Раніцай 26 верасня на плошчы Незалежнасці каля будынка Мінгарвыканкама прайшло несанкцыяванае пікетаванне ў знак пратэсту супраць зносу будынка былой сінагогі, які размяшчаецца ў Мінску па вуліцы Дзімітрава.
У ёй узялі ўдзел прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман і аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры Белдзяржуніверсітэце Вольф Рубінчык. Мінакам раздаваліся ўлёткі, у якіх паведамлялася, што 25 верасня ў Мінску пачаўся знос будынка былой сінагогі, якая ў 2000 годзе была ўнесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Акцыя цягнулася 25 хвілінаў і была спыненая супрацоўнікамі міліцыі.