Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Сяргей Пульша. - газета “Анахну кан”
Сяргей Пульша. Пра нацыяналізм, суайчыннікаў і “яўрэйскае пытанне”…

…Як і большасць самвыдату, патрапіла да нас у капэрце газета “Анахну кан” – незалежная яўрэйская газета, якая выдаецца ў Мінску “на беларускай і іншых мовах”. Чатыры старонкі для яўрэяў і пра яўрэяў. Адзінае шкада – дайшла яна да нас запозна, бо на першай жа старонцы стаіць анонс дня памяці вязняў гета (быў 2 сакавіка), а на апошняй – абвестка пра своеасаблівую “падпіску” на газету. Распаўсюджваецца “Анахну кан” тым жа чынам, як увесь самвыдат, у абмен на капэрту са сваімі каардынатамі ўсім жадаючым. Быў пазначаны deadline падпіскі: 1 сакавіка (тут аўтар памыляецца, у № 2, пра які ідзе гаворка, апошні тэрмін “падпіскі” пазначаны як 1 красавіка – В. Р.). А да нас газета дайшла толькі 5-га. Таму…
Што цікавага? Па-першае, жыццёвая гісторыя перажаўшых Мінскае гета. Па-другое, вельмі парадавалі “навінкі” (кароткія навіны – не блытаць з аднайменнай газетай!)ю Не без гумару трэба адзначыць натуральныя яўрэйскія показкі на апошняй старонцы і даволі сур’ёзную, праблемную частку газеты. Праблема беларускай іўдаіцы, як вынікае з газеты, у нас не меншая за праблему беларускай беларусістыкі. Ды – інтэрв’ю з Давідам Дукорскім, беларуска-ізраільскім мастаклм, пра тое, як яму там жывецца і як ён бачыць Беларусь “адтуль”…
Рэдакцыя добра папрацавала над нумарам – ён ужо другі. Наклад – 250 экземпляраў, замовіць можна па адрасе: 220068, Мінск, а/с 75. Альбо ў тым жа сеціве – rubinchik@lycos.com.

“Беларуская маладзёжная”№ 9 (347) 8.03.-17.03.2002. С. 3.

Сяргей Пульша. Яшчэ раз пра тое, як рабіць газеты.

Што ўражвае: самвыдат, які раней быў амаль поўнасцю справаю нелегальных ці паўлегальных груповак альбо ініцыятываю актыўных асобаў рознага кшталту, зараз – проста прыступка да развіцця. Выдаецца ён, у асноўным, арганізацыямі, з мэтаю даволі канкрэтнай: каб з самвыдату потым зрабіць нармалёвае зарэгістраванае выданне, з заснавальнікамі, стабільным выхадам і накладам.
Прыкладам, неаднаразова ўжо прагледзеная ў “БМ” яўрэйская газета “Анахну Кан”. Апошні пяты нумар, які мы пабачылі, наўпрост вытрымлівае стандарты звычайнай газеты – за пастаяннымі рубрыкамі і пастаянным месцам на старонках газеты. Але хіба там няма чаго чытаць, сярод ужо звычайных навінаў і показак? Вытрымкі з эсэ Анатоля Сідарэвіча “Чаму я жыд”, надрукаванага раней у “Нашай Ніве”, ды погляд на Ізраільска-Палестынскую праблему спадара Рубінчыка, рэдактара “Анахну Кан”. У абодвух матэрыялах, відавочна, ёсць з чым паспрачацца. Заўсёды цікава пачытаць, як там былыя “нашы” у Зямлі Абетаванай. І, нарэшце, знаёмства з яўрэйскімі суполкамі і іх дзейнасцю падчас СССР і БССР. Гэта даволі незнаёмы звычайнаму чытачу контркультурны ды нефармальны пласт, бо, пра беларускіх нефармалаў мы нешта даведаліся – у час “дэмакратызацыі”. Але ж былі і іншыя, якія імкнуліся захаваць правы на самавызначэнне, хаця б уласнай нацыянальнасці.
Адзінае, што пакрысе “дастае” – дробныя “наезды” на, здавалася б, роднасныя яўрэйскія грамадскія аб’яднанні. “Наездаў” хапае і ў палітычных колах Беларусі. Хацелася б, каб хоць недзе было адзінства.
Той, хто хоча гэтаму паспрыяць альбо проста паглядзець на наступны нумар газеты, дасылайце канверьы з маркамі на 300 рублёў на адрас 220068, Мінск, а/с 75. Рэдакцыя абяцае выслаць нумар.

“Беларуская маладзёжная”№ 23 (361) 14.06.-23.06.2002. С. 2.


Заўвага: Газета “Беларуская маладзёжная” выходзіла ў Мінску ў 1994-2002 гг., апошнім часам яе наклад сягаў 3000 экземпляраў. Сяргей Пульша быў адным з асноўных аўтараў гэтага выдання, спецыялізаваўся на аглядзе самвыдату. Яго нататкі пра “Анахну кан” падаліся мне цікавымі, хоць і крыху павярхоўнымі. Цяпер “БМ”, на жаль, не выходзіць. Як і “АК”.
Вольф Рубінчык.




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il