Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Уладзімір Мехаў - РЫГОР РЭЛЕС
Уладзімір Мехаў

РЫГОР РЭЛЕС

Памёр Рыгор Львовіч Рэлес. Апошні з магікан колісь багатай на самабытныя таленты, шырока чытанай на мове ідыш і ў перакладах суполкі яўрэйскіх пісьменнікаў Беларусі.
Бадай, не знайсці ў свеце ніводнай развітой літаратуры, у ліку працаўнікоў якой – нярэдка вельмі прыкметных – не было б яўрэяў. А вось яўрэйскіх пісьменнікаў, чыя літаратурная прадукцыя пры нараджэнні клалася б на паперу па-яўрэйску, усё меншае. Агаваруся толькі, што пад яўрэйскай маю на ўвазе мову ідыш. Пра літаратуру на іўрыце – адноўленай і агульнай ва ўжытку цяпер у Ізраілі, – уражанне маю нулявое.
Але Рэлес, якога не стала на дзевяноста другім годзе жыцця, узгадаваўся менавіта ў стыхіі гаворкі шматлікіх па часе яго маленства яўрэйскіх мястэчак па-над Прыпяццю і Дняпром, Дзвіной і Нёманам, – цяпер іх не засталося ніводнага. І друкавацца пачаў у трыццатыя мінулага стагоддзя вершамі з мелодыкай гэтай гаворкі. Верыў, што так будзе заўжды, бачачы, як добра купляецца ў кнігарнях надрукаванае па-яўрэйску.
Сталася, усім вядома, інакш. Яму, можна лічыць, пашанцавала: не пасадзілі ў пасляваенныя сталінскія гады, калі факта дачынення да яўрэйскай культуры было дастаткова, каб чалавекам заняліся органы дзяржбяспекі. Але беспрацоўя і безграшоўя з прычыны ідэалагічнага недаверу папаспытаў. Пакуль з цяжкасцю не ўладзіўся настаўнічаць – выкладаць у вячэрняй школе рускую мову. Уладзіўся надоўга, да пенсійных шасцідзесяці.
Па-руску ж пачаў пісаць, калі пасля Сталіна ў дзяржаве трошкі пасвятлела. У сувязі з гэтым успамінаецца з Хаіма Мальцінскага, паэта высокай пробы, абязножанага ў часе вайны афіцэра, які тым не менш у пасляваенную антысеміцкую вакханалію быў абвінавачаны чортведама ў чым, зняволены. У хрушчоўскую адлігу быў вызвалены, рэабілітаваны. Вырашыў небарака паспрабаваць сябе ў рускім вершаскладанні. Ды ёсць у яго такое прызнанне:

Писал, друзья,
я с правой стороны,
Сейчас старательно пишу
я с левой.
Но те же мысли
в строки вложены,
И те же чувства и напевы.
И дочерям моим понятен
я во всем
На русском языке родном.
Лишь иногда,
Когда беру я новую тетрадь,
То путаю,
С какой мне стороны начать.

Думаю, зразумела, аб чым тут гаркавы ўздых: па-руску пішацца-чытаецца злева направа, па-яўрэйску – справа налева.
Дык, шчыра кажучы, кожны раз, калі знаёміўся з Рэлесавым рускамоўным, не мог я пазбавіцца адчування, што аўтар гэтых твораў гаворыць сам сабе тое самае. Без “мамэ-лошн” – гэтак па-яўрэйску вымаўляецца “матчына мова” – пісьменнік Рэлес пераставаў быць творцам, вартым так называцца – пісьменнік.
Вядома, ён ніколі не перапыняў творчага самавыяўлення на “мамэ-лошн”. Друкаваўся ў яўрэйскім часопісе, што выходзіў у Маскве. Выпусціў там дваццаць гадоў назад кнігу апавяданняў на ідыш. Публікаваўся ў замежных роднамоўных выданнях. А калі ў апошнія дзесяцігоддзі ў краіне ўзварушылася яўрэйскае грамадскае жыццё, з радасцю кінуўся ў яго вір. Працаваў выкладчыкам ідыш, кансультаваў па яўрэйскай этнаграфіі і гісторыі яўрэйскай культуры на Беларусі. Быў заўзятым удзельнікам нацыянальных імпрэз. Ва ўсім гэтым яго нікому ўжо не замяніць.
Я заўсёды бываў рады сустрэчы з ім. Жывучы адзінока, ён кожны раз прасіў заходзіць часцей, браў з мяне слова абяцання. Выканаць абяцанае калі выпадала, калі не.
Цяпер застаецца шкадаваць аб гэтым.

(“Літаратура і мастацтва”, 01.10.2004).




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il