Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Праблемы гістарычнай свядомасці яўрэяў Беларусі на сучасным этапе

Рубінчык У. П.,

аспірант кафедры паліталогіі

і сацыялогіі РІВШ БДУ


          Месца яўрэяў у сучаснай РБ шмат у чым вызначаецца іх здольнасцю стаць субъектам уласнай гісторыі. У параўнанні з іншымі этнасамі, што жывуць у РБ, значэнне яўрэяў - ня колькаснае (паводле перапісу 1999 г., іх каля 0,3% насельніцтва), а "якаснае". Насамрэч, яны маюць права лічыць сябе спадкаемцамі вялізнага субэтнасу "літоўскіх яўрэяў", "літвакоў", якія на працягу стагоддзяў стваралі арыгінальныя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Але для гэтага сучасным яўрэям РБ патрэбны адпаведны ўзровень гістарычнай (сама)свядомасці. Гэта дало б ім магчымасць перайсці ад стану "рэчы ў сябе" [1], да стану "рэчы для сябе", быць паўнапраўнымі грамадзянамі ня толькі дэ-юрэ, згодна з "Законам аб нацыянальных меншасцях", але й дэ-факта. Неабходна, аднак, улічваць амбівалентнасць становішча яўрэяў у Беларусі: яны стаяць на парозе "канца гісторыі" [2]. У 1990-я гг. мае месца радыкальнае змяншэнне іх колькасці (у 1989 г. у БССР жыло 112 тыс. яўрэяў, у 1999 г. у РБ- 28 тыс.). Акрамя эміграцыі, перад яўрэямі, як этнадысперснай групай, стаіць траісты выбар: або канчатковая асіміляцыя (ці яе спроба), або арыентацыя на традыцыйны тэзіс іўдаізму пра "народ, што жыве асобна", г. зн., дабраахвотная гетаізацыя, або спроба інтэграцыі - раўнапраўнага ўдзелу ў гістарычным працэсе з захаваннем уласнай ідэнтычнасці. Першы шлях нерэальны і шкодны, для другога абъектыўна бракуе перадумоў [3], трэці падаецца найлепшым. Спрыяюць яму агульны ўздым этнічнай самасвядомасці на абшарах СНД, запатрабаванасць яўрэйскай субкультуры ў беларускім грамадстве [4], высокі ўзровень фармальнай адукацыі яўрэйскага насельніцтва - паводле перапісу 1989 г., 41,9% занятых яўрэяў БССР мелі вышэйшую адукацыю (у сярэднім у БССР яе мелі 14,4% занятых) [5]. Не спрыяюць інтэграцыі з аднаго боку, факты антысемітызму (што падштурхоўваюць яўрэяў або да эміграцыі, або да гетаізацыі), з другога боку, асіміляванасць яўрэяў Беларусі. Пра яе сведчаць: малая рэлігійнасць [6], бадай што страчаная мова штодзённых зносінаў "літвакоў"- ідыш [7], нявысокі ўзровень гістарычнай (сама)свядомасці ў савецкі час.[8]. Відавочна, што адсутнасць яўрэйскіх школ пасля Другой сусветнай вайны і дэфіцыт выданняў, што закраналі б гісторыю яўрэяў увогуле і беларускіх у прыватнасці, не спрыялі развіццю гістарычнай свядомасці яўрэяў БССР. Гістарычная памяць магла захоўвацца хіба толькі дзякуючы "вуснай гісторыі", успамінам пра Катастрофу, а таксама ўрыўкавым звесткам з афіцыйных крыніц.
          З канца 1980-х гг. яўрэйская тэма ўжо не "табу", паступова яна нават стала "моднай". Інфармацыя пра яўрэяў Беларусі трапляе ў беларускія падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, энцыклапедыі, "Кнігі памяці" (што выдаюцца ў кожным раёне РБ), гісторыяй і культурай яўрэяў Беларусі пачынаюць цікавіцца шматлікія беларускія вучоныя - яўрэі і неяўрэі. Ладзяцца міжнародныя навуковыя канферэнцыі, сярод найбольш значных - "Яўрэйская культура Беларусі і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі" (Мінск, 1994), "Евреи в меняющемся мире" (Мінск, 1996), "Еврейская цивилизация Восточной Европы" (Мінск, 2000). Акрамя навуковых работ, зъяўляюцца навукова-папулярныя, этнаграфічныя нарысы, вульгарызацыі. Згуртаваць зацікаўленых у яўрэйскіх штудыях прызваны зборнік "Евреи Беларуси. История и культура", што час ад часу выходзіць у Мінску з 1997 г. На жаль, даследванні ў галіне іўдаікі не грунтуюцца ў Беларусі на надзейным падмурку. Іх аўтары найчасцей не валодаюць ані ідышам, ані іўрытам, і ўзровень публікацый часта пакідае жадаць лепшага. У Беларусі, у адрозненне ад Украіны і Расіі, няма стацыянарных яўрэйскіх школ. Існуюць асобныя класы з вывучэннем іўрыта і яўрэйскай гісторыі ў мінскай школе № 132, а таксама каля 20 нядзельных школ ва ўсёй Беларусі. ВНУ з рэгулярным вывучэннем яўрэйскіх прадметаў (Міжнародны гуманітарны інстытут, створаны на базе яўрэйскага Народнага ўніверсітэта- фактычна, асветніцкіх курсаў) зъявілася толькі ў 1999 г. З 1994 г. у Беларусі працуе філія Адкрытага ўніверсітэта Ізраіля, дзе выкладаюцца курсы "Главы з гісторыі яўрэяў Усходняй Еўропы" і "Катастрофа", але яны маюць хутчэй асветніцкі, чым навуковы накірунак. У Беларусі няма адмысловага музея яўрэйскай гісторыі: асобныя экспазіцыі створаны ў дзяржаўных музеях і пры яўрэйскіх грамадскіх абъяднаннях. У апошнія гады рэстаўруюцца - збольшага коштам замежных фундатараў - помнікі яўрэйскай даўніны, будуюцца помнікі і мемарыяльныя знакі ахвярам Катастрофы. Дзейнасць дзясяткаў культурна-асветніцкіх, дабрачынных, рэлігійных яўрэйскіх арганізацый, хоць і залежных ад замежнага фінансавання, можа быць паросткам сапраўднай яўрэйскай абшчыны. Іх існаванне падвышае цікавасць яўрэяў да ўласнай спадчыны, а значыць, узмацняе гістарычную самасвядомасць апошніх.
          У 1999-2000 гг. зъявіліся два багатыя на гістарычныя матэрыялы вузлы ў Інтэрнэце: сайт студэнта гістарычнага факультэта БДУ А. Фрыдмана "Гісторыя беларускага яўрэйства" (beljewhist.virtualave.net) і сайт Зм. Левіта, беларускага нацыяналіста з ЗША "Жыды на Беларусі" (litvaki.cjb.net). Інтэрнэт пакуль што мала запатрабаваны самімі беларускімі яўрэямі, аднак магчыма, што развіццё сучасных тэхналогій, акрамя знаёмства з малавядомымі гістарычнымі падзеямі і дакументамі, дазволіць стварыць адзінае інфармацыйнае поле паміж яўрэямі РБ і іх былымі землякамі, што жывуць па ўсім свеце, і падштурхне іх да ўсведамлення сваёй гістарычнай ролі.

1. У яўрэйскіх выданнях Беларусі эканамічная, грамадская, палітычная сітуацыя ў Беларусі, як правіла, свядома ігнаруецца. Лідары буйнейшых яўрэйскіх арганізацый імкнуцца быць "па-за палітыкай".
2. Пры цяперашніх тэмпах змяншэння ліку яўрэяў іх у РБ ня будзе праз 10-15 год: штогод эмігруюць 2-3 тыс. чалавек, да таго ж натуральны прырост ужо даўно адмоўны (сярэдні ўзрост яўрэяў значна вышэйшы за агульнабеларускі).
3. У РБ няма месцаў кампактнага пражывання яўрэяў. Настальгія па "мястэчку" застаецца малапрадуктыўнай, хоць і культывуецца шэрагам яўрэйскіх арганізацый і выданняў.
4. Можа, напрыклад, выяўляцца ў цікавасці да творчасці М. Шагала. Шмат увагі яўрэям ("габрэям", "жыдам") удзяляе беларускамоўная інтэлігенцыя. Гл. "жыдоўскі нумар" "Нашай Нівы" (№ 33, 1999 г.), "габрэйскі" нумар часопіса "ARCHE" (№ 3, 2000 г.), і да т. п.
5. Гл. "Беларусы. Этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі" Мінск, 1996. С.21.
6. Даследванні Інстытута сацыялогіі АН РБ у 1994-95 гг. паказалі, што толькі 11-12% тых, хто дэкларуе сваю прыналежнасць да іўдаізму, выконваюць галоўныя абрады". Гл.: Бабосаў Я. М. "Сацыядынаміка рэлігійнасці і рэлігійнай сітуацыі ў постсацыялістычнай Беларусі"//Весці АНБ.-№ 3.1995.-С.8.
7. Толькі 5,4% яўрэяў у 1999 г. палічылі роднай "мову сваёй нацыянальнасці". 95, 7% дома размаўляюць па-руску. Гл. Зиновский В. И. "Численность и основные социально-демографические характеристики населения Республики Беларусь по данным переписи населения 1999 г. // "Социология", № 4. 1999.-С.12.
8. Пра гэта ёсць толькі ўскосныя даныя - адмысловых даследванняў беларускіх яўрэяў не праводзілася. Сярод яўрэяў, патэнцыйных эмігрантаў з СССР на пачатку 1990-х гг., палічылі свае веды ў яўрэйскай гісторыі дастатковымі 5,1%, адказалі, што ня ведаюць нічога - 40,2%. Гл. Д. Аптекман и др. "Десятилетие большой алии: путь достижений и утрат" Иерусалим, 1999. С.66.


Надрукавана ў зборніку: Праблемы гістарычнай свядомасці яўрэяў Беларусі на сучасным этапе // Теоретико-методологические проблемы исторического познания. Мат-лы к межд. научн. конф-ции. Минск, 1-2 февраля 2001 г. Мн., 2001. Т. 2. С. 215-217.



Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il