Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Маленькая перамога разумнага сэнсу Сяргей ШАЎЦОЎ. Яшчэ ў канцы студзеня 1997 года «Звязда» друкавала артыкул «Масада. Самаспаленне». Коратка аб сутнасцi. Восенню 1941 года, калi ў Мазыры пачалося знiшчэнне яўрэяў, група iх сабралася ў адным з дамоў у цэнтры горада i ажыццявiла акт самаспалення. Доўгi час гэты факт замоўчваўся, улады патрабавалi доказаў, маўляў, цi мала там што было. Таксама ж размова была пра тое, што месцы масавай гiбелi яўрэяў нiяк не ўшанаваныя, там нават не было сцiплых шыльдаў. Было гранiчна проста: «Тут загiгулi савецкiя грамадзяне». Гэта, канешне, так, ды нiяк не пазначылi тое, што гэтыя савецкiя грамадзяне загiнулi толькi таму, што былi яўрэямi. Такая акалiчнасць... Гэта гiсторыя доўжылася каля чатырох гадоў. Калi быць дакладным да канца, то 69 гадоў — з моманту трагедыi. 16 кастрычнiка г. г. Беларускi рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны сваiм рашэннем № 67 прыняў рашэнне аб уключэннi ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублiкi Беларусь месцаў памяцi жыхароў Мазыра — ахвяр нацызму. Такiх месцаў сем. Месца масавага самаспалення памiж дамамi №№ 9 i 11 па вулiцы Кiрава, Рамашоў Роў па вулiцы Студэнцкай, яўрэйскiя могiлкi ў раёне СШ № 4, яр па дарозе з Мазыра ў в. Бабры, месца знiшчэння жыхароў Мазыра ў раёне рачнога вакзала, брацкая магiла ў канцы вулiцы 17 верасня (былая Свiдаўка), брацкая магiла на тэрыторыi турмы СД па вулiцы Пушкiна. Нагадаю: падчас акупацыi ў Мазыры было знiшчана каля 5 тысяч яўрэяў. Аб гэтым рэдакцыi паведамiў прэзiдэнт Сусветнага згуртавання яўрэяў Якаў Гутман. Яшчэ ён нам паведамiў, што лёс сiнагогi па вул. Дзiмiтрава ў Мiнску яшчэ не вырашаны. Як сцвярджае Якаў Гутман, ёсць сведчаннi, што на ўзроўнi ўрада будуць вяртацца да гэтага пытання. На сённяшнi дзень будынак сiнагогi поўнасцю разбураны, хаця з’яўляецца помнiкам не толькi яўрэйскай, а i беларускай культуры. Iснуюць дакументы, з якiх вынiкае, што пры разбурэннi будынка былi парушаны арт. 26, 27, 28, 29, 30 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны». Апрача таго, было парушана рашэнне Мiнгарвыканкама ад 30 снежня 1993 г. № 673 «Аб зацвярджэннi зон аховы помнiкаў культуры Лошыцкага паркавага комплексу i былога лагера смерцi Малы Трасцянец i схемы ахоўных зон помнiкаў гiсторыi, культуры, архiтэктуры i прыроды г. Мiнска». А справа ў тым, што будынак сiнагогi па Дзiмiтрава якраз i знаходзiцца ў такой ахоўнай зоне, канкрэтна — на тэрыторыi былога Татарскага прадмесця. Мiж iншым, на гэтым месцы мяркуецца будаваць, так бы мовiць, элiтны дом. Трэба думаць, для «новых беларусаў». Што рабiць старым беларусам, якiя не жадаюць быць абыякавымi да сваёй гiсторыi i культуры, аб гэтым у нiводным дакуменце не сказана... Застаецца спадзявацца, што разумны сэнс пераможа i тут.
ЗВЯЗДА


Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il