкаў, загразіла, што, калі патрабаваньні работнікаў ня будуць задаволены да пачатку “Муровішча”, то яны абясточаць усё ўзьбярэжжа.
Тым часам Лугасі перастаў адказваць на мае тэлефанаваньні. Але пасьля таго, як на пляжы адбылося першынство вайсковых каманд па альпінізму і сто пехацінцаў спусьціліся з Мура на вяроўках, ён ня вытрымаў і надвячоркам пазваніў мне.
– Ты чуў, што дзеецца? – спытаўся ён прыгнечаным голасам.
– Ну, гэта пачын, – адказаў я. – а вось табе і зачын: газэта "Тэль-Авіў" арганізуе на пляжы гульні лігі сквоша. Здагадайся з трох разоў, што яны будуць выкарыстоўваць у якасьці сьценкі?
– А пятай, ля "Гілтана", – секануў Лугасі і адлучыў мабільнік.
Я ведаў, што яго настрой будзе паскудны, але ня думаў, што настолькі. Набліжаючыся да гатэлю, я ўбачыў Лугасі здаля, як ён стаіць ля пляжнага шапіка, згорблены, цыгарэта ў руцэ.
Стуль як мы перанесьлі Мур зь Ерусаліма, гэта быў першы раз, што мы наважыліся наблізіцца да яго. Мур быў не ў найлепшым стане. На самай верхатуры, на прымацаваным да камянёў электронным таблё зіхацеў нэонавы надпіс: "Генэральныя спонсары Мура Плачу – «Jerusalem Post» i «MasterCard»". Трохі ніжэй красавалася графіці "Курт Кабэйн – Бог".
– Ну, што будзем рабіць? – зьвярнуўся ён да мяне.
Яго вочы былі чырвоныя. Ён моцна зацягнуўся цыгарэтай.
– Мо яны супакояцца? Дай людзям зжыцца з думкай…
Ён кіўнуў. Мы наблізіліся да ўсталяванай паліцыяй агароджы, што адасабляла багамольцаў ад пляжнай публікі. У канцы агароджы стаяла маленькая каравулка. Ад старога служыцеля мы атрымалі ярмолкі. Стары стаяў апрануты ў аран-жавую камізэльку, на якой была выяўлена сьцяна, чые падмуркі лашчаць марскія хвалі, а побач за-ходзіць сонца. Ярмолкі таксама былі аранжавыя. На іх красаваўся той жа малюнак, аздоблены надпісам: "Марскія краявіды роднага Ізраілю".
Мы мінулі каравулку і падышлі да Мура.
– Хвілінку, толькі адну хвілінку! – крыкнуў нам наўздагон стары з расейскім акцэнтам.
Мы азірнуліся.
– Калі ласка, 50 шэкеляў за ўваход, – сказаў стары ў аранжавым.
Я зірнуў на Лугасі, а ён на мяне.
– А дзясятай, – прамовіў ён. – Рыхтуйся. Я прыеду і забяру цябе.
У тую ж ноч мы вярнулі Мур Плачу ў Ерусалім: далі рады за восем гадзінаў напружанай работы. Працавалі дзьве брыгады – румыны і арабы, дзьве зьмены запар, і Мур апынуўся на сваім спрадвечным месцы. Лугасі стаяў і ўзіраўся ў сваю горача любімую сьцяну.
– Прынамсі паспрабавалі, – змахнуў ён набеглую сьлязінку.
Рабочыя ўжо сядзелі ў аўтобусах, гатовыя ехаць. Парожнія цяжкавікі цугам пакідалі пляцоўку. Мы моўчкі стаялі і раптам пачулася далікатнае кэхканьне ззаду.
Гэта быў голас галоўнага рабіна Мура Плачу. Ён зьвярнуўся да Лугасі:
– Э-э... Дык рамонт скончыўся, добры чалавек?
Мы павярнуліся. У рабіна былі чырвоныя вочы, ускудлачаныя валасы, нібы за гэты тыдзень ён пастарэў гадоў на сто.
– Ага, скончыўся, – прыязна адказаў Лугасі. Ён зірнуў на старога з глыбокай, невытлумачальнай маркотай.
– І цяпер... усё ў парадку?
– У поўным. Бачыце, Мур блішчыць як новы, шаноўны рабін. Мы ўзмацнілі яго шрубамі, залілі цэмэнтам, трывушчы, нібы ўчора пабудавалі. Яшчэ тысячу год прастаіць.
– Дзякуй Богу, дзякуй Богу!
З вуснаў рабіна зьляцеў уздых палёгкі. Пасьля паўзы ён дадаў:
– Хлопча! Ты там у мэрыі скажы, каб наступным разам мне пра такія апэрацыі загадзя паведамлялі. Фарштэйст (разумееш – ідыш)?
– Наступнага разу ня будзе, – адказаў Лугасі. – Калі ўжо яшчэ раз забяру, то мамай і таткам клянуся – больш не вярну.

З іўрыту пераклаў Павал КАСЬЦЮКЕВІЧ


СЛОВА НЕ ВЕРАБЕЙ

«Спадзяюся, што напачатку новага году выйдзе першы пераклад прозы з іўрыту на беларускую мову. Я гэтаму надаю вельмі вялікае значэньне.»
(З.Бен-Ар’е, пасол Ізраіля ў РБ, svaboda.org, 15.11.2006).
======================================================================
Михаил Садовский

ПЯТЫЙ ПУНКТ

Когда посетители иссякли и комната опустела, хозяин положил ладони на стол, уперев большими пальцами в торец, налёг на них грудью и спросил устало:
– По маленькой? – сидевший у стены с газетой в руках и нога на ногу чуть склонил голову к плечу, тогда хозяин достал из нижнего ящика письменного стола початую бутылку коньяка, потом из верхнего ящика два гранёных стаканчика, подул в них, освобождая от крошек, и наполнил на треть. – Будь. – сказал он просто и выпил. Гость тоже выпил.
– Дело? – устало спросил хозяин, держа бутылку в руках и ещё не решив, что делать.
– А то стал бы я тут выслушивать толпу этих склочников!
– Это, брат, граждане, а я участковый – постигаешь мои обязанности?
– Постигаю!
– Излагай.
– Лучше… – посетитель кивнул головой на дверь, предлагая выйти. Участковый на секунду удивился, но потом сообразив, в чём дело, запротестовал:
– Да ты что! Тут чисто! – он поднял телефонную трубку и положил её на рычаг, но сделавший предложение отрицательно покрутил головой, встал и шагнул к двери… – Слушай, Михалыч, ну, не дури!.. – участковый вынужден был встать и двинуться следом, потому что тот, кого он назвал Михалычем, не то что не обернулся и не возразил, но даже не замедлил движения…
– У меня к тебе просьба, не можешь – скажи, не обижусь… – продолжил проситель сразу же, как бы боясь, что потом уж не решится, – Мне надо дочери национальность поменять…
– Не понял? – после долгого молчания ответил участковый. – Как это?
– Ну в паспорте… как, как? Ты что?
– А… не, не понял… – снова настоял он. – Михалыч, у меня после дня так башка трещит, извини, давай с начала и пойдём выпьем… я те клянусь там чисто… ну, что я враг себе? Вот те крест! – он действительно перекрестился и взял собеседника под руку.
– Погоди, Юр, значит так: у девки зарубежка намечается, сам понимаешь, – первый раз зарубят – так и пойдёт… ну, ты что маленький, что объяснять!
– Погоди, погоди… честное слово, не врубаюсь, – участковый крепко потёр лоб.
– У нас, между прочим, товарищ участковый, в паспорте пятый пункт есть…
– Ну… – подтвердил участковый…
– А в нём у моей дочери стоит невыездное слово… Еврейка!
– Ну?.. – Было видно, что участковый действительно в данный момент не понимал, чего от него добивается товарищ… – стоит… и что?
– Поменять надо!
– На что?
– На что угодно! У меня товарищу по ошибке залепили в пятую графу "учащийся"!
– Да ну? – удивился участковый. – И что?
– Ничего. Уже два раза за границу ездил. Ничего…
– А тебе-то что надо?
– Милке моей пятую графу поменять. В паспорте. Чтоб она в невыездные не попала… только не пори мне всякую …ню про то, что у нас все народы равны… там, ну…
– Это надо новый паспорт. – наконец, включился участковый.
– Ну, не в этом же тереть! Конечно!
– Слушай… ну это… это паспортный стол… сам понимаешь…
– Сколько? – спросил Михалыч.
– Не в этом дело, – огорчился участковый. – Там такой жандарм сидит… ещё довоенный… его, бля, так не объедешь… он напуганный, а такие, знаешь, самые страшные, как трусливые собаки…
– А что, по-другому никак?
– А как?..
– Не можешь – скажи! Я не обижусь! – возразил Михалыч. – Только мне просить больше некого…
– Слушай, Михалыч, ну чего ты, бля, в бутылку сразу. Я всё понял. Пойдём выпьем. Не могу… Мозги на место поставить надо. – они вернулись в комнату, покрашенную в синий энкавэдэшный цвет, и уселись за столом друг против друга.
– Когда отца раскулачили, – начал участковый, – мать пожитки собрала, нас с Васькой и подалась к тётке в Калужскую губернию, а отец подался на заработки…на север. Сам потянулся, всё вернее, чем этапом… ну, это отдельная тема… она и сейчас там, матушка… брошу я всё тут к едрене фене, поеду в село обратно на …
– Участковым, что ли? – съязвил Михалыч.
– А ты не смейся. Знаешь, ты вот не обижайся… я тебе не буду говорить, что не такой, как все… ну, вот представь… тебя осекли – ты сразу, что скажешь? – гость молчал. – Ты скажешь: потому что еврей!.. – видно было, что он владел темой. – А мне что сказать? А? Да чёрт с тобой, молчи… ну, тут ни … нету… вот не веришь! – он снова поднял и положил трубку. – Что я, сука, что ли! – возмутился он. – Я знаешь, чего мечтал, мечтал… ну, не в этом дело… сюда из-за квартиры подался, второй год досиживаю, а обещали через полгода! И уйти теперь никак! С органами, знаешь, бля, не пошутишь, а Людка пилит… живём, как пацаны, в общаге! Понял?… поеду к матери… ладно… просто я к тому, чтоб ты не придумывал, но я раз обещал…
– Ты не обещал. – возразил Михалыч.
– Ты ведь меня попросил? Попросил. Я не сказал "нет"? Не сказал. Значит, надо делать… всё – это кончили, ещё по одной… да тут как раз – и бутылка в аут… – он разлил остатки, сверяя, чтобы вышло ровно, поднял стаканчик и тут же выпил… – Закончил бы я свой ВУЗ, – продолжил он какой-то свой, видно давний, внутренний диалог, – сидел бы сейчас в КБ на сто двадцать рэ и хрен бы пил с тобой коньяк…
– Юра, знаешь, что я подумал? – участковый замолчал и уставился на собутыльника. – Если бы какой-нибудь чужой, ну не инопланетянин, а вот из прошлого века кто-нибудь, кто по-русски говорит, послушал бы нас – ни хрена бы не понял…
– Это точно. – согласился участковый.
Разошлись они очень поздно, потому что когда кончилась та бутылка, заявился водитель Володя, который подбрасывал после дежурства участкового в общагу, и они вдвоём стали уговаривать Михалыча довезти сперва его до дома и доводы, что он живёт в этом же дворе через подъезд, никак во внимание принять не могли, доказывая, что нехорошо бросать товарища одного ночью. Наконец он понял, что их не переубедит, потому что оба были уже "хороши". Он сел в машину, они завернули за угол и решили "на посошок", который несколько растянулся… и когда он тихонько притворил дверь квартиры, оказалось, что ни дочь, ни жена не спят. Мила сказала просто и выразительно: "Ну, отец, ты даёшь!" С женой было сложнее: "Я никогда не видела тебя таким! – ужаснулась она. – Что случилось?" И на его попытки путанно объяснить, что он решал очень важный жизненный вопрос, и что надеется на благополучный исход, с горечью прокомментировала: "Один Исход мы уже пережили… это было давно… ты думаешь, это пошло нам на пользу?.. Лучше бы ты занимался своей математической логикой, Пифагор хренов!"
Всю ночь ему не давала спать обида за Пифагора. Он вспоминал, как познакомился с участковым. Когда решил съездить к другу в Западную Германию и надо было подписать характеристику… купил бутылку коньяка и решительно наобум пошёл знакомиться, а тот только третий день, как "приступил к исполнению". "Что Вам по соседям ходить, Юрий Иваныч, – сказал он ему логично и убедительно, – Лучше посмотрите, где я работаю и кем…" В институтском пропуске значилось: "Кафедра математической логики. Доцент." И подействовало…
Утром голова трещала так, будто её сдавили с двух сторон, как арбуз, желая проверить, спелый ли.
Он вышел из дома, посмотрел на часы: заседание кафедры назначено на два, глотнул свежего морозца и решил идти до института пешком. "Не надо было просить ничего, и ходить не надо было… и ходить не надо было. – подтверждали шаги по свежевыпавшему снегу. – И ходить не надо было"…
Машина остановилась возле него, но он этого не заметил и не слышал, как его окликали:
– Михалыч, Миха-а-лыч!.. – наконец он обернулся и увидел, как участковый распахивает дверцу и выбирается из салона. – Слушай, Михалыч, – он взял его под руку, и они медленно пошли в ту же сторону…– знаешь, я сегодня заехал специально в паспортный стол посоветоваться с Клавкой… ну, там работает… перед тем, как идти разговаривать, ну, ты понимаешь?
– Слушай, Юра, так хорошо, что ты меня встретил, послушай…
– Погоди ты! – прервал его участковый. – Погоди. Она баба ушлая, зря не скажет, она уж там сто лет сидит, сам понимаешь…
– Юра, я прошу тебя…
– Да погоди ты, – разозлился участковый, – ну, дай сказать… я ей всё изложил… ну, не называя имён, конечно, ну, это понятно… а она мне сразу говорит: "Ты что, Юрочка, как можно?" Я ей говорю: "Клав, ну, ты подумай, если человеку надо…" и показываю, мол, всё в порядке будет… А она мне опять: "Скажи этому мудаку, если он правда друг твой, чтоб не плыл против течения…" Я ей говорю: "Не понял, Клава!" А она так на меня посмотрела, как на больного, и говорит: "Потом опять придёт – назад менять придётся. Это дороже стоит". И всё… Ты понял?
– Я понял. – обрадовался Михалыч. – Я всё понял, Юра. Передай ей большое спасибо… и тебе спасибо тоже… я всё, всё понял…
========================================================================================
Адрас для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65 (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 25.01.2007. Тыраж 172 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinczyk@yahoo.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнет-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка “Наши друзья”.




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il