Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








20 Кастрычніка 2003
НАВУЧЭНЦЫ БЕЛАРУСКАГА ГУМАНІТАРНАГА ЛІЦЭЮ НАВЕДАЛІ ПАМЯТНЫЯ МЕСЦЫ Ў БЫЛЫМ МЕНСКІМ ГЕТА

Напярэдадні 60-й гадавіны зьнішчэньня нацыстамі апошніх вязьняў менскага гета зь ініцыятывы кіраўніка Ўсясьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў Якава Гутмана шэраг вядомых у Беларусі асобаў выступілі з адкрытым лістом да грамадзкасьці.

Альгерд Невяроўскі, Менск

Аўтары ліста адзначаюць, што апошнія 9 гадоў у Беларусі ўзмацняецца дзяржаўны антысэмітызм, і заклікаюць людзей у гэтыя дні наведаць месцы памятным габрэйскіх аб’ектаў, зьнішчаных у апошні час.

20 кастрычніка ўсе, хто падпісалі гэты ліст (кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Парфяновіч, экс-міністар замежных справаў Пятро Краўчанка і кінарэжысэр Юры Хашчавацкі) разам з навучэнцамі Беларускага гуманітарнага ліцэю і прадстаўніком амбасады Францыі прыйшлі на тэрыторыю былога менскага гета. На тое месца, на рагу вуліцаў Дзьмітрава і Замкавай, дзе яшчэ два гады таму стаяла, а цяпер разбураная, паводле загаду ўладаў, сынагога. Якаў Гутман сказаў у інтэрвію Беларускай Свабодзе:

(Гутман: ) “Гэта яшчэ адна спроба прыцягнуць увагу кіраўніцтва тых краінаў, якія называюць сябе дэмакратычнымі да таго, што адбываецца ў Беларусі. Таму, што сёньня, на мой погляд, абсалютна зразумела, што гэтыя пытаньні дзікунства, зьнішчэньня сынагогаў, разбурэньні могілак ня можа быць вырашанае ў рамках Беларусі. Яно можа быць вырашанае альбо зьменай рэжыму, альбо супольнага ціску на кіраўніцтва Беларусі. Каб усё гэта было спыненае, а тое, што было разбуранае, павінна быць адноўленае, і нехта павінен прынесьці прабачэньні”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Парфяновіч так патлумачыў, чаму ён далучыўся да аўтараў ліста:

(Парфяновіч: ) “Ёсьць сумленьне, і павінна быць у кожнага чалавека, які жыве на гэтай зямлі. Калі разбураюцца могілкі й зьнішчаюцца помнікі — гэта толькі пачатак. А які будзе канец ніхто ня ведае”.

Нагадаю, што 75 дэпутатаў Палаты спрабавалі абараніць ад разбурэньня сынагогу на Дзьмітрава, але безвынікова.

Пасьля Якаў Гутман арганізаваў экскурсію па памятных для менскіх габрэяў мясьцінах, якія былі зьнішчаныя альбо апаганеныя вандаламі. Гэта “халодная” сынагога на Нямізе, дзе цяпер будуецца аўтастаянка, разбураныя могілкі па вуліцы Калектарнай, а таксама апаганеныя вандаламі помнік нямецкім габрэям і мэмарыял “Яма”.

Спадар Гутман таксама нагадаў пра выкапаныя парэшткі габрэяў падчас нядаўняй рэканструкцыі стадыёну ў Горадні, ды пра тое, як праз могілкі ў Мазыры пракладаюць газаправод.

Кіраўнік Гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас падзякаваў Якаву Гутману за гэты адкрыты ўрок гісторыі для ліцэістаў:

(Колас: ) “Мы вельмі ўдзячныя Якаву за тое, што змаглі яшчэ раз паглядзець (а некаторыя, магчыма, упершыню) паглядзелі на гэтыя памятныя для ўсіх нас месцы. Таму што сапраўды, на вялікі жаль, у сыстэме навучаньня, выхаваньня гэтай тэме ўдзяляецца вельмі мала ўвагі, а часам яна ўвогуле замоўчваецца”.

Ліцэісты былі ўражаныя пабачаным. Гаворыць вучаніца 2 курсу Вера Пракуніна:

(Пракуніна: ) “Я раней не была ў гэтых месцах, і мяне ўсё гэта ўражвае. Я атрымала гэтую інфармацыю, і калі вось проста так людзі паступаюць не па-чалавечы, гэта ўвогуле ўсё ўражвае”.

21 кастрычніка ў Менску пачнуцца афіцыйныя жалобныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя 60-й гадавіне зьнішчэньня гета, арганізаваныя Саюзам габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і суполак. Апоўдні ад помніку нямецкім габрэям па вуліцы Сухой пачнецца жалобнае шэсьце, якое скончыцца мітынгам ля мэмарыялу “Яма”.




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il