Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








АНАХНУ КАН ("Мы тут").

Незалежная яўрэйская газета. Выдаецца ў Мінску на беларускай і іншых мовах.

Нумар 7. ЖНІВЕНЬ 2002 / АЎ 5762

------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

НАВІНКІ

* * *

Купальскую ноч азмрочыў акт вандалізму на яўрэйскіх могілках - адзін з найвялікшых за апошнія гады. У Барысаве было пашкоджана ажно 79 помнікаў. Праз колькі дзён мярзотнікі пашчыравалі на мінскіх Паўночных і Ўсходніх могілках. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі распаўсюдзіла адмысловую заяву наступнага сэнсу: вандалізм на могілках ня мае антысеміцкага адцення. 24 ліпеня А. Лукашэнка асудзіў дзеянні "ху ліганаў".

* * *

9 ліпеня на мінскай плошчы Бангалор адбыўся пікет і мітынг людзей у абарону мінскай сінагогі на Дзімітрава, 3. Арганізатарамі выступілі жыхары суседняга дома, якім назаляе будаўніцтва шматпавярховіка на месцы разбуранага двухпавярховага будынка. Супольна з яўрэямі і дзеячамі беларускай інтэлігенцыі яны запатрабавалі аднавіць помнік гісторыі і культуры. Сабралося ўсяго чалавек 40: гэта ж не выстава краявідаў Шагала... А 30 ліпеня паўстала грамадская ініцыятыва "Няміга-1570", якая мае на мэце ўратаваць стары Менск ад поўнага знішчэння. Дазнацца пра яе можна праз тэл. 2558270 (у Мінску).

* * *

10 ліпеня ў Мінскім яўрэйскім абшчынным доме з вялікім поспехам прайшоў канцэрт яўрэйскай музыкі - галоўным чынам, вясельнай. Гурт "Мінскер капелье" працягвае традыцыі ансамбля "Блукаючыя зоркі", пра які мы распавядалі ў №№ 5-6 "Анахну кан". Інфармацыя пра новы гурт, заснаваны ўвосень 2001 г. - на сайтах:http://minskerkapelye.narod.ru; http://klezmer.narod.ru

* * *

18 ліпеня быў Тыша бэаў - дзень разбурэння Іерусалімскага храма. Аднойчы ў гэты дзень народзіцца Месія і ўсіх нас выратуе. А можа, ужо й нарадзіўся.

* * *

30 ліпеня выхадцы з Беларусі супольна з партыяй "Наш дом Ізраіль" дэманстравалі ў Іерусаліме супраць закрыцця ізраільскага пасольства ў Мінску. Ізраільскія афіцыйныя асобы тлумачаць закрыццё пасольства тым, што Ізраіль мусіць берагчы грошы. У канцы ліпеня ў Мінску праходзілі перамовы, на якіх нібыта абмяркоўвалася развіццё беларуска-ізраільскіх эканамічных адносінаў. Богведама, як адсутнасць пасольства можа палепшыць гэтыя адносіны.

* * *

Вульф Рэзнікаў, старшыня Мінскага абяднання яўрэйскай культуры (МАЯК), паведаміў карэспандэнту "Анахну кан", што ўнікальны кнігазбор МАЯК (гл. № 1 "АК") будзе раздадзены іншым бібліятэкам. Прычына называецца тая самая: не стае грошай. На жаль, за некалькі месяцаў знаходжання на сваёй пасадзе сп. Рэзнікаў не адшукаў для бібліятэкі МАЯК ані спонсара, ані памяшкання, ані бібліятэкара.

"КНІЖНАЯ СПРАВА"

     Яўрэям Беларусі патрэбныя яўрэйскія кнігі. І ня толькі таму, што мы - "народ Кнігі", а і дзеля захавання сябе ў няпростых умовах беларускай рэчаіснасці. Дзякуй Б-гу, мы маем магчымасць наведваць свае храмы і чытаць Святыя кнігі, але, як кожная меншасць, мы ўзаемадзейнічаем і шукаем шляхі паразумення з большасцю. А большасць - этнічныя беларусы - не абавязана ведаць пра нашыя дасягненні ў літаратуры, мастацтве, ваеннай справе, etc., калі мы самі пра іх не даведаемся і не зафіксуем на паперы. Роля яўрэйскай кнігі тут - выключная. Нездарма ў розных гарадох Беларусі штовосень праводзяцца "абшчынныя фестывалі яўрэйскай кнігі". Яны прыцягваюць і ўвагу беларускай інтэлігенцыі.

     У апошнія гады яўрэйскае кнігавыдавецтва ў Беларусі трымаецца збольшага на фінансавых уліваннях "Джойнта". А дзе ж ініцыятыва саміх беларускіх яўрэяў? Лягчэй за ўсё наракаць на тое, што "за последние 10 лет государственные издательства страны не издали ни одной еврейской книги (даже на русском языке)" (А. Ліўшыц, Авив, сакавік-красавік 2002). Гэта - лухта, і абвяргаецца яна хаця б спасылкай на наступныя назвы: Рыгор Рэлес. З тых жа крыніц. Мн. Мастацкая літаратура, 1993; Шолам-Алейхем. Хлопчык Мотл. Мн. Маст. літ, 1993; Арон Скир. Еврейская духовная культура в Беларуси. Мн. Маст. літ, 1995. Лухту "Авива" прыемна чытаць замежным спонсарам: маўляў, каб не яны, дык тут яўрэйскага жыцця наагул не было б… Што праўда, нават калі беларуская дзяржава, згодна з Законам 1992 г. "Аб нацыянальных меншасцях", павінна садзейнічаць "стварэнню матэрыяльных умоў для развіцця адукацыі і культур нацыянальных меншасцей" (арт. 7), жадання "ствараць умовы" у чыноўнікаў часцяком бракуе. Ці ёсць з чаго здзіўляцца?

     Будзе настойлівасць беларускіх яўрэяў - будзе й падтрымка. Даў жа Дзяржкамітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей грошы на выданне зборніка вершаў ідышысцкага паэта Ізі Харыка да яго 100-гадовага юбілею ў 1998 г. (гл. № 1 "Анахну кан"). А вось на кнігу іншага слыннага беларуска-яўрэйскага пісьменніка Майсея Кульбака, 100-годдзе якога прыпала на 1996 г., дзяржава грошай не знайшла. Крыўдна - але што ж зробіш. Не было тады яўрэйскай ініцыятывы - ні "зверху", ні "знізу".

     Стагоддзе Самуіла Галкіна, якое адзначалася ў снежні 1997 г., мусіла стаць нагодай для перавыдання цудоўных вершаў, паэмаў ды песаў ураджэнца Рагачова (чытай пра яго на с. 3). Ня стала. Мо яшчэ ня позна падрыхтаваць зборнік да 105-гадовага юбілею, тым болей што перакладаўся Галкін і на беларускую, і на рускую мову.

 

Вольф Рубінчык.

---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
ЕВРЕИ И КАЗАКИ

    Не так давно отмечалось 60-летие гибели генерал-майора Льва Доватора, уроженца Витебщины, в 1941 году командовавшего красноказачьим кавалерийским корпусом. Я смотрел на это веселое лицо с характерными еврейскими чертами, на казачью папаху с кокардой, и размышлял о нашей общей истории.

    Один из антисемитских мифов сводится к тому, что среди казаков не было евреев. Обратимся к реестру Запорожского казачьего войска 1639 года, в канун Переяславской Рады. Трофим Лейбович, Васько сын Лейбов…

    У донцов фамилии Жидков и Евреинов прямо говорят о происхождении людей, бравших себе, приходя на Дон, новые имена свободных людей или разбойничьи прозвища. На Дону в цене были ремесленники-евреи, их также производили в казаки.

    Мне доводилось беседовать со старожилами, помнившими о еврейском казачестве в Быхове, что под Могилевом. Через Быхов проходили стратегическая железная дорога Петербург-Симферополь (для бесконечных войн с Османской империей) и стратегическая обычная дорога. Царское правительство набрало гарнизон охраны из местного населения.

    У Шолом-Алейхема есть рассказ о том,как на поезде едут черносотенцы громить евреев и скачут казаки спасать местечко. А евреи молятся, чтобы казаки подоспели вовремя. Хотя бывало, что и казаки устраивали погромы. Из пинского детства Голда Меир вынесла страх перед казаками.

    …В Минске было и есть довольно много людей, рожденных от смешанных еврейско-казачьих браков. Вспоминается историк, архивист, соредактор сборника "Евреи Беларуси" Евгений Киммель, читавший лекции в Израильском культурно-информационном центре и по линии Сохнута. В 1999 г. он безвременно умер от рака. В его роду были уральские казаки. Скульптор Женя Пустовойт: мать - еврейка, отец - донской казак. У меня была девушка: мать - ставропольская казачка из семьи губернатора, отец - еврей. Да я и сам с таким же соотношением в "крови"…

Наш земляк, банкир и строитель железных дорог Яков Поляков, уроженец местечка Дубровно Оршанского уезда Могилевской губернии, был принят в дворянское собрание Всевеликого Войска Донского. Заметим: Поляков не крестился, хранил свою веру. Возвел знаменитую синагогу в Москве, в Марьиной Роще.

    В иврите есть слово "хазак", значение его - "храбрый, сильный, крепкий". "Казак" же - слово тюркское, и означает оно почти то же самое - "свободный человек". Тюркские народы подвергались семитическому влиянию, а хазары, жившие в низовьях Дона, и вовсе приняли иудаизм - в IX веке. Что стало с хазарами после поражения от киевских князей век спустя - об этом историки спорят. Не в казаки ли подались те хазары?

    А в конце XX века от активистов белорусского казачества довелось слышать об одном минском антисемите: "Ходит, всех евреев жидами называет… Так и нас скоро назовет. Надо бы его полечить: плеткой - да по голове".

    Казак - хазак!

Сергей Носов.

"АК": Увесну 1999 г. прадстаўнік Мінскага грамадскага абяднання "Казачы двор" У ладзімір Рубяжанскі браў удзел у прэс-канферэнцыі пра кампенсацыі ахвярам нацызму, якую ладзілі Сусветнае згур-таванне беларускіх габрэяў, Беларуская асацыяцыя цыганоў "Рома" ды Беларускі фонд міра, і выказаўся за абяднанне высілкаў усіх грамадзянаў Беларусі, якія пацярпелі ў Другой сусветнай вайне. На жаль, да слушнай казацкай парады не прыслухаліся ані яўрэі, ані цыганы, ані іншыя ахвяры нацызму. Таму й дагэтуль атрымліваюць ад шматлікіх пасярэднікаў адно вартыя жалю крыхі.

---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------- ---------------

ЗМІТРОК БЯДУЛЯ

"Жыды"

I

 

Ноч бяз месяца, бяз зорак.

Выйшла восень на падворак,

А на ёй сукенка з воўны.

Ці туман быў - усё роўна.

Колькі гора і пакут,

Мы гасьцей чакаем тут.

 

Зараз будзе тры нядзелі -

Мы ня спалі, мы глядзелі…

Аж дрыжыць у нас хаціна

Ад гарматнай страляніны.

Значыць хутка казакі

Займуць нашыя куткі.

 

Уначы відны пажары,

Дым удзень заместа хмараў.

То праходзіць гурт жывёлы,

То праедзе невясёлы

Доўгі бежанцаў абоз.

Многа гора, многа сьлёз.

 

Мы чакалі. Плача маці.

Бацька - як той цень у хаце.

На мяне глядзіць ён кпліва:

- Ну, пісьменнік з "Нашай Нівы",

Мо забыў, што мы "жыды"?..

Маці гнецца ад жуды.

 

"Што тут будзе? Што тут будзе?

Азьвярэлі цяпер людзі.

Ходзяць чуткі-забабоны,

Нібы немцы мы, шпіёны.

Дзе-ж дзяцей схаваем, дзе?

Дзе-ж і бэбахі падзець?

4

Маці шэпча ціха-ціха:

Ну і гора, ну і ліха…

Ты парай нам, ты жа пісар…"

Тут я ўспомніў: "рукапісы"…

Адна рада, адзін ход -

"Дай рыдлёўку! На гарод!"

 

 

Уначы капалі яму,

Бо тут блізка за лясамі

Чуваць жудасная бойка,

Хусткай трэ матуля вока

Каля хаты на мяжы

Сядзіць Лёлік і дрыжыць.

 

А пры ім малая Сонька:

- Скажы, Лёлік, я - жыдоўка?

Рэня, Геня, тата, мама

Местачковыя так сама?

Я тут блізка, як на грэх,

Аж бярэ і злосьць і сьмех.

 

Чорнавокая малая

Ад хлапца не адступае:

"Чым, кажы, мы вінаваты?..."

У мяне аж зубы сьцяты…

"Дык завошта бюць жыдоў?"-

Гэтай Соньцы пяць гадоў.

 

Бэбахі схавалі ў яме.

Бацька з ціхім сумам глянуў:

"Небяспечна, хоць і ноччу -

Навакол чужыя вочы…"

Параўнялі пласт зямлі.

Хутка госьцікі прышлі.

 

ІІ

 

Ляманты і крыкі.

Востры сьвіст нагаек

Лаянкі і рогат.

Звоны балалаек.

 

На крывавым гэтым

На шалёным балі

Шмат чаго "героі"

Тут патрабавалі:

 

"Дай перш-на-перш выпіць!

Дзе жанкі і дочкі?

Будзеце вы помніць

Нашы дні і ночкі…

 

На крывавым гэтым

На шалёным балі

Шмат чаго "героі"

Тут патрабавалі:

 

 

 

"Дай перш-на-перш выпіць!

Дзе жанкі і дочкі?

Будзеце вы помніць

Нашы дні і ночкі…

 

А жыцьцё і грошы

Возьмем у вас самі.

Мы-жа не малыя -

Бачыце - з вусамі…

 

Германы! Жыды вы!

Нутраны наш вораг!

Дзеля вас на фронце

Нюхаем мы порах.

 

Голаў ды за голаў.

Можаце маліцца…

Сам казаў наш сотнік -

Нехрысьці вы, гіцлі…

 

Можа горш за турка,

Можа горш за немца…

Разьбярэм тут хаты

Па адных паленцах…"

 

Ляманты і крыкі.

Востры сьвіст нагаек

Лаянкі і рогат.

Звоны балалаек.

 

Раптам прычытаньне:

"Ой забілі дзядзьку…

Бедны Мордка-Лейба,

Цётка небарачка…"

 

Тут жа ўсёй сямёй

За хлявом стаім мы.

Сонька шэпча з страху:

"Гора нам… Жыды мы"…

 

Вочы яе - процьма.

Ёй сто год, здаецца.

Гэткія пакуты

Ў гэткім малалецтве…

 

Мама кажа "цорэс"

І бядуе тата:

"Што-ж нам рабіці?

Як пакінем хату?"

 

Маю прапанову:

Пойдзем у сасоньнік

На маіх руках

Маленечкая Соня.

 

Лёлік мяне моцна

За руку трымае,

Трэба як хутчэй

Дабрацца нам да гая.

 

Мы давай наўцёкі,

А за намі лямант.

Візгатлівы голас:

"Мама! Мама! Мама!"

 

Ляманты і крыкі.

Востры сьвіст нагаек

Лаянкі і рогат.

Звоны балалаек.

 

ІІІ

 

Цішыня, цішыня паміж хвоямі…

Пад кашлатым карчом мы сядзім:

Нашы страхі ў поцёмках загоены

На пару самотных гадзін.

 

Выплыў месяц з-за хмарак закураных,

Бяльмом-вокам пажоўклым зірнуў.

Сядзіць бацька маўклівы, нахмураны,

А Лёлік ля маткі заснуў.

 

Грае месяц над хвойнымі стрэхамі,

Срэбны вэлюм кідае на пні.

Шышкі падаюць з дрэва арэхамі,

Дзіравіцца шоўк цішыні.

 

Цені сінія ходзяць наводалі

І мільгаюць, дрыжаць у ваччу.

То галінкі ад ветру загойдалі,

А Соня: "Я есьці хачу…"

 

Мы сядзім, бы ня чуем, аглохлі мы…

Мы забылі раней пра той хлеб.

Маці сумна сказала-завохкала:

"Нямала йшчэ будзе патрэб…"

 

Працяг малавядомай паэмы З. Бядулі - у наступным нумары "Анахну кан".

 
 


*********

     50 год таму, 12 жніўня 1952 г., былі растраляныя члены Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта - пісьменнікі і грамадскія дзеячы. Сігнал да ліквідацыі ЯАК быў дадзены ў Мінску, калі ў студзені 1948 г. агенты НКУС забілі сусветна вядомага акцёра, старшыню ЯАК Саламона Міхоэлса. У Ізраілі 12 жніўня традыцыйна адзначаецца жалобнай цырымоніяй у іерусалімскім скверы на рагу вуліцаў Чарняхоўскага і Азы. У гэтым годзе да яе арганізацыі спрычынілася ізраільскае Нацыянальнае ўпраўленне па ідышскай культуры.

     Сярод членаў ЯАК былі й выхадцы з Беларусі. Пра аднаго з іх, які, на шчасце, быў ня растраляны, а "толькі" адпраўлены ў лагер, мы распавядзём сёння.

САМАЦВЕТ З РАГАЧОВА

     Нарадзіўся Самуіл Галкін у 1897 годзе, у горадзе Рагачове, на вуліцы, якая цяпер названа яго імём. Бацька паэта быў служачым. Чалавек адукаваны, мысліцель і летуценнік, ён здолеў выхаваць у сваіх дзяцей любоў да чалавека, працы, дабра. Наняць настаўніка Галкіны не мелі сродкаў. Навучаннем Самуіла займаўся старэйшы брат, вялікі знаўца і цаніцель яўрэйскай паэзіі.

     Спачатку Самуіл марыў стаць мастаком. Ён настойліва вучыўся маляваць і дабіўся ў гэтай справе значных поспехаў. Цяга да жывапісу прывяла юнака ў Кіеў, дзе ён працягваў удасканальваць майстэрства. Але тут у яго паявілася новае жаданне - пісаць вершы. Спроба адначасова займацца жывапісам і пісаць вершы не мела поспеху. І Самуіл цвёрда рашыў прысвяціць жыццё толькі паэзіі. Праўда, іншы раз яму даводзілася брацца за кісць - каб зарабіць кавалак хлеба. Хутка ў газетах і часопісах Кіева пачалі друкавацца яго творы.

     У 1922 годзе ён пераехаў у Маскву. Тут выйшаў першы зборнік яго вершаў. Затым былі гады напружанай літаратурнай работы. Выходзяць кнігі "Боль і мужнасць", "Каля новага падмурка", "Кантакт", "Зямныя шляхі", "Дрэва жыцця". Шмат сіл паэт аддаў драматургіі. Яго гістарычная песа "Бар Кохба" (пра народнае паўстанне супраць рымскіх прыгнятальнікаў) абыйшла многія тэатры свету. Плённай была яго работа па перакладу твораў Пушкіна, Шэкспіра, Лангфела, Ясеніна і іншых класікаў сусветнай літаратуры. Творы Самуіла Галкіна неаднаразова выдаваліся ў перакладах з ідыш. Памёр Галкін 21 верасня 1960 г. у Маскве, там і пахаваны.

     Да вайны паэт кожнае лета прыязджаў у Рагачоў. Каб адпачыць ад сталічнай мітусні, паслухаць хвалі сівога Дняпра, шэпт мудрых дубоў зарэчнага гаю. Як легендарны Антэй, ён набіраўся сіл, датыкаючыся да родных мясцін.

     - Калі Самуіл прыязджаў з Масквы, - успамінае яго блізкі сябра, былы бібліятэкар Лазар Іосіфавіч Кучынскі, - дом Галкіных нагадваў клуб. Туды збіраліся маладыя людзі з розных канцоў горада. Іх прыцягвала абаяльнасць, прастата і даступнасць гэтага чалавека. Ён шчыра радаваўся сустрэчы са сваімі сябрамі і знаёмымі, расказваў пра сталіцу, вядомых паэтаў, чытаў свае вершы. Быў частым госцем гарадской бібліятэкі, рэдакцыі раённай газеты "Камунар", дзе наладжваліся сустрэчы з аматарамі паэзіі. Разам з Алесем Жаўруком, Сямёнам Бытавым і іншымі маладымі паэтамі выступаў у гарадскім тэатры. Гараджане, і асабліва моладзь, праяўлялі вялікую цікавасць да такіх выступленняў. Тэатр з цяжкасцю ўмяшчаў усіх жадаючых. Гэтыя выступленні былі ўдзячнасцю Самуіла роднаму гораду, людзям, сярод якіх ён вырас. Не раз Самуіл абяцаў напісаць аб Рагачове. На жаль, не паспеў.

* * *

     З гордасцю чытаю радкі з аўтабіяграфіі паэта. "Нарадзіўся я ў Беларусі, у горадзе Рагачове, 5 снежня 1897 года". Бо ў гэтых радках гучыць назва майго горада. Гучыць на многіх мовах свету.

Мікола Янчанка.

Паводле газеты "Камунар", 11 студзеня 1975 г.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------- --------------------

ДОРОЖЕНЬКА

Есть дороженька одна -

От порога до окна,

От окна и до порога -

Вот и вся моя дорога.

Я по ней хожу, хожу,

Ей про горе расскажу,

Расскажу про все тревоги

Той дороженьке-дороге.

Есть дороженька одна,

Не коротка, не длинна,

Но по ней ходило много -

И печальна та дорога.

Я теперь по ней хожу,

Неотрывно вдаль гляжу.

Что ж я вижу там, вдали:

Нет ни неба, ни земли.

Есть дороженька одна

От порога до окна,

От окна и до порога -

Вот и вся моя дорога.

1949

     Гэты верш Самуіл Галкін напісаў у зняволенні - па-руску, але яўрэйскімі літарамі. Крыніца - сайт нашага былога земляка, ізраільцяніна Шлома Громана: http://shlomo-groman.narod.ru.

ДВА ЭПІЗОДЫ З ЖЫЦЦЯ САМУІЛА ГАЛКІНА

(расказвае Гірш Рэлес)

Як мастак Галкін стаў паэтам

     Пасля рэвалюцыі Самуіл Галкін жыў у Кіеве. Зарабляў на жыццё тым, што маляваў партрэты, шыльды. Аднойчы ноччу ў 1919 г. яго спыніў рабаўнік і распрануў літаральна дагала. Галкін блукаў па горадзе, ня ведаючы, што рабіць. Раптам адчынілася вакенца, з яго выглянула дзяўчына: "Ці Вам дапамагчы?" - "Мне б апрануцца ў што-небудзь". "Час зараз позні, калі Вы не саромеецеся, хадзіце да мяне ды кладзіцеся спаць, а раніцай мы вырашым, што рабіць". Раніцай дзяўчына - яе звалі Марыя - купіла яму штаны, і Галкін ужо застаўся ў яе надоўга. Яны пажаніліся, паехалі ў Маскву. Менавіта ў Маскве Галкін усурёз заняўся паэзіяй. А хто ведае, ці аддаў бы мастак перавагу паэзіі, калі б ноччу ў Кіеве яго не напаткаў рабаўнік?

Чаму Галкін застаўся жывы

     Калі пачаўся сталінскі хапун, ён захварэў і трапіў у больніцу, якой загадвала маці Малянкова - быў такі дзеяч нядобрай славы. Але маці аказалася цудоўнай жанчынай. Калі паэта прыйшлі арыштоўваць, яна сказала: "Галкін хворы, я павінна яго вылячыць". І наўмысна пратрымала даўжэй, чым гэта было неабходна. Яго-такі арыштавалі, але, відаць, запозна, каб паспець сфабрыкаваць растрэльную справу. Адправілі ў лагер, у ссылку. Ён там трымаўся мужна, нават пісаў вершы. Выпусцілі Галкіна адным з першых, аднак па вызваленні многа ён не пражыў. Сэрца было хворае: аднойчы лёг спаць і не прачнуўся.

     Яшчэ сп. Рэлес з сумам распавёў нам, што ў Рагачове знеслі дом, дзе нарадзіўся Галкін - нібыта ён замінаў рынку. Вуліца Галкіна ёсць, а дома няма - гэтаксама як у Зембіне, толькі там дома Ізі Харыка ўжо няма.

------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Оскорбительная волокита

     Проживающая в Израиле пенсионерка Софья Токар, участница войны, прошедшая фронт и плен, 60 лет ничего не знала о судьбе своего отца, который был арестован в 1937 году. И только в прошлом году в одной из израильских газет она прочитала, что житель Сенно (Витебская обл.) раввин Янкель-Юда Рыжик вскоре после ареста за сбор подписей против закрытия синагоги был расстрелян. Реаби-литировали его только в ноябре 2000-го года. В связи с этим Софья Токар, приложив справку о реабилитации, обратилась в посольство Беларуси в Израиле с запросом, не положена ли ей какая-либо компенсация за гибель отца.

     Ответ пришел от председателя Витебского облисполкома А.Е. Атясова (письмо от 09.07.2001), который разъяснил, что компенсация лицам, пострадавшим от незаконных репрессий, предусмотрена соответствующим постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 21 декабря 1991 года, и что заявление г-ки Токар С.Я. направлено в УВД Витебской области для проверки, после чего вопрос будет рассмотрен по существу.

     Из ответа г-на Атясова можно сделать вывод, что максимум компенсации, которую может получить дочь безвинно казненного служителя культа, составляет двухмесячный оклад, исчисленный из минимального размера месячной зарплаты. Это смехотворная и унизительная сумма, но и ее не спешат выплачивать. Прошло уже более года, а решения нет. Для приговора о расстреле раввина Рыжика понадобилось гораздо меньшее время.

     Трудно предположить, какое решение в отношении Софьи Рыжик так долго комбинируется в Витебске. Не исключено, что это будет комбинация из трех пальцев.

Александр Розенблюм,

г. Ариэль, Израиль

alros@bezeqint.net

----------------------------------------------------------------------

Ад рэдакцыі. Паводзіны чыноўнікаў у дадзеным выпадку адлюстроўваюць агульнае стаўленне ўрада Рэспублікі Беларусь да палітрэпрэсаваных: у верасні 1995 г. указам прэзідэнта яны былі дэ-факта пазбаўленыя ільгот, прадугледжаных Законам. Бадай ніхто не заступіўся за рэпрэсаваных. На жаль, прамаўчалі і яўрэйскія арганізацыі - хоць сярод зняволеных у 1920-1950-я гг. было многа яўрэяў, і карáлі іх нярэдка менавіта за іхняе яўрэйства. У Беларусі ёсць арганізацыі былых вязняў гета, яўрэяў-ветэранаў вайны, а вось яўрэяў-ахвяраў сталінскіх рэпрэсій - нібыта й няма... Кіраўнікам існых яўрэйскіх суполак варта падумаць, як дадаткова абараніць правы тых, хто пацярпеў дзеля ўсіх нас. Калі дзяржава ўхіляецца ад выканання сваіх абавязацельстваў, трэба дзейнічаць самастойна: зэканоміць на пары прэзентацыяў ды фуршэтаў, аднак забяспечыць беларускім яўрэям-ахвярам сталінізму той жа ўзровень дабрабыту, які яны мелі да ўказу 1995 г. Альбо супольна дабівацца скасавання гэтага дакумента. Абшчына мы ці не?

--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

"Дурні, прэч з лазні!"

(З падарожных нататак паэта Рэлеса)

     Аднойчы лазеншчык вырашыў пахваліцца, якая добрая ў яго пара, зайшоў у лазню ды як гыркне:

     - Дурні, прэч з лазні!

     Да яго падскочыў чалавек і стаў жаліцца:

     - Я ж таксама заплаціў, як і ўсе! Што, мае грошы - ня грошы?

Небараку, які добраахвотна запісаў сябе ў дурні, сустрэў агульны рогат. Адгэтуль, калі хто-небудзь не дачуе чужой гутаркі ды крыўдзіцца, хоць яго зусім і ня мелі на ўвазе, кажуць: "Гэй, дурні - прэч з лазні!"

--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Я знаю кучу еврейских слов!

     Когда мои братья перестали ходить на танцы, то объяснили мне, что там одни только сікшы, т. е. девочки-подростки 14-15 лет, которые подражают старшим, а им, взрослым (20-23 года) парням, даже не с кем танцевать! Да что там танцевать! Танцевать можно и молча, на худой конец. Но о чём с такой "девушкой" говорить, если возьмёшься проводить её домой? Про школу? Ведь "рэйдаюць" милые дамы об учителях и одноклассниках такую чушь... А их мамочки жутко боятся, чтобы дочечка "бахурам" не обзавелась, и смотрят на провожатого как на врага смертного.

     Слова эти мне, в общем, не понравились. Вульгарные какие-то. Только недавно я узнала, что они не матерные (как я думала раньше), а вполне приличные, еврейские. "Сікша" произошла от еврейской "шиксы", "рэйдаць" от еврейского "рэйдн", а "бахур" от "бохер". Вот такие приключения!

     Интересно, а знают ли эти слова наши евреи?

Всезнайка из Гродненской обл.

 

 

Вось што пішуць пра гэтыя словы навукоўцы-філолагі: "Значная колькасць яўрэйскіх запазы-чанняў з прычыны сваёй яркай эмацыянальнай афарбоўкі, "непрыстойнай" семантыкі ці непажа-даных асацыяцыяў да нядаўняга часу функцыянавала выключна ў сферы простамоўя… Статус яўрэйскіх элементаў у беларускай мове вельмі падобны да статуса цюркізмаў у балгарскай, якія вядуць актыўнае жыццё на самым "нізкім" узроўні мовы, зрэдку толькі "ўсплываюць" на паверхню мовы мастацкай літаратуры і амаль не знаходзяць месца ва ўнармаванай літаратурнай мове."

(Цыхун Г., Літвіноўская А. Лёс яўрэйскіх запазычанняў у беларускай мове // Беларусіка: Кн. 4. Мн., 1995, с. 214).

 

Няўжо ж мы для беларусаў - як тыя туркі для балгараў?

------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

ПОКАЗКІ

Ізраіль - краіна незапалоханых гумарыстаў…

У тэль-авіўскім аўтобусе маці размаўляе з сынам на ідыш, а ён адказвае ёй на іўрыце. Кожным разам маці яго папікае: "Не, не, адказвай на ідыш!". Аднаму з пасажыраў надакучыла, і ён кажа: "Мадам, навошта Вам трэба, каб ён размаўляў на ідыш, а не на іўрыце?". На што маці адказала: "не хачу, каб ён забываўся на сваё яўрэйства".

***

     Амерыканец, англічанін і ізраільцянін трапілі ў палон да канібалаў, і тыя вырашылі іх зесці. Галоўны канібал паабяцаў, аднак, выканаць іх апошняе жаданне.

     Амерыканец папрасіў біфштэкс - зрабілі яму біфштэкс. Англічанін - каб дазволілі выкурыць люльку. Дазволілі. Ізраільцянін сказаў: "Дайце мне добрага выспятка". Шэф канібалаў здзівіўся, але загадаў выканаць просьбу. Тады ізраільцянін выхапіў прыхаваны рэвальвер і перастраляў усіх канібалаў. Яго сябры спыталіся: "Што ж ты, такі-сякі, раней гэтага не зрабіў?"

     - А вы хацелі, каб ААН ізноў асудзіла ізраільскую агрэсію супраць мірнага насельніцтва?

 

***

- Колькі яўрэяў трэба, каб замяніць лямпачку?

- Трыццаць. Адзін - каб замяніць лямпачку, а 29, каб абмеркаваць гэты факт і надаваць кучу парадаў чалавеку, які мяняе лямпачку.

-Што агульнага паміж рускай мовай і іўрытам? - У аснову іўрыта таксама пакладзеныя тры літары (то бок карані дзеясловаў - назіранне У. Бароўскага, нашага чытача з Бат-Яма).

- Што такое хуцпа (нахабства - іўр.)?

- Прыйсці да псіхіятра са скаргай на раздваенне асобы і запатрабаваць міўцу (зніжку - іўр.), як для групы кліентаў.

 

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

НАШ КАЛЯНДАР

60 год таму, 5жніўня загінуў Януш Корчак (Генрык Гольдшмідт, 1878-1942), пісьменнік, урач, педагог-гуманіст. Дзеля дзяцей з Варшаўскага гета Корчак ахвяраваў жыццём. Яго імём названая вуліца ў Іерусаліме (раён Ір-Ганім).

* * * * *

Лета 1942 г. стала апошнім для многіх тысячаў беларускіх яўрэяў. 60 год таму, 28-30 ліпеня, адбыўся адзін з найбольш жуд асных пагромаў у Мінскім гета (18000 ахвяраў). У ліпені-жніўні ліквідаваліся гета ў Клецку, Капылі, Ганцавічах… Аднак нашыя браты і сёстры, бацькі і дзяды не заўжды ішлі на смерць пакорліва: 22 ліпеня адзначалася 60 год паўстання ў Нясвіжскім гета, 9 жніўня столькі ж будзе паўстанню яўрэяў у Міры. 3 верасня 1942 г. узнялі сцяг супраціву вязні гета ў Лахве, што пад Лунінцам на Піншчыне. Часам яўрэям дапамагалі партызаны: улетку 1942 г. атрад Паўла Пранягіна вызваліў 370 вязняў Слонімскага і Косаўскага гета.

* * *

10 год назад, у жніўні 1992 г., у Тэль-Авіве адчынілася беларускае пасольства. Нядаўна яно перабралася ў новы будынак па вул. Райнэс, 3. Цяперашні пасол Беларусі, былы шэф КДБ Генадзь Лавіцкі, які працуе ў Ізраілі сёмы год, мае някепскую рэпутацыю ў вачах выхадцаў з Беларусі. Праўда, у час сустрэчаў яму любяць задаваць пытанні такога кшталту: чаму турыстычная віза на ўезд у Беларусь каштуе значна даражэй, чым віза на ўезд у Ізраіль? Чаму з гасцей у Беларусі патрабуюць дадатковыя зборы? Што застаецца рабіць паслу? Наракаць на беднасць сваёй краіны.

---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------- ---------------------------------

 

5 чэрвеня 1942 г. нарадзілася Бэла Львоўна Клешчанка, прэзідэнтка Сібірскага Чэхаўскага фонду - абаяльная і разумная жанчына, якая, наведаўшы Віцебск і Мінск "па шагалаўскіх справах", не засядзелася на прэзентацыях ды банкетах, а пайшла на мітынг у абарону сінагогі (гл. вышэй). Хоць і са спазненнем, але віншуем спадарыню Клешчанка з 60-гадовым юбілеем ды зычым плённай працы на карысць расійскіх лекараў. Зайт гезунт! Прыязджайце да нас часцей!

===========================================================================================

МАШИНОПИСНЫЕ РАБОТЫ НА РУССКОМ ЯЗЫКЕ - БЫСТРО, НЕДОРОГО (в Минске 2830211

------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Адрас для лістоў: Беларусь, Мінск, 220068, а/c 75. (Belarus, Minsk-68, P.O. Box 75).
Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванняў аўтараў, друкаваць артыкулы дзеля палемікі. Рукапісы не вяртаюцца.
Надрукавана 01.08.2002. Тыраж 294 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск - У. П. Рубінчык (rubinchik@lycos.com).
Усе правы на матэрыялы "Анахну кан" захоўваюцца за аўтарамі. Неафіцыйныя старонкі "Анахну кан" у Інтэрнэце - на сайце Абяднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі www.souz.co.il/belzem (рубрыка "Наши друзья") і на сайце "Гістор ыя беларускіх яўрэяў", http://beljewhist.virtualave.net/akan.html. Папяровая версія "Анахну кан" распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах.

=========================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il