Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








АНАХНУ КАН ("Мы тут").
Незалежная яўрэйская газета. Выдаецца ў Мінску на беларускай і іншых мовах.
Нумар 3. КРАСАВІК 2002 / НІСАН 5762
МІНСКАЯ СІНАГОГА НА ДЗІМІТРАВА, 3 МУСІЦЬ БЫЦЬ АДНОЎЛЕНАЯ!

АД РЭДАКЦЫІ
     Дарагія чытачы "Анахну кан"! Ва ўсіх папярэдніх нумарах мы многа пісалі пра разбурэнне сінагогі на Дзімітрава, 3 у Мінску. Гэтая падзея стала насамрэч знакавай у найноўшай гісторыі беларускага яўрэйства. Некаторыя параўноўваюць знос сінагогі ў канцы верасня 2001 г. з "Крыштальнай ноччу" ў Германіі 1938 г. Мы не рызыкуем праводзіць падобных паралеляў, але няма сумневу, што пакуль будынак сінагогі ня будзе адноўлены, ня будзе спакою яўрэям Беларусі. Дый Беларусі, напэўна, таксама - барбарскае, процізаконнае разбурэнне помніка нанесла вялізную шкоду вобразу нашай краіны. Як ні дзіўна, шэраг яўрэйскіх гора-дзеячоў і газета "Авив" працягваюць рабіць добрую міну пры кепскай гульні - "а на што нам была тая сінагога?" Задача беларускіх яўрэяў - абъяднацца ў сапраўдную дзеяздольную абшчыну па-за межамі існых бюракратычных структур. Калі на Дзяржаўным радыё ў пачатку 2002 г. было прыпыненае вяшчанне беларускамоўнай каталіцкай праграмы "Голас душы", каталікі і беларускамоўныя здолелі яго аднавіць шляхам збору подпісаў, абвясціўшы пра яго ў той жа "Нашай Ніве". Хіба мы горшыя? У гэтым нумары мы распачынаем збор подпісаў за аднаўленне сінагогі на карысць вернікаў. Заклікаем усіх сумленных людзей далучыцца да нашай кампаніі.

"Уничтожение здания синагоги по ул. Димитрова, 3 нанесет непоправимый урон нашей общей культуре. Просим… приложить все усилия к сохранению памятника истории и культуры" (Авив, 06.09.2001).
"…почему… борцы за справедливость пошли защищать от сноса руины здания, где евреи в последний раз молились 77 лет тому назад, здания, которое сегодня имеет для евреев чисто символическое значение?" (Авив, 13.02.2002).

Хто б закідаў нам "непаслядоўнасць"…
У Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Просім зрабіць усё магчымае, каб будынак сінагогі на вуліцы Дзімітрава, 3 ў Мінску быў адноўлены і вернуты іудзейскай абшчыне.
Прозвішча, ініцыялы адрас дата подпіс
           
           
           
           
Калі ласка, разборліва запоўніце гэты купон або яго ксеракопію, выражце і дашлеце на адрас: 220068, Мінск, а/с 75. Можна падпісаць прапанаваны тэкст і на асобным аркушы паперы.

НАВІНКІ

     4 сакавіка на "Яме" прайшоў жалобны мітынг з нагоды 60-годдзя вялікага пагрому ў Мінскім гета. Прысутнічала блізу 200 чалавек. Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць героя Вялікай Айчыннай Міхаіла Бурштэйна, які памёр напярэдадні.
* * *
     20 сакавіка ў Цэнтральным судзе Мінска распачаўся судовы працэс па справе "Якаў Гутман супраць Мінгарвыканкаму і Міністэрства культуры". Падрабязнасці - у наступным нумары "Анахну кан".
* * *
     Як нам паведаміў старшыня мінскай іудзейскай абшчыны (ХаБаД) Навум Баран, стары двухпавярховы будынак на Крапоткіна, 22, дзе сінагога месціцца з 1980 г., хутка будзе разбураны, а на яго месцы паўстане чатырохпавярховы гмах іудзейскай малельні. Работы распачнуцца ў чэрвені. Па словах сп. Барана, на праект новай сінагогі ўжо выдаткавана 45000$.
* * *
     Да Песаха, які пачаўся 27 сакавіка, мінская сінагога на Даўмана, 13б распаўсюджвала мінулагоднюю мацу - спажыць яе было пажадана да жніўня 2001 г. "Я на 99 % пэўны, што яна не пашкодзіць здароўю, - сказаў нам адзін з кіраўнікоў Іудзейскага рэлігійнага абъяднання, - з-за мытных праблемаў у нас папросту не было свежай мацы". А вось у хабадніцкай сінагозе на Крапоткіна, 22 - была.
Гэты зварот 14 верасня 2001 г. быў накіраваны Л. Левіну, Ю. Дорну і Э. Парыжу. 24 верасня яго надрукавала газета "Наша Ніва" (Мінск).
Мы, жыхары горада Мінска, звяртаемся да кіраўнікоў яўрэйскіх арганізацый з прапановай супольна абмеркаваць пытанне аб будынку былой сінагогі на вуліцы Дзімітрава,3 з тым, каб у далейшым абъяднаць намаганні па вяртанні гэтага будынка яўрэйскай абшчыне Беларусі.

Рубінчык У.П., аспірант РІВШ БДУ; Кобец-Філімонава А.Р., пісьменніца; Казлова С.В., аспірантка РІВШ БДУ; Звераў М.І., інжынер-механік-канструктар; Казлоў У.Л., інжынер-канструктар; Пінская К.Р., дырэктар клуба "Хэсэд-Рахамім"; Злоціна Ф.Л., бібліятэкар "Хэсэд-Рахамім"; Крывашэева В.С., пенсіянерка; Осіпаў Г.В., пенсіянер; Чарнін І.В., пенсіянер; Радчанка А.Н., інжынер лясной гаспадаркі; Духаніна А.В., пенсіянерка; Федаровіч Н.С., пенсіянерка; Соркін І.І., пенсіянер; Палонская А.Я., пенсіянерка; Трэмаскіна К.С., пенсіянерка; Гельфанд Р.І., куратар "Хэсэд-Рахамім"; Зверава Б.Ш., пенсіянерка; Барадулін Рыгор, паэт; Арлоў Уладзімір, пісьменнік; Конан Уладзімір, пісьменнік, доктар навук; Таланцава В.Ф., мастацтвазнаўца; Герасіна А.П., філосаф-культуролаг; Рэлес Р.Л., пісьменнік; Пацянкова Г.В., вядучы эканаміст; Рубінштэйн К.М., пенсіянерка; Чарная Р.Ю., эканаміст; Плехаў Д.Л., пенсіянер; Партная Р.І., эканаміст; Варановіч А.І., член Мусульманскага рэлігійнага абъяднання ў Рэспубліцы Беларусь (МРА ў РБ); Чымбаевіч Д.Х., член МРА ў РБ; Сініла Г.В., дацэнт БДУ, філолаг; Блушчынская Ф.А., пенсіянерка; Кантар Г.М., пенсіянер; Кудракова Г.А., архівіст; Штэйнман Г.Л., журналістка; Мухін Віктар, журналіст; Бушлякоў Юрась, лінгвіст; Сакульскі Уладзімір, гукарэжысёр; Студзінская Г.А., журналістка; Дашчынскі А.А., журналіст; Галубчык В.Т., пенсіянер; Семянчук Я.М., пенсіянер, інвалід вайны; Рубінчык Р.В., хатняя гаспадыня; Баршчэўскі Лявон, педагог, кандыдат навук; Гікала А.І., пенсіянер; Маеўскі Л.Л., настаўнік; Маеўская В.Р., служачая; Марголіна С.М., бібліёграф; Турый Мікалай, пенсіянер; Байдак Р.З., пенсіянерка; Варакса В.В., пенсіянер; Улан Н.В., журналістка; Абрамаў Д.М., выканаўчы дырэктар Іудзейскага рэлігійнага абъяднання ў Рэспубліцы Беларусь; Пазняк Дзмітры, студэнт; Харык Д.З., загадчыца бібліятэкай МАЯК імя Ізі Харыка; Казлоў Л.Р., генеральны дырэктар фірмы "Арты-фекс"; Траяноўскі В.І., пенсіянер; Канавалаў У.І., інжынер; Каршынбаум А.Я., пенсіянер; Літвін М.А., пенсіянер; Дынько А.В., рэдактар газеты "Наша Ніва"; Скурко А.Г., аспірант БДУ; Прасаловіч А.В., журналіст; Кузьнечык А.А., журналіст; Ляўкова К.П., пенсіянерка; Лейтэс Л.С., пенсіянер; Нікіціна Л.П., пенсіянерка; Гурэвіч Л.Я., музыкант, заслужаны артыст Беларусі; Шухман А.Г., артыстка; Шкурко Т.Я., бібліятэкар, малодшы навуковы супрацоўнік; Катляр З.Н., пенсіянерка; Кірпічоў Б.І., пенсіянер; Міркіна Л.А., пенсіянерка; Зальцман А.М., пенсіянер; Пільман Р.С., пенсіянер; Муладжанава А.Л., пенсіянерка; Салавейчык А.А., пенсіянер; Шварцберг Г.Ш., пенсіянер; Райцын Б.А., пенсіянер; Шайкоўская Т.В., бухгалтар; Фрыдлянд Ш., пенсіянер; Сяргеева А.С., тэхнолаг; Шаўчэнка Т.П., пенсіянерка; Парыж Д.А., пенсіянерка; Астрэйка В.Г., пенсіянер; Лунгіна С.П., эканаміст; Лунгін Ф.А., радыёмеханік; Касоўская Г.А., эканаміст; Каган І.А., пенсіянер; Фрыдлянд С.Д., пенсіянер; Пікус А.І., пенсіянерка; Скумс Д.В., студэнт; Скумс А.Г., пенсіянерка; Герасімава І.П., навукоўца, кандыдат навук; Райхесон, пенсіянер; Шухман С.І., гукааператар; Брагінская Л.С., инжынер; Смушкевіч В.Л., пенсіянер; Круглова, пенсіянерка; Кажамяка М.В., пенсіянер; Марголін А.Б., менеджар; Глазкова Л.Н., пенсіянерка; Калінкіна Т.М., пенсіянерка; Прыходзька І.П., пенсіянерка; Сікорская С.Л., педагог; Іофе Э.А., навучэнка ПТВ; Драздовіч В.Я., навучэнка ПТВ; Крапіна М.І., пенсіянерка; Норкін Е.Е., пенсіянер; Карызна Л.П., інжынер; Карызна А.А., інжынер; Лейзераў А.Т., прафесар БДУ; Соркін А.М., рабочы. Усяго 115 подпісаў (адзін з іх неразборлівы).

Адрасаты не сустрэліся - і 25 верасня пачаўся знос дома з выкарыстаннем тэхнікі… Нягледзячы на ўсе пратэсты, ён быў завершаны 1 кастрычніка 2001 г.
Мноства яўрэйскіх арганізацый выказаліся за ўратаванне сінагогі. Аднак ці ўсе яны былі насамрэч зацікаўленыя ва ўратаванні? Высновы хай зробяць чытачы.
* * *

     "Юрий Дорн, председатель объединения "Возрождение иудаизма и сохранение еврейского наследия в РБ"": "Мы очень хотим, чтобы здание не разрушали. Оно было построено в конце XIX века, и до 1924 года в нем была действующая синагога… Мы подготовили обращение к властям: если Союзу художников не нужно это здание, если они не могут его отреставрировать, пусть передадут нам, как когда-то Союзу… А мы проведем его реставрацию". (Белорусская деловая газета, 12.07.2001).
* * *

     "Всемирная ассоциация белорусских евреев (ВАБЕ) вторично обращается к Вам для срочного решения вопросов, связанных с нарушением закона… по отношению к зданию на ул. Димитрова, д. №3… Прошу немедленно… остановить работы по объекту". (Из письма президента ВАБЕ Я. Гутмана председателю Комитета по охране историко-культурного наследия в Республике Беларусь Д. С. Бубновскому, 06.08.2001).
* * *

     "Как памятник архитектуры и истории дом № 3 по ул. Димитрова включен в государственный список историко-культурных ценностей… 07.08.2001 года на заседании … Научно-методического совета… этот памятник фактически был исключен из государственного списка, что является грубейшим нарушением Закона Республики Беларусь "Об охране историко-культурного наследия"… Уничтожение здания синагоги по ул. Димитрова № 3 нанесет непоправимый урон нашей общей культуре" (Из письма президента Союза Белорусских еврейских общественных объединений и общин (СБЕОО) Л. Левина в Комитет по делам религий и национальностей, Прокуратуру и Совет Министров Республики Беларусь, 17.08.2001).
* * *

     "Всемирная ассоциация белорусских евреев просит передать здание по ул. Димитрова, 3 нашей организации" (Из письма Я. Гутмана председателю Белорусского союза художников Г. В. Буралкину, 23.08.2001).
* * *

     "25 верасня, насуперак пратэсту яўрэйскай абшчыны, будаўнікі пачалі знос будынка" (Народная воля, 27.09.2001).
* * *

    "Ад старой сінагогі засталася толькі адна сцяна" (Наша свабода, 01.10.2001).
* * *

    "… вопрос о доме № 3 был пересмотрен Научно-методическим советом, который на своем заседании от 7 августа 2001… отменил свое решение о придании указанному дому статуса историко-культурной ценности… В протоколе Совета были сформулированы рекомендации по обозначению места существования предназначенного под снос здания… Такой подход был принят с пониманием Союзом Белорусских еврейских общественных объединений и общин на совещании в Минском горисполкоме, проведенном 3 октября 2001 по поручению Совета Министров Республики Беларусь (курсіў наш - рэд.)" (Из письма министра культуры Л. Гуляко № 01-06/4986 от 04.10.2001)
* * *

    "…гарадскія ўлады з разуменнем адносяцца да нашай занепакоенасці лёсам будынка" (інтэрвію з Л. Левіным; газета "Звязда", 6.10.2001).
* * *

    "Союз [белорусских еврейских общественных объединений и общин] уже сделал, что мог" (интервью с Я. Басиным, вице-президентом СБЕОО; газета "Берега", октябрь 2001 г.)
* * *

    "…зданием на ул. Димитрова никто до этого не интересовался: даже если бы его евреям вернули, на реставрацию ушло бы не меньше двух миллионов долларов, о которых можно было бы мечтать многим поколениям наших потомков. Невольно вспоминается анекдот о неуловимом Джо, который потому неуловим, что его никто не ловит". (Перес Мешник. Не забудьте спросить Рубинчика! Газета СБЕОО "Авив", январь-февраль 2002 г.).
На кому ты тупаешь?
Письмо в редакцию

Ну чё, фраера, не верите, что евреи за решеткой срок мотать могут? Да вот он я, в натуре, Додик - "а идишер ганеф"!
В прошлом году на волю вышел, могу и ксиву показать. В конце августа. И вот шкандыбаю от Володарки к площади Свободы, пос..ать захотелось, или что. Зашел в подъезд, поднялся на второй этаж - а там сходняк какой-то хевры. Хевра не хевра, а пару десятков старичков собралось. Это, по типу, общество еврейской культуры у них называется. Там и пахан был - старый хрыч с бородкой. Чего-то он мне сразу не приглянулся. Я позже допетрил, что он художник. Знал я одного такого. Тоже вещал: "я свободный художник, попишу тут всех и уеду". Возле пахана, натурально, шестерки крутились и братки. Один маленький такой, от горшка два вершка, с плаксивой физиономией. Кликуха - "Яша Васин". Ну, я присел на тубареточку, подумал, может, после сходняка чего делить начнут, а может, стырить чего удастся. Щас! Шобла эта имени еврейской культуры облажалась капитально, общак братки промотали. Пахан надумал слинять, как крыса с тонущего корабля, а браток Яша решил стать на его место. Тоже, блин, власть - старичками командовать! Но я скумекал, что на подогрев шоблы заграничные паханы капусту подкидывали, а Яша с буржуинами вась-вась и зеленые рубит, как орехи щелкает. Был еще на сходняке какой-то лохматый парниша по фамилии Рубинчик. Он начал стариков доставать, что Яшу выбирать не в кайф, что надо по понятиям жить. А понятия - устав этой конторы - не позволяют выбирать пахана, пока нет отчета ревизионной комиссии. На что Яша остроумно так ответил: "Какая, блин, комиссия? Мы люди бедные, у нас нет денег на всякие там комиссии! Мы друг другу доверяем". А кореш Рубинчика вякнул что-то про синагогу в центре города, давайте, мол, все вместе пойдем ее спасать, а то это историческое строение разрушат. Но Яша был не лыком шит: "на кой нам, бедным евреям, эта синагога, ее реставрировать - два миллиона зеленых уйдет!" Старички покачали седыми головами и дружно выбрали паханом хохмача Яшу. Рубинчик, правда, тянул свою ручонку "против", но кто его слушал? Поднялся кипеш, а там ментовка под боком. Я и слинял от греха подальше.
Недавно сижу я, пардон, на очке. Пришло время подтираться. Гляжу - заголовок из газеты: "НЕ ЗАБУДЬТЕ СПРОСИТЬ РУБИНЧИКА!" Так это же про того фраера! И про синагогу в центре города! Мне знакомый мент рассказал: осенью беспредельщики ее бабой разнесли, а чтобы их не повязали, дали ментам на лапу. Он у них на стреме и стоял. Теперь они там для себя шикарную хату строят. Место клевое - центр! А в главной еврейской газете Перес Мешник объясняет нам, тупым, что не фиг было евреям вообще туда лезть, что ремонт по-любому влетел бы им в два миллиона баксов, что аспирант Рубинчик оборзел и с криком "Анахну кан!" на своих еврейских паханов кидается, мля. Правильная статья, Мешник! У нас на зоне вертухаи говорили: "Раз ты еврей, сиди в дерьме и не чирикай!". И вот я хочу через газету обратиться к этому пареньку по-нашему, по-доброму, по-еврейски: "На кому ты тупаешь? На папу своему, на Яшу Васина? Нас, честных братков, на два лимона развести хотел?"

Д. О. Мушник.         
Малюнак Алега Шварцбурга (Ізраіль)


Ад рэдакцыі. Хто толькі ня піша ў "Анахну кан"… Але ж нам дарагі кожны чытацкі ліст. Мы ня ведаем, з якога бадуна спадарам Мешніку і Мушніку прымроілася лічба "два мільёны даляраў". Рэстаўрацыя камяніцы канца XIX ст., нават па словах У. Басалыгі, які вельмі хацеў пазбавіцца сінагогі (цяпер ён - старшыня Беларускага Саюза мастакоў), абышлася б у 200000$ (Радыё Рацыя, 10.07.2001). Паводле нашых падлікаў, на рамонт патрабавалася максімум 100000$ ЗША. Гэткія грошы беларускія яўрэі, відавочна, знайсці былі здольныя: пакупка і рамонт будынка на вуліцы Харужай каштавалі ў некалькі разоў даражэй. Вось жа, будынак, куплены "Джойнтам" пад яўрэйскі абшчынны цэнтр, ня мае для нас аніякай гістарычнай вартасці, тады як вернутая сінагога на Дзімітрава, 3 магла б стацца залогам яднання яўрэяў Беларусі, узаемаразумення яўрэйскай і беларускай культур…
На жаль, гісторыя вучыць адно таму, што нічому ня вучыць. Але плату за ўрокі спраўна бярэ з усіх. Возьме і з людзей, зусім глухіх да ўласнай гісторыі - такіх, як "Перес Мешник". Адны разбураюць яўрэйскую спадчыну, другія з-за свайго глупства альбо прадажнасці маўчаць альбо нават пляскаюць у далоні, падбухторваючы першых, трэція змагаюцца, каб нешта захаваць для сябе і нашчадкаў. Чытачу, "трэцім будзеш"?

ЮРЫДЫЧНЫ АСПЕКТ РАЗБУРЭННЯ.
     Гаворыць Мікалай Мякека, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі абароны правоў чалавека:
     - Паводле дзеючага заканадаўства, наўмыснае знішчэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей можа карацца 12 гадамі турэмнага зняволення, а разбураны помнік аднаўляецца коштам разбуральнікаў. Праўда, шанцы на справядлівае рашэнне праблемы пры цяперашняй беларускай уладзе невялікія.

ОТДАЙ НАШИ ДЕНЬГИ, К. К. !

     Две буквы К.К. стали знакомы белорусским евреям с 1996 г. Именно в этом году люди, пережившие Холокост, начали получать коробки с продуктами, на которых было написано: "Эта продуктовая посылка стала возможной благодаря сотрудничеству Американского Еврейского объединенного распределительного Комитета "Джойнт", Конференции по материальным претензиям евреев к Германии "Клеймс Конференс", Фонда имени Гарри и Жаннет Вайнберг, Балтимор, США с Еврейским благотворительным фондом "Хэсэд-Рахамим". Разумеется, первая реакция - благодарность еврейским организациям за помощь. Позже получатели посылок стали задавать вопросы: что такое "Клеймс Конференс", откуда у этой организации деньги, кто определяет суммы компенсаций. Эти краткие заметки - попытка рассказать о том, что тщательно скрывается от общественности на протяжении долгих лет.
     К.К. ("Claims Conference", или Конференция по материальным претензиям евреев к Германии) создана в 1953 г. решением 21 еврейской организации. Большая часть основателей К.К. зарегистрирована в США. Правительство ФРГ признало К.К. организацией-получателем компенсаций за имущество, награбленное у евреев в годы Второй мировой войны, и за их рабский труд. С 1953 по 1999 гг. Германия выплатила К.К. около 120 миллиардов дойчмарок. Если эту сумму разделить между всеми евреями, каждый должен был получить около тысячи дойчмарок. Выплаты будут продолжаться до 2030 г. и составят порядка 1 млрд. марок в год. По нынешнему курсу это - почти 600 миллионов долларов ежегодно. Причем эти деньги будут выплачиваться независимо от десятков миллионов долларов, которые будут получены из 1250 миллионов долларов швейцарских компенсаций. Отдельно будут выплачиваться и суммы из немецкого фонда "Память, ответственность и будущее".
     Не вижу смысла комментировать приведенные цифры. Как говорили древние, умному - достаточно. Взглянув на ситуацию с птичьего полета, опустимся на грешную белорусскую землю. Сошлемся на ряд документов, подписанных руководителями соответствующих организаций и заверенных печатями:
     1. Получено Еврейским благотворительным фондом "Хесед-Рахамим" в 1996 г. от Американского еврейского распределительного комитета "Джойнт":
а) 5918390837 белорусских рублей (448363 долларов США) - справка "Хэсэд Рахамим" № 147/98 от 05.11.98.
б) 8439616625 белорусских рублей (632987 долларов США) - справка "Хэсэд Рахамим" № 199/98 от 11.11.98.
в) 10930120796 белорусских рублей (883621 долларов США) - письмо аудиторской фирмы "Эрнст & Янг Украина", 13.09.1999.
Суммы расходятся без малого в два раза.
     2. Грант, который К.К. выделила минскому фонду "Хэсэд Рахамим" на 1995-1996 гг.:
а) 2975983 немецких марки (24456644730 белорусских рублей) - письмо аудиторской фирмы "Эрнст & Янг Украина", 13.09.1999.
б) 6122193 немецких марки (50312182074 белорусских рублей) - отчет "Клеймс Конференс" за 1996 г.
Суммы расходятся более чем в два раза.
     3. Письмо Мириам Бекон, директора по ассигнованиям К.К., 12.07.1999: "Клеймс Конференс" финансирует социальные службы в Беларуси как в Минске, так и более чем в 180 других городов. Почти 45 % финансирования предназначается для программ за пределами Минска. Деньги на эти программы посылаются через офис "Джойнта" в Минске, а не через "Хэсэд-Рахамим".
     Письмо Саула Кагана, исполнительного вице-президента К.К., минскому фонду "Хэсэд-Рахамим" от 01.12.1995 о выделении гранта 1-20377-1: "Вам следует осуществить вне пределов города Минска (включая Барановичи, Бобруйск, Борисов, Брест, Гомель, Гродно, Могилев, Мозырь, Оршу, Полоцк и Витебск) до 25 % услуг по уходу на дому, по выдаче продовольственных посылок и по предоставлению зимних видов помощи, осуществление которых финансируется из средств настоящего гранта".
     В 1996 г. Министерством юстиции Республики Беларусь, кроме "Хэсэд-Рахамим" в Минске, было зарегистрировано всего два "благотворительных центра Хэсэд" - в Витебске и Могилеве. Но если так, то кто же из работников К.К. врет в официальных документах - Каган или Бекон?
     Очень немногие задают вопросы: "Если ФРГ выплатила и выплачивает такие огромные суммы жертвам Холокоста - почему подопечные Хэсэдов в Беларуси получают только несколько посылок ежегодно?", "почему нет денег на приведение в порядок мест захоронений жертв нацизма в бывшем Советском Союзе, ведь нацисты грабили свои жертвы перед уничтожением?". Почему, спрошу я, компенсации для белорусских евреев должны из Берлина идти в Нью-Йорк, затем в Иерусалим - а в итоге большая часть остатков тратится в Минске на содержание оравы бюрократов из того же "Джойнта"? Уж очень сильно это все напоминает известную сказку про то, как лисица делила сыр глупым медвежатам. Почему, наконец, "Джойнт" тратит деньги на приобретение зданий по всей Беларуси, вместо того, чтобы добиваться реституции еврейской собственности? Разве христианские конфессии не вернули себе большую часть конфискованных в советское время зданий?
     Только те, кто недавно публично оскорблял государство Израиль, могли допустить снос синагоги на ул. Димитрова в Минске - и в то же время потратить сотни тысяч долларов на приобретение здания на ул. В. Хоружей. Тратить наши кровавые деньги - большого ума не надо. Гораздо сложнее бороться за интересы народа. Увы, только евреи Беларуси под "руководством" своих бессменных "вождей" могли допустить разрушение храма. Ни один другой народ не позволил бы так плюнуть себе в лицо…
     Справедливое и гласное распределение денег - это не только возможность обеспечить нормальный жизненный уровень тем, кто пережил ужасы войны. Еще более важным, с моей точки зрения, является нравственный аспект проблемы. "Узы, которые связывали евреев тысячелетия тому назад и продолжают связывать теперь, это, помимо прочего, - демократические мечты о социальной спра ведливости, связанные с идеалами взаимной пользы и терпимости по отношению ко всем людям", - писал Альберт Эйнштейн более полувека тому назад. Забвение этих вечных еврейских идеалов привело к тому, что в послевоенный период было потеряно около двух миллионов еврейских душ в результате ассимиляции.
     Ситуацию можно и должно изменить здесь и сейчас. Проблема в том, как найти и организовать людей, готовых в рамках закона защищать свои интересы и позаботиться о тех, кто уже никогда не сможет сделать этого сам. Возможно, "Анахну кан" станет, как писал Ильич, не только "коллективным пропагандистом", но и "коллективным организатором" этого процесса.
     Распределять деньги должны те, кому они принадлежат, но никак не бюрократы из К.К., "Джойнта" или "Хэсэд-Рахамим". Общечеловеческие принципы справедливого распределения - демократичность, гласность и полная прозрачность. К.К. и ее компаньоны ("Джойнт", "Хэсэд-Рахамим") полностью дискредитировали себя в этом вопросе и должны быть лишены права делить чужие деньги.

Нисель Скрыгаловский.


     Ад рэдакцыі. Мы ня можам адназначна прыняць катэгарычны тон аўтара: і "Джойнт", і "Хэсэды" нямала робяць для беларускіх яўрэяў, а таксама для іх домачадцаў і Праведнікаў народаў свету. Тым ня меней, ідэя справядлівага і адкрытага размеркавання грошай, якія выдаткоўваюцца замежнікамі на тутэйшыя патрэбы, падаецца нам слушнай і актуальнай. На жаль, што "Джойнт", што "Хэсэд-Рахамім", што Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх абъяднанняў і абшчын - усе хаваюць свае бюджэты ад грамадскасці. Першапрычына - у нас з вамі, шаноўныя чытачы. За 10 з лішнім год мы ня здолелі стварыць сапраўдную яўрэйскую абшчыну, якая прымусіла б рознага кшталту яўрэйскіх чыноўнікаў рабіць рэгулярныя фінансавыя справаздачы перад "народам". Яўрэйская грамадская думка пакуль што надта слабая ў Беларусі: "Анахну кан" якраз і мае на ўвазе тую думку ўмацаваць. У наступным нумары мы плануем пазнаёміць чытачоў з адказамі некаторых лідэраў яўрэйскіх арганізацый на нашыя запыты. Спадзяемся, гэтыя адказы дапамогуць чытачам зразумець, хто ёсць кім на "яўрэйскай вуліцы" ў нашай краіне.
     Ц Ы Т А Т А Ў Н У М А Р: ""Джойнт" действует в странах СНГ самым жестким образом - не через добровольцев-энтузиастов, а через наемных работников, обходящихся ему достаточно дешево. Если же какая-нибудь местная община пытается бунтовать, мотивируя тем, что ей на месте виднее, "Джойнт" мгновенно прекращает финансовые вливания "мятежникам" и тут же создает другую, уже абсолютно ему покорную группу.
     …В целом романтический период еврейского движения на этой территории закончился, и теперь доминируют экономические факторы, вопросы рентабельности и т.п. Кто платит, тот и заказывает музыку." (Еврейский камертон, Тель-Авив, 15.11.2001).

Паэзія ў тазіку

Гутарка пойдзе не пра нашумелы авангардысцкі зборнік "Тазік беларускі". Вядомы яўрэйскі паэт распавядае пра свае вандроўкі па мястэчках Беларусі:
"Прыехаў я ў Мазыр. Жыву некалькі дзён. І вось аднойчы на кірмашы сустракаю яўрэя, які мне кажа:
- Я Вас бачу ўжо не ўпершыню. Цікава, чым Вы займаецеся?
- Паэзіяй, - адказваю я.
- А што гэта такое? - пытаецца.
Я рашыў з яго крыху пакпіць:
- Цябе як завуць?
- Мота.
- "Хай Мота пісае ў балота". Во гэта і ёсць паэзія.
- Ну, -кажа ён, - тады я таксама паэт. Цябе як зваць?
- Гірш.
-"Хай Гірш пісае ў лазні". Вось табе і паэзія!
- Дык жа ж не гучыць! - адказваю я.
- А ты падстаў тазік - яшчэ як загучыць!"
* * *
Напішу пра свабоду,
Што гэта - мне невядома.
Напішу пра яе,
Што шукаю словы.
Напішу, што яе
Я не знаходжу.
Але
Калі бачу каня,
Які нерухомы стаіць на лузе ў тумане,
Калі чую птушку,
Чыё пяяньне схаванае ў недакранальнасьці дрэваў,
Калі прыходжу да крыніцы,
Што самотна цячэ ціхім ручаём,
Калі крочу па сцяжынцы,
Над якой пад сонца ўзносяцца траўныя пахі,
Калі я адчуваю, што я ёсьць,
І кожная хвілінка й кропелька
Кажуць мне:
Гэта ты!
Тады,
Я ведаю, што ёсць СВАБОДА.

Сымон Глазштэйн, Магілёў

www.svaboda.org. Гэты "верш на Свабоду" прагучаў у эфіры 9 кастрычніка 2001 г.

Сп. Глазштэйн - журналіст, беларуска-яўрэйскі грамадскі дзеяч. У 1996 г. выдаў нумар газеты "Еврейский акцент", дзе вялося пра гаротны стан магілёўскіх сінагогаў. Быў надрукаваны ліст яўрэйскай грамадскасці Лукашэнку. Але за гэтыя шэсць год мала што змянілася да лепшага.
ПОКАЗКІ


Яўрэйскае жыццё паводле цёткі Зэлды:
Усе, што варта вымавіць, варта й паўтарыць тысячу разоў.
У жыцці кожнага мужчыны надыходзіць час, калі ён павінен сказаць сваёй маці: "Я ўжо дарослы!" Звычайна, калі яму спаўняецца год гэтак 45.

***


Садам Хусэйн пачуў сябе кепска і звярнуўся да гадалкі, каб запытацца, калі ён памрэ. Тая надоўга заплюшчыла вочы. Нарэшце адказала.
- Ты памрэш у дзень яўрэйскага свята.
- І што гэта за дзень?! - закрычаў Хусэйн.
- Якая розніца. Калі б ты ні памёр, гэты дзень БУДЗЕ яўрэйскім святам.

***


Аднойчы Ленін бавіў Песах у турме і па завядзёнцы паспрабаваў зрабіць сабе хлебную чарніліцу. На хруст мацы збяжаліся наглядчыкі.

Дайшлі да ручкі

СЫНАГОГА - НА АУКЦЫЁН

     У горадзе Барысаве мясцовыя ўлады плянуюць выставіць на аукцыён будынак былой сынагогі, пабудаванай у 1906 годзе яўрэйскай абшчынай. Факт гэты заслугоўвае пільнай увагі, бо згодна з законам, калі былы культавы будынак перастаюць выкарыстоўваць у якасці складу ці спортзалі (бо менавіта так выкарыстоўваўся гэты будынак дагэтуль), храм трэба перадаць вернікам. Але, відаць, мясцовыя ўлады вырашылі не саступаць у кемлівасьці племені Давідаваму і вырашылі паводле старой усходняй традыцыі патаргавацца. А разьлік сапраўды геніяльны: яўрэі (якія, дарэчы, ужо заявілі свой афіцыйны пратэст) не зьбіраюцца саступаць сваю культурную спадчыну якім-небудзь спартоўцам, аднак у выніку ім нічога не застанецца, як выкупіць сваю сьвятыню назад, прабашляўшы гарсавету кругленькую суму ў шэкелях. Так што можна быць пэўным, што сынагога вернецца да сваіх законных уласнікаў, а горад заробіць грошай для сёлетняй пасяўной кампаніі. А вы кажаце - Бабруйск, Бабруйск.
     Паводле газеты "Навінкі" (Мінск), № 5, 20-27 сакавіка 2002 г.
Чаго там спамінаць былое! Нам жыць бяз памяці лягчэй…

1. "З адным з аўтараў "телеги", на якой Бярозкін паехаў у ГУЛАГ, мы сядзелі за адным сталом у рэстаране "Беларусь", … - Грыша [Бярозкін], я, Навум Кіслік, Федзя Яфімаў… Грыша… глядзеў з нейкай пакутлівай цікавасцю на пузаценькага "тележника" і пытаўся:
- Айзік, скажы мне ўсё ж, чаму ты гэткае г…? Я мог цябе пасадзіць, але не пасадзіў. Ты мог мяне не пасадзіць, але пасадзіў. Чаму, Айзік?
Айзік узмахваў кароткімі, пульхнымі ручкамі:
- Ай! Перастань! Дзяўчынка, дайце нам яшчэ бутэльку каньяку!" (В. Тарас. І вельмі шмат журбы… Літаратура і мастацтва, 3.07.1998, с. 6).

2. "Феликс Кучар - сын драматурга и критика Алеся (Айзика) Кучара, много сделавшего для белорусской культуры…" (Авив, январь-февраль 2002, с. 10).

Віншаванні аматарам беларускай культуры. Мо наступным разам наўпрост паклічаце даносіць, спадары з "Авива"?

Даведка "АК": Рыгор Бярозкін (1918-1981) - яўрэй, слынны беларускі літаратуразнаўца, даследчык творчасці Купалы, Коласа і інш. Быў арыштаваны НКВД у красавіку 1941 г. Цудам пазбег смерці ў час растрэлу палітзняволеных. З 1949 па 1956 гг. - у зняволенні як "шпіён". Рэабілітаваны ў 1956 г.
ОТЦОВСКИЙ СЛУЧАЙ

От власти сказочной хмелея,
В конце тридцать седьмого года
Еврей арестовал еврея…
Обоих нет - "враги народа".

Роман Собур, 2000.

Разыскиваются члены семьи Каплан: Каплан Нусень 1903 г.р., Каплан Найсон 1883 г.р. и их сестры Зелда и Айра, проживавшие в местечке Низбожи (Низбочи, оно же Михайлово) в 20 км от Белостока и в г. Заблудов (10 км от Белостока). Напишите о них в редакцию или по адресу genrut@hotmail.com.
Адрас для лістоў: Беларусь, Мінск, 220068, а/c 75. (Belarus, Minsk-68, P.O. Box 75).Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванняў аўтараў, друкаваць артыкулы дзеля палемікі. Рукапісы не вяртаюцца.Надрукавана 02.04.2002. Тыраж 290 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск - У. П. Рубінчык (rubinchik@lycos.com). Усе правы на матэрыялы "Анахну кан" захоўваюцца за аўтарамі. Пры перадруку просьба спасылацца на "Анахну кан". Газета распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах.



Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il