Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXIV, студзень 2007 г. / шват 5767 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Выпуск XXIV, студзень 2007 г. / шват 5767 г.
====================================================
ПЯЦЬ ГАДОЎ ПРАЕКТУ «АНАХНУ КАН»

Восьмага студзеня 2002 г. выйшаў нулявы (пробны) нумар незалежнай яўрэйскай газеты «Анахну кан», пераемнікам якой ёсць бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» За 5 гадоў – 36 выпускаў, 130 старонак, агульны наклад – 7000 асобнікаў, распаўсюд ва ўсіх абласных гарадах Беларусі і многіх драбнейшых паселішчах, а таксама ў Ізраілі, ЗША, Расіі, Украіне… Некаторыя экземпляры траплялі ў Францыю, Германію, Польшчу, краіны Балтыі, Каўказу, Сярэдняй Азіі. Зрэшты, праз Інтэрнет электронны варыянт выданняў (трохі скарочаны ў параўнанні з папяровым) маглі чытаць жыхары любой кропкі Зямлі. Асобны дзякуй заснавальніку сайта souz.co.il/belzem – сп. Пекеру з г. Маале-Адумім.
Наш праект адразу выклікаў неадназначную рэакцыю як у чытачоў, так і ў «калегаў». З нагоды міні-юбілею прапануем падборку водгукаў на «Анахну кан» і «Мы яшчэ тут!», сяброўскіх і не дужа.
* * *
«В Беларуси на свет появилась еще одна еврейская газета под названием «Анахну Кан» (Мы – здесь). Примечательно, что основным языком этого издания является белорусский язык. … Первый выпуск газеты поднимает ряд злободневных проблем еврейской белорусской общины. И хотя тон статей порой несколько резок, в целом газета читается с интересом» («Берега», студзень 2002).
* * *
«Нулевой номер произвел на меня сильнейшее впечатление. Едко, горько, откровенно о вещах серьёзных и важных. Перегибая палку, но оставаясь на грани дозволенного» (Ірына Яленская, кандыдат гістарычных навук, г. Брэст; сакавік 2002).
* * *
«Апошні пяты нумар … наўпрост вытрымлівае стандарты звычайнай газеты» («Беларуская маладзёжная», № 23, 2002).
* * *
«Нам падаецца, што нашыя з Вамі мэты маюць шмат агульнага, толькі адрозніваюцца полем дзейнасці – Вы робіце захады ў памерах дзяржавы, мы абмяжоўваемся Полацкам» (Іна і Рыгор Песіны, выдаўцы «Вестника Полоцкой Еврейской общины», сакавік 2003).
* * *
«Рад был встретить в наши меркантильные дни «праект некамерцыйны, у духу самвыдату». Независимые и «колючие» издания очень нужны именно сейчас… Вообще содержание газеты – на редкость разнообразное, это не комплимент, а трезвая оценка» (Уладзімір Карасік, Іерусалімскі цэнтр руска-яўрэйскай прэсы; красавік 2003).
* * *
«Дзякуй за надасланы бюлетэнь. Вы робіце важную працу – па-мойму, на прафесійны лад» (Барбра Сольбе, сябра праўлення «Балтыйскага яўрэйскага форуму», Швецыя; чэрвень 2003).
* * *
«…все вопросы, поставленные авторами бюллетеня, как, впрочем, и сама политика этих господ, «шиты белыми нитками» (Леанід Левін, старшыня «Саюза яўрэйскіх аб’яднанняў і абшчын», «Авив», жнівень-верасень 2004).
* * *
«Есть в Беларуси и самостоятельные издания, которые держатся на усилиях одного человека. К таким изданиям относится «Мы яшчэ тут!». Я бы назвал эту газету [sic!] радикальной оппозицией к сегодняшнему руководству еврейской общины. Однако один в поле не воин» (сайт «Мазлтоў», Мінск, май 2006).
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
ВІТАННЕ З ЭРЭЦ-ІСРАЭЛЬ
Шалом чытачам "Мы яшчэ тут!". Вы ня ведаеце мяне, а я – вас, але Адам і Хава таксама ня ведалі адно аднаго, і бачыце, у што гэта ператварылася.
Спадзяюся, вам спадабаецца.
Узі Вайль

Пераклад апавядання папулярнага ізраільскага сатырыка чытайце на літаратурных старонках “МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
---------------------------------------------------
ГОД ЦЯЛЕСІНА І ЛІФШЫЦА

Сёлета споўнілася б 100 гадоў паэтам Залману Цялесіну і Мендлу Ліфшыцу. Абодва памерлі даволі даўно, па-за межамі роднай Беларусі. Іх творы падзабытыя нашымі чытачамі, і калі М. Ліфшыца неяк «раскручвае» яго энергічны пляменнік, арганізуючы вечарыны ў Абшчынным доме, то Цялесіна цяпер больш чытаюць у Ізраілі, дзе жывуць яго нашчадкі… Апелюем да яўрэйскіх «правадыроў», каб аб’явілі 2007-ы «годам Цялесіна і Ліфшыца», адсвяткавалі юбілеі творцаў прынамсі так, як у 1998 г. было адзначана стагоддзе іншага ідышысцкага паэта, Ізі Харыка. Ніжэй – пара вершаў, што належаць пёрам юбіляраў.
===============================
ПАЗІТЫВЫ АД АЯН
ЗОРКІ ХАНУКІ Ў БЕЛАРУСКІМ НЕБЕ
Святкаванне Ханукі ў іудзейскай рэлігійнай суполцы Гродна прайшло з нечуваным поспехам. І гэта не дзіўна, бо перад уваходам у сінагогу адбывалася нешта фантастычнае.
Пасля малітвы, якую прачытаў рабін руху ХАБАД Іцхак Кофман, была запалена ханукія, устаноўленая на вышыні больш як чатыры метры.
«Жывы ханукальны агонь проста заварожваў, – падзяліліся ўражаннямі з Агенцтвам яўрэйскіх навінаў удзельнікі свята. – На душы адразу стала весела і святочна».
Больш за гадзіну доўжыўся вясёлы фэст ля сінагогі. Усе спявалі, танчылі, частаваліся пончыкамі – весяліліся, як і належыць на Хануку.
Завяршылася імпрэза прыгожым салютам у гонар свята. На працягу 10 мінут у беларускім небе ззялі ханукальныя зоркі.
Кожны ўдзельнік свята ўносіў святло Ханукі дадому, атрымаўшы ў падарунак ад іудзейскай абшчыны ханукію і святочныя свечкі.
Як расказаў АЯН старшыня абшчыны Барыс Квяткоўскі, грандыёзная ідэя фэста, рэжысура і кіраўніцтва належаць гарадзенскаму рабіну Іцхаку Кофману. «Ён проста скарбніца неверагодных і вельмі прыгожых ідэй, – сказаў Б. Квяткоўскі. – А мы, добраахвотнікі, дапамагаем гэтыя ідэі ўвасабляць».
Ілля Разумоўскі, www.aen.ru, 19.12.2006

ПОСПЕХІ ЯЎРЭЙСКАГА ТЭАТРА
Тэатр «Шалом», створаны пры яўрэйскай суполцы Магілёва, толькі за мінулы год наведаў з гастролямі больш чым 10 гарадоў Беларусі.
У тэатры, які мае званне народнага, іграюць кліенты магілёўскага «Хэсэда», то бок людзі сталага веку. Але іх узрост – зусім не перашкода для натхнёнай, іскрамётнай ігры, якую яны паказваюць у сваіх пастаноўках.
Асабліва спадабаўся беларускім гледачам спектакль паводле твора Шолам-Алейхема «Буйны выйгрыш». Менавіта з ім «шаломаўцы» аб’ехалі больш за дзесятак гарадоў…
Артысты гастралявалі ў 4 з 6 абласцей краіны. Яны парадавалі сваім мастацтвам жыхароў Міншчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны і, вядома, роднай Магілёўшчыны.
Паводле кіраўнічкі і рэжысёркі тэатра Міры Джаліяшвілі, 2007 год распачнецца для артыстаў гастролямі ў Мсціславе, потым іх будуць чакаць у Полацку.
Між выправамі акцёры будуць рыхтаваць новы спектакль «Людзі», таксама паводле Шолам-Алейхема. Упершыню новая пастаноўка будзе дэманстравацца на рэспубліканскім фестывалі тэатральнага мастацтва ў сакавіку 2007 г.

Ілля Разумоўскі, www.aen.ru, 04.01.2007
ПАМЯЦІ ПЭНА

У цэнтры Віцебску ўсталявана скульптурная кампазіцыя, прысвечаная першаму мастаку Марка Шагала. На мемарыяльнай дошцы выгравіраваны надпіс: «Мастак, педагог Ю. М. Пэн жыў і працаваў з 1897 па 1937 у доме на гэтым месцы». Кампазіцыю аздабляюць два галубы, якія абдымаюцца: яны знаходзяцца ўверсе, над подпісам. На барэльефе, што побач, выяўлены мастак у капелюшы і доўгім плашчы, з палітрай у руках. (Скульптары – А. Гвоздзікаў, І. Казак, майстар ліцця – А. Бялоў. – Рэд. «МЯТ!»).

www.aen.ru, 5.01.2007

БЕЛАРУСКІ «ШАЛОМ» У ІЗРАІЛІ

Апошнія два тыдні 2006 г. звязаны ў ансамбля яўрэйскай музыкі «Шалом» з Ліды з гастролямі па Ізраілі.
Да гэтай падзеі музыканты рыхтаваліся даўно. Рэпеціравалі, падбіралі рэпертуар, абдумвалі касцюмы. І нарэшце – адбылося! На запрашэнне ізраільскай абшчыны выхадцаў з Ліды ансамбль прыбыў у Ізраіль.
«Нас у Ізраілі ўразіла літаральна ўсё», – расказала Агенцтву яўрэйскіх навінаў салістка Тамара Завадская. – Гэта проста нейкая фантастычная, зусім экзатычная краіна. А як цёпла нас тут сустракалі!»
Госці з Беларусі выступілі з дзесяццю канцэртамі ў розных гарадах Ізраіля, і паўсюль артыстаў добра прымалі, шчыра цешыліся цудоўнай музыкай і віртуозным выкананнем. Асаблівае захапленне ў гледачоў выклікала дзіцячая група ансамбля (…)
«Калі аўдыторыя была рускамоўная, мы ўключалі ў рэпертуар, акрамя песень на ідыш і іўрыце, песні на рускай і беларускай мовах, – паяснілі музыканты. – Калі ж гледачы не ведалі рускай, мы спявалі толькі на ідыш і іўрыце. Аднак у кожную канцэртную праграму абавязкова ўваходзіла хаця б адна беларуская песня, як візітоўка краіны, з якой мы прыехалі».
«Шалом» узяў удзел у ізраільскім фестывалі фальклору краін СНД, які праходзіў ля Хайфы. Музыканты з Беларусі сталі дыпламантамі фестываля, дзіцячая група была ўзнагароджана яшчэ і сувенірамі.
У турне ансамбля ўдзельнічала і таленавітая скрыпачка з Беларусі васьмігадовая Ірына Губарава, якая разам з мамай Вольгай Губаравай, таксама скрыпачкай, выконвала канцэрт Вівальдзі.

Ілля Разумоўскі, www.aen.ru, 7.01.2007.

120 ГАДОЎ НА ДВАІХ

Чарговае пасяджэнне Сямейнага клуба ў яўрэйскай суполцы Ліды было прысвечана юбілею сям’і Дзвілянскіх. Супругі адзначылі 120 год на дваіх.
«Міхаіл Дзвілянскі вось ужо 10 год кіруе ансамблем яўрэйскай музыкі «Шалом», а яго жонка Бэла – валанцёр, актывістка нашай суполкі. Іх сям’я, без сумневу, з’яўляецца тым ядром, вакол якога склаліся найлепшыя абшчынныя традыцыі», – сказала АЯН старшынька лідскай яўрэйскай суполкі Ася Саулкіна.
Пашыранае пасяджэнне клуба было вельмі цёплым і вясёлым. Павіншавалі любімага кіраўніка і яго жонку малыя з дзіцячай групы ансамбля «Шалом», падрыхтаваўшы для юбіляраў невялічкі канцэрт. Эстафету падхапілі вучні нядзельнай школы (…).
Завяршылася імпрэза святочнай вячэрай.


Ілля Разумоўскі, www.aen.ru, 12.01.2007.

СУБ’ЕКТЫВЫ АД «МЯТ!»

Хутка будзе чатыры гады, як працуе «бюро» Агенцтва яўрэйскіх навінаў у Беларусі. За гэты час паважаная інстытуцыя размясціла ў інтэрнет-прасторы сотні матэрыялаў, прысвечаных беларускім яўрэям. Некаторыя з нататак агенцтва – у перакладзе з рускай – з удзячнасцю перадруковае наш бюлетэнь. Матэрыяламі АЯН карыстаюцца і іншыя яўрэйскія выданні «сінявокай», часам ігнаруючы першакрыніцу.
Найбольш падрабязна, паводле нашых назіранняў, АЯН піша пра жыццё яўрэяў у Мінску, Магілёве, Гомелі, Гродна, Бабруйску, Пінску, Лідзе, Брэсце, Баранавічах: ці то ў астатніх паселішчах не адбываецца нічога вартага ўвагі, ці то папросту не хапае карэспандэнтаў і/або часу. Затое ў меру магчымасцей асвятляецца як «свецкае», так і рэлігійнае жыццё.
Пры ўсіх дадатных рысах дзейнасць АЯН шмат у чым праблематычная. Першая, бадай найважнейшая праблема паведамленняў Агенцтва, – іх недапраблемнасць. Пры гартанні інтэрнет-старонак часам ловіш сябе на думцы, што на машыне часу трапіў у пачатак 1950-х, калі ў літаратуры і прэсе панавала «тэорыя бесканфліктнасці», «барацьба добрага з лепшым». Здаецца, карэспандэнты – людзі практычныя – падносяць люстэрка, у якім мы хочам бачыць сябе лепшымі, чым ёсць насамрэч.
Аўтар будучай гісторыі яўрэяў Беларусі пачатку XXI ст. не абміне паведамленняў АЯН, што не рэжуць вока «істэблішменту» ні ў Беларусі, ні ў Расіі, ні ў Ізраілі. Варта, аднак, спадзявацца, што ўлічыць ён і галасы нязгодных – тых, каму, як і пяць гадоў назад, затыкаюцца раты.
Іншай праблемай з’яўляюцца ляпсусы, зрэшты, непазбежныя ў працы СМІ. Напрыклад, вёска Дрэбск звалася на www.aen.ru «Дрэбсам», Гірш Рэлес – «апошнім пісьменнікам, які пісаў на ідыш у Беларусі». У апошні час падобных памылак стала менш.
Роля АЯН у падтрыманні яўрэйскай прысутнасці ў Беларусі хутчэй станоўчая, абы журналісты не трапілі ў празмерную залежнасць ад «правадыроў». Балюча назіраць за людзьмі, якія лягчалі сябе (у творчым плане), каб выходзілі «іх» газета, часопіс… Наколькі ведаем, карэспандэнты АЯН не з такіх, і дзякуй Б-гу.

ПІШУЦЬ НАМ З ЛЯХАВІЧАЎ

Атрымаў Вашыя бюлетэні. Шчырае беларуска-яўрэйскае дзякуй! Гарэзліва, з агеньчыкам… Самвыдат – рэха вольнасці і палёту чалавечай думкі.
Ганна Сурмач і Адам Мальдзіс – маці і бацька маёй бібліятэкі і архіву... Мы так добра ратавалі архітэктурныя помнікі праз ТВ, што прамаргалі перабудову і перыяд першаснага захопу капіталу. Сёння мы ўсе разышліся па сваіх кутках. Быў я палякам, дапамог заснаваць клуб Польскі ў Баранавічах – яны ад мяне адцураліся. Быў шчырым беларусам, сустрэўся з Зянонам Пазняком, прапанаваў дапамогу – спалохаўся небарака… А калі ўзяў у рукі Тору, адчуў тое, што доўга чакаў адчуць, усё жыццё я шукаў настаўніка, што навучыць мяне таго, чаго не ведаю, і вось я датыкнуўся да яе, да МАЦІ ўсіх яўрэяў, я плакаў шчыра, ласкаў сваю чаканую, туліў, бярог, чытаў услых сваёй дачурцы, я так сумую па гэтай кнізе. Мне так дрэнна без яе, без духоўнай апекі рабі…

Міхась Шыман Турыянскі
з гістарычнага абяднання «Тадэвуш Рэйтан» (г. Ляхавічы, Брэсцкая вобл.)

«ПРАВАСУДДЗЕ» У КІПЦЮРАХ ДВУХГАЛОВАГА АРЛА
Ледзь не ўсімі прыкметамі дэтэктыўнага жанру: масавай экзекуцыяй, ілжывымі сведчаннямі, вочнай стаўкаю, подкупам сведак, прыцягненнем апошніх да прысягі і ўцёкамі некаторых з іх у аддаленыя паветы, крывадушшам следчых, умяшаннем у следчы працэс высокіх чыноўнікаў, неаднаразовымі прашэннямі на імя мінскага губернатара і нават цара напоўнены востразакручаны сюжэт здарэння, што адбылося ў Кажан-Гарадку ў 1833 годзе.
…А ўсё пачалося вельмі проста. Мешчанін Гершон Сролевіч Латушка і не думаў, што яго ні з пушчы ні з поля абвінавацяць у «оказании сопротивления полицейской власти и причинении обид заседателю суда Онисимовскому, што «сведкі» пакажуць, быццам бы местачковыя яўрэі парвалі мундзір на ключвойту і ледзь не задушылі апошняга, і што наогул яўрэйская грамада Кажан-Гарадка ўчыніла бунт супраць улады!
На самай справе вінаватымі былі паліцэйскія чыноўнікі, якія звыкліся здзекавацца з бяспраўных «обывателей».
Урывак з прашэння кажан-гарадоцкіх яўрэяў на імя мінскага цывільнага губернатара фон Дрэбуша. «Ключвойт Кажан-Гарадка Мінякоўскі 6 жніўня 1833 г. запатрабаваў для сястры падводу, каб з’ездзіць у манастыр Дзятлаўскі на свята і хацеў сілаю ўзяць у кажан-гарадоцкага яўрэя Гершона Латушкі каня, але Латушка, маючы неабходнасць ехаць у г. Нясвіж з таварам, не даў яму каня.
Ключвойт, затаіўшы за гэта злосць, пасля прыбыцця ў Кажан-Гарадок засядацеля пінскага земскага суда пана Анісімоўскага для расследавання аб жанчыне-тапельніцы, паскардзіўся яму. А засядацель выклікаў 19 верасня яўрэя Гершона… Яўрэй адказаў, што ён не абавязаны даваць каня для прыватных праездаў, але пан засядацель, раззлаваўшыся, ударыў таго яўрэя некалькі разоў «в рожу».
Як сведчыць іншы дакумент – прашэнне на імя цара ад 2.10.1833 – Анісімоўскі «заманіў праз дворнага дзесятніка быццам бы для ўплаты аброку або чыншу… яўрэяў Гершона Латушку і Абрама Бегуна», якіх пачаў біць за тое, што не далі ключвойту коней. Апошні з яўрэяў пачаў тлумачыць, што яго зусім ні за што б’юць, бо ён коней не мае, і Бегуна адпусцілі.
Кагальныя, даведаўшыся пра гэта ад вызваленага Бегуна, пайшлі да Анісімоўскага прасіць, каб і Латушку, як невінаватага, «изволили освободить».
Ну а што было з Латушкам – пра тое дазнаемся з яго слоў. Працытуем другое прашэнне да цара, падпісанае яўрэйскай грамадой 3.11.1833.
«Засядацель Анісімоўскі, не прымаючы ад мяне ніякіх апраўданняў, загадаў збіць (мае ногі) у калодкі і адправіць у суд. Адыйшоўшы, я… ад нанесеных пабояў упаў з ног і слёзна стаў прасіць, каб адправілі мяне ў суд уласнаю фурманкаю, бо ісці ў калодках я быў не ў сілах. Але пан Анісімоўскі, «тем паче разсердев», загадаў мяне прывалачы на двор ключвойта, дзе нанёс мне цяжкія і «несносные побои кулачьем» і таптаў нагамі. Калі прыйшоў яўрэй Азік і стаў прасіць аб вызваленні ад пабояў, то Анісімоўскі вырваў з рук возніка Стахоўскага тоўсты кій, нанёс мне цяжкія пабоі, а потым схапіў мяне за валасы і валок па двары. Пісар, пінскі мешчанін Стэфан Мазалеўскі, таксама біў мяне кулакамі і таптаў нагамі і нявечыў мяне ледзь не да смерці.
Сведкаў (яўрэяў), усіх, што там стаялі… біць кіямі пачалі і сыпаць у вочы ім пяском, каб яны дзеянні пана Анісімоўскага і яго саўдзельнікаў не маглі бачыць».
Бацька і сябры Гершона Латушкі кінуліся на засядацеля Анісімоўскага і адабралі свайго родзіча. Пры гэтым на ключвойту быў парваны віцмундзір.
Следства было ўзбуджана на падставе двух рапартаў таго ж Анісімоўскага, які данёс у пінскі земскі суд, што на яго і ключвойта Мінякоўскага напалі «неизвестно с какого поводу… собравшиеся евреи из всего местечка»; што яўрэй Латушка адабраў коней ад паліцэйскіх чыноў, пагражаючы іх забіць; што арганізаваў у Кажан-Гарадку яўрэйскі «бунт». Выйшла ўсё дагары нагамі: пабіты без усякай віны Латушка прыцягваўся да суда як злачынца, а Анісімоўскі і Мінакоўскі ўдалі з сябе пацярпелых. Разлічвалася, што земскі суд паверыць сваёй службовай асобе, Анісімоўскаму, а не яго ахвярам-яўрэям; тады далёкая Сібір магла б стаць для яўрэйскіх «бунтаўнікоў» блізкай рэальнасцю… Следчыя ж, што вялі справу аб бунце, былі сябрамі і калегамі Анісімоўскага. А каб лягчэй было дасягнуць мэты, Анісімоўскі і Мінакоўскі сабралі «сведак», якія, «клянясь Всемогущим Богом… целуя Крест и Евангелие», далі прадыктаваныя следчым і ключвойтам ілжывыя паказанні.
Яўрэйская грамада таксама сабрала паказанні, толькі іншых сведак, якія, «клянучыся Ўсемагутным Богам… цалуючы нашага Бога і Яго дзесяць запаведзяў», выкрывалі паклёп на яўрэяў.
Следчыя спачатку «не заўважалі» розніцы ў паказаннях сведкаў двух бакоў і «накат» на яўрэяў працягваўся. Але вось вынікі расследавання дайшлі да Мінскага губернскага праўлення, адкуль паступіў у Пінскі магістрат указ, маўляў, у «следственного дела, производимого заседателем Земского суда Выслоухом при бытности уездного стряпчего… замечено пристрастное действие…». Здавалася б, цяпер следчы мусіў адмовіцца ад «пристрастного действия» і павесці следства без прадузятасці, але… праз два месяцы прыходзіць новая папера з губернскага праўлення, у якой прызнаецца віна яўрэяў Гершона і Айзеля «в ослушании земской полиции и причинении заседателю Онисимовскому обид ударами два раза в лицо, подрании мундира».
Бездапаможныя перад павятоваю і губернскаю ўладамі яўрэі Кажан-Гарадка вырашылі падаць на імя цара трэцяе прашэнне. Такога выпадку Кажан-Гарадок яшчэ не ведаў! Але цару пісалі ўжо двойчы – і гэта не дапамагло. Цяпер прашэнне «со слов просителя» згадзіўся напісаць чалавек, губляць якому ўжо не было чаго: гэта зрабіў пінскай інваліднай каманды унтэр-афіцэр Ярмол Дрэсвяннікаў.
Нарэшце, у Пінску паліцэйскія чыны заўважылі, хто сапраўдны віноўнік у «справе аб яўрэйскім бунце», і ў кнізе магістрата 9.08.1834 з’явіўся запіс: «для дополнения дела о бунте… Приказали: свидетельства возного Стаховского и писаря Быркли разноречивы, а потому дать им очную ставку». У той жа дзень правялі вочную стаўку двух сведак, і «вознік Стахоўскі выкрыў пісара Бырклю, што яўрэі кажан-гарадзецкія засядацелю Анісімоўскаму ніякіх пабояў не прычынялі, а наадварот, засядацель Анісімоўскі ім прычыніў… а пісар Быркля аб’явіў, што ён без дэпутата з боку засядацеля Анісімоўскага ніяк супярэчыць Стахоўскаму не згодзен».
Такім чынам, раздзьмутае абвінавачванне ў «бунце» стала трашчаць па швах. Вочная стаўка Стахоўскага і Бырклі перад следчымі і магістратам выкрывала хлуслівасць рапартаў Анісімоўскага, Мінякоўскага і іх сведак.
12 верасня 1834 г. у Кажан-Гарадок прыехаў з Пінска судовы засядацель Бруевіч. Сялян-сведак сталі выклікаць для дачы новых паказанняў. Праходзіла гэта ў двары памешчыка Шчытта. Можна лёгка здагадацца, у чыіх інтарэсах дзейнічаў Бруевіч: ён унёс у пратакол толькі двухсэнсоўныя паказанні, і то ўсяго двух сведак, падаўшы ў Земскі суд наступныя запісы:
«Лукіян Карэцкі, 28 гадоў, уніяцкай веры, грамату ведае, дваровы фельчар, засведчыў: «пры размове Быркля сказаў, што спадзяецца мець дваццаць пяць рублёў серабром, але за што менавіта і ад каго, не гаварыў»; паказанне даваў Карэцкі пад прысягаю.
«Іван Крук, 40 гадоў, уніяцкай веры, селянін памешчыка Шчытта, грамату не ведае. Засведчыў згодна з першым – Лукіянам Карэцкім – і ў тым прасіў яго распісацца».
Такім чынам, следчы Бруевіч заводзіў справу зноў у тупік. А следства, між тым, вялося ўжо 10 месяцаў…
Усе 10 месяцаў, пакуль вялося следства, Гершон і Айзель пакутавалі ў пінскай турме! Але гэта не цікавіла нікога з чыноўнікаў Расійскай імперыі, як не турбавала іх і тое, на якія сродкі жылі сем’і, у якіх дзяржава адабрала карміцеляў. Не дапамог і цар, да якога яўрэі звярталіся тры разы. Карацей кажучы, «ад астрогу няма перасцярогу». Ці закончылася следства судом – невядома, бо ў архіўным фаліянце пераплецены не ўсе матэрыялы па гэтай справе. Следства аб «бунце» яўрэяў Кажан-Гарадка – класічная праява дзяржаўнага антысемітызму, узор фальсіфікацыі крымінальнай справы бюракратыяй, помнік расійска-імперскаму свавольству і «беспределу», бяспраўю прыгнечанага народа.

Васіль ТУМІЛОВІЧ

Друкуецца паводле: «Кажан-Гарадок 500-гадовы: гістарычныя даследаванні». Лунінец, 2005. С. 38-41.

История еврейства в исчезнувших профессиях


«Вымершие и умирающие профессии» – в книге под таким названием в необычной форме изложена история еврейской общины небольшого белорусского города Лунинца. Написал брошюру из ста страниц бывший житель города, а ныне столичный житель Лев Колосов. А издана она на средства уроженки Лунинца, а ныне гражданки Израиля Иляны Села. Таким образом женщина решила увековечить память своего отца Шломы Альпинера, который всю жизнь прожил в Лунинце и был первым директором лунинецкой типографии.
В книге описаны 67 профессий, которые были распространены в городе 60-100 лет тому назад, немного рассказано о людях, которые этими профессиями владели. Так, например, автор, опираясь на исторические документы, пишет, что большинство сапожников в городе были евреями. И самый известный в Лунинце комашник, то есть раскройщик обуви, был еврей Шнайдерман. (…)
Илья Разумовский, www.aen.ru (5.01.2007)
«МЯТ!»: кнігу Коласава мы цэнім; яна выйшла ў 2003 г. і захоўваецца не толькі ў лунінецкім музеі, а і ў Нацыянальнай бібліятэцы. Між іншым, сціплы аўтар-філатэліст не прызнаецца, што пісаў «гісторыю яўрэйскай абшчыны».
==================================================
Mendl Lifshyts
Majn Polesie

1
Un blondzendik fun dem, vos iz gevezn,
Tsu dem, vos iz un vos forojs es vart,
Iz taje fort mir, vi di gore velt, Polesie,
Mit di brunemer un bushlies afn trakt.

Un khotsh mir zajnen ale mentshn brider,
Un shvester, noente un frajnt,
Nor liber fun der guter Stepanide
Iz kejner nit geven un s’vet nit zajn.

Es rufn ale zi di bobe Stepanide,
Zi iz nit hojkh in vuks, nit ful in guf,
Nor ale vajsrusn un ale jidn
Glajkh vi dem beste gast zi nemen uf.

2
Es gejt a froj tsu kind – iz zi a bobe,
A jung vert rajf, iz ir di simkhe grojs.
Fun sod-rojber an ejtse vet zi hobn,
Vert ejner shvakh, refues zukht zi ojs.

Nor dos iz alts fun dem, vos iz gevezn,
Un geendik tsu dem, vos vart forojs, –
Iz klor mir ejns, majn hejm-kant, majn Polesie,
Az vi majn libe tsu dir, iz dajn tsukunft grojs.

Мендл Ліфшыц (1907-1983) нарадзіўся ў мястэчку Нестановічы на Палессі. Родны край любіў усё жыццё, пра што сведчыць і вышэйпрапанаваны верш. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Менску, вучыўся ў школе металістаў, потым на рабфаку, філфаку БДУ. Быў майстрам колкіх эпіграм; некаторыя прыведзены Г. Рэлесам у кнізе «Яўрэйскія савецкія пісьменнікі Беларусі» (Мінск: Логвінаў, 2004):

Kharik zingt, vi a kanarik, Judelson krejt, vi a hon.
Zol men dikh iberzetsn af vos mer shprakhn,
Veln merer mentshn fun dir lakhn.

З-за хваробы не служыў у арміі, уцёк ад немцаў на Ўсход і пасля вайны не вярнуўся ў Беларусь. Яго першая жонка, дзеці, жончыны бацькі загінулі ў гета. Пасля 1961 г. знайшоў сябе ў часопісе «Саветыш геймланд», выдаў зборнікі на ідыш, рускай мове. Усё ж канадская даследчыца Зіна Гімпелевіч небеспадстаўна называе яго «незаслужана забытым».

Ziame Telesin
Di mashiner’e fun der tsajt

Di mashiner’e fun der tsajt zikh halt in dreen,
Zi drejt arop dem vinter fun der rod.
Der viflter shojn friling kumt derfreen,
Un dokh iz jenem vinter mir a shod…

Nit vajl es hobn shtern vi di funken
In vajse nekht farshotn mejne trit.
Nit ejn mol kh’hob in tifn shnej gezunken,
Nit ejn mol hot der frost mikh opgebrit.

Nit ejn mol hot geshmisn mikh di vjuhe,
In shvartse nekht farvandlt vajse teg.
Gej pruv zikh ot-o denstmol zajn a kluger
Un nit aropshlogn zikh funem veg.

Un nokh, di frest, di shneen un zaveen
Fun jener vajter tsajt iz mir a shod.
Vajl jinger zajnen mir geven intsveen,
Un nit gedarft fun kejnem nit knej gnod.

“Di Pen” (Oxford), № 2, 1994.

Залман (Зяма) Цялесін нарадзіўся ў Калінкавічах, вучыўся ў мясцовым хедэры. Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут, ажаніўся з паэткай Рахіллю Баўмволь. Працаваў у Беларусі, у 1941 г. пайшоў на фронт. Пасля вайны жыў у Маскве, памёр у Ізраілі (1996). Яго творы на ідыш, у тым ліку дзіцячыя, заўсёды мелі ў чытачоў добрую славу.
===========================================
Часопіс «Мишпоха» № 19
выйшаў у Віцебску ў снежні 2006 г. Меню традыцыйнае: успаміны, вершы, немудрагелістыя аповеды на «яўрэйскую тэму». Іна Герасімава распавядае пра выстаўку «Яўрэйскі тэатр у Беларусі», адкрытую ўвосень 2006 г. (даводзіць, што з 1949 г. тэатра на ідыш у Беларусі не было – а як жа трупа Свірноўскага ў 1990-х?), Голанд Шэвель – пра Вяліж. Іосіф Рочка піша пра знанага мастака Саламона Гершава (1906-1989), аспірантка Алеся Корсак – пра сямью Праведнікаў Зямчонкаў. Аўтар з ЗША Міхаіл Садоўскі прадстаўлены падборкай вершаў, што часткова публікаваліся ў нашых выданнях, мінчук Сямён Ліякумовіч – чайнвордам з «Карлина».
Адчуваецца, што альманах перажывае няпростыя часы: яго тыраж упаў з 1400 да 299 экз., ды і англійскамоўнае рэзюме абсалютна не пасуе да зместу нумара. Faute de mieux, «Мишпоха» застаецца, як яе 7 гадоў таму атэставаў «ARCHE-Скарына», «сапраўднай візытоўкай сучаснага беларускага габрэйства». Шукайце сямейны часопіс у сеціве: www.mishpoha.org.
У «Пінскай шляхце» запахла цымесам
Пінчукі з цікавасцю разглядалі на афішных тумбах рэкламныя аб’явы рэстарацыі «Пінская шляхта». У іх паведамлялася пра незвычайную падзею – Дні яўрэйскай кухні, прымеркаваныя да 500-годдзя Пінскай абшчыны. Кулінары прапаноўвалі фаршыраваную рыбу, паштэт з пячонкі (гехактэ лебер), цымес з мясам, бегламу з курыцы і інш. Ініцыятыву яўрэйскай абшчыны і рэстарацыі ацанілі сотні наведвальнікаў.

(паводле газеты «Карлин», № 52-55, 5.12.2006)
============================================
Сентябрь 2004. Пробуждение.

Беслан зевал в нагорной высоте
Художник кисть забыл в «Девятом вале».
Он видел сны о тяжких днях, и те,
Кому не спать бы должно, тоже спали.

Ты улетала вдаль. И ничего
Мне не оставила, кроме своей походки,
Запутавшейся в драме будней сводки
Очередного акта. Холод твой

Отягощал лишь жгущие слова
Рассказа о погибших где-то детях.
Как мало места людям на планете,
Чтоб просто жить! Как жизнь еще слаба!

И где-то за привыкшей к шуму волн
И крикам чаек Статуей Свободы
Меня не вспоминаешь ты. А годы
Проносят вдаль «Ау» и образ твой.

* * *
Разлука для любви дурной пример:
Моя страна сгорела. Вот так случай!
С названьем долгим Эс-эс-эс и Р.
И ветер не развеял сажи кучу.

Что я тебя не вижу столько дней –
Скорее рок, чем провиденье Бога.
Дни – время. Жить становится трудней.
А я твержу, что так вот ждать – немного.

Абрам Фрейман, г. Минск.

* * *
Ворвалась осень в моё сердце
Седым дождём, сосновым звоном,
Я даже листьев не заметил,
Что пожелтели возле дома.

Меняет осень всё на свете,
Дождем стучится на рассвете.
Но сердце вновь упрямо просит –
Вернись с моей любовью, осень.

Александр Элентух
---------------------------------------------------------------
IN MEMORIAM

У канцы 2006 г. пайшлі з жыцця паэт-мастак Зіновій Вагер, найстарэйшы журналіст Міхаіл Шыбаліс, легендарны шахматыст Давід Бранштэйн. Першага мы асабіста не зналі – ён пісаў свае прыўкрасныя вершы і карціны ў Пінску, другога сустракалі на вуліцы (М. Шыбаліс жыў побач з намі), а з трэцім у 2005 г. гутарылі ў «Вяснянцы». Шкада, што Давід Ёнавіч так і не наведаў шахматна-шашачнага клуба пры мінскім «Хэсэдзе», куды быў запрошаны актывістамі. Ён чамусьці меркаваў, што там збіраюцца «людзі, якія ледзь адрозніваюць пешку ад каня»; між тым, на В. Харужай, 28 яго гасцінна прывіталі б кандыдаты ў майстры і разраднікі. Гэх, умоўны лад…
14 студзеня 2007 г. не стала душы клуба Леаніда Каплана, экс-чэмпіёна г. Мінска па шашках-64.
16 cтудзеня памёр д-р Юрый Штэрн, адзін з найбольш разумных ізраільскіх парламентарыяў.
-----------------------------------------------------
КАРЭКЦЫЯ
У электронную версію “МЯТ!” № 23 пратачылася недакладная вестка аб новым кіраўніку прадстаўніцтва карпарацыі «Джойнт» у РБ: яго прозвішча не Шэйфер, а Лэйфер. Даруй нам, Ёні! Даруйце, чытачы!
======================================================================================
Адрас для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 25.01.2007. Тыраж 172 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinczyk@yahoo.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
=======================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il