Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Сяргей Будкін. Новая габрэйская газета.
Сяргей Будкін. Новая габрэйская газета.

У студзені пабачыў сьвет першы нумар габрэйскай газэты “Анахну Кан” (“Мы тут”). Плянуецца, што яна стане своеасаблівым кантрастам з ужо існымі ў Менску выданьнямі габрэйскіх грамадаў – газэтамі «Авив» і «Берега».

Аўтар новага праекту палітоляг Вольф Рубінчык кажа: “XXI на дварэ, а ад некаторых “лідэраў” габрэйскага руху патыхае няйначай як духам сярэдзіны стагодзьдзя XX-га. Мы не хацелі б агулам кпіць з прыстасаванства рэдактараў існых габрэйскіх газэт – карыстаюцца ж гэтыя выданьні пэўным попытам і ў Беларусі, і за мяжой. Але – маем тое, што маем. “Вызваленьне габрэя” – тое, дзеля чаго новая газэта заснаваная…” – кажа ён.
Першы нумар атрымаўся больш літаратурны, чымся публіцыстычны, – зь вершамі Ізі Харыка ды Рыгора Рэлеса. Знайшлося месца й для аналізу апошніх падзеяў габрэйскага жыцьця – разбурэньня сынагогі на Дзімітрава, 3 і стрыманай рэакцыі на гэта прэзыдэнта Саюзу беларускіх габрэйскіх аб’яднаньняў Леаніда Левіна.
У наступных нумарах журналісты “Анахну Кан” зьбіраюцца зірнуць са свайго боку на падзеі ў Курапатах, закрануць тэму фармазонства ў беларускай юдаіцы, нанова адкрыць імёны людзей, што ў былыя часы адстойвалі гонар габрэяў (напр., Гарэлік і Зубараў). Новая габрэйская газэта – некамерцыйны праект, яна вытрыманая больш у духу самвыдаву, аднак ейныя заснавальнікі маюць шмат ідэяў, маюць канцэпцыю ды жаданьне рабіць дастаткова складаную справу.
Рэдакцыя запрашае людзей неабыякавых падказваць тэмы, паведамляць нейкія цікавыя факты ці проста пісаць на адрас: Менск, 220068, а/с 75.

“Наша Ніва”, 1.02.2002, с. 14.

Заўвага: “Наша Ніва” (www.nn.by) – штотыднёвая газета з накладам каля 4000 асобнікаў, адно з найбольш аўтарытэтных беларускамоўных выданняў у Беларусі і свеце. Выходзіць на 16 старонках. На працягу 2002 г. неаднойчы перадрукоўвала сякія-такія матэрыялы са спасылкай на “Анахну кан”. У сваю чаргу, “Анахну кан” запазычыла ў “Нашай Нівы” некаторыя прыёмы, сродкі падачы матэрыялу і г.д. – перарабляючы ўсё на свой капыл, ясная рэч. Адзінае перабольшанне ў артыкуле С. Будкіна – множны лік (“заснавальнікі”, “журналісты”). У “Анахну кан” быў толькі адзін заснавальнік, ён жа выконваў функцыі рэдактара (адказнага за выпуск), журналіста і распаўсюдніка.

Вольф Рубінчык.




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il