Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








МИНИСТЕРСТВО ИНОСТРАННЫХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ
БЕЛАРУСЬ


Во все представительства
Республики Беларусь


     Направляем для использования в работе тезисы выступления Президента Республики Беларусь А.Г.Лукашенко на торжественном собрании, посвященном 55-летню освобождения Беларуси от немецко-фашнстскнх захватчнков к Дню Независимости 2 нюля 1999 года.

Заместитель министраВ. Герасимович

ИНФОРМАЦИОННЫЙ БЮЛЛЕТЕНЬ № 318
06 июля 1999 года

     ТЭЗІСЫ
выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. на
ўрачыстым сходзе, прысвечаным 55-годдзю вызвалення Беларусі
     ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці

2 ліпеня 1999 года





Дарагія суайчыннікі!
Паважаныя госці!
Ад усяго сэрца віншую вас з нашым галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
     Сёння ён супадае са знамянальным юбілеем - 55-й гадавінай з Дня вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
     Для нас гэтае свята зъяўляецца яркім сімвалам духоўнай кансалідацыі нацыі, палітычнай стабільнасці і грамадзянскага міру. Сімвалам нацыянальнага адзінства.
     Доўгім і цярністым быў шлях беларусаў да незалежнасці. У генетычнай памяць нашага народа назаўсёды засташся апусташальныя набегі татара-манголаў, спаленыя ў выніку "жалезных" паходаў крыжаносцаў палі і сёлы. Не раз несга нам чужаземныя захопнікі смерць і разбурэнні. Шведскія, нямецкія, французскія, польскія войскі пакідалі на нашай зямлі глыбокія, незагойнія раны.
     Кровапралітныя баі на Нямізе і пад Койданавам, жорсткая Грунвальдская бітва і гераічная абарона Брэсцкай крэпасці - далёка не поўны пералік славутых і адначасова глыбока трагічных падзей на гістарычным шляху нашага народа.
     Шматпакутнага і мудрага народа, які не па чутках ведае, што такое смерць, кроў, пот, страшэннае гора і доўгія гады нягод і няшчасця.
     Гордага народа, які, можа, як ніякі іншы заслужыў права на свабоду і незалежнасць.
     Таму што адстаяў гэтае права самай дарагой цаной - цаной жыцця лепшых сваіх сыноў і дачок.

     Беларусь набыла сваю дзяржаўнасць у суровым 1919 годзе.
     Маніфестам часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада носьбітам суверэннай улады у рэспубліцы быў абъяўлены Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў.
     Заснаванне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі азнаменавала сабой сапраўднае станаўленне нашай дзяржаўнасці. На сусветнай арэне зъявіўся новы субъект міжнародных адносін.
     БССР стала першай у гісторыі нашага народа рэальнай нацыянальнай дзяржавай, якая валодала ўсімі дзяржаўнымі атрыбутамі. Упершыню былі створаны дзеючы аппарат улады, сістэма адукацыі і навукі, прафесіннага мастацтва і культуры.
     Першая Канстытуцыя маладой беларускай рэспублікі замацавала за яе грамадзянамі права на працу, адукацыю, ахову здароўя, духоўнае развіццё. Права на непасрэдны ўдзел у кіраванні дзяржавай.
     Людзі атрымалі тое, аб чым марылі вякамі.
     Справядлівую ўладу народа.
     Менавіта ў гэтыя гады ў нашай рэспубліцы была створана развітая прамысловасць, высокаэфектыўная сельская гаспадарка, сфарміраваны магутны навуковы патэнцыял. Наша краіна за гістарычна невялікі прамежак часу зрабіла вялікі скачок ад аграрнага Паўночна-Заходняга краю да індустрыяльнай дзяржавы.
     Дзякуючы створанаму тады патэнцыялу мы змаглі пераадолець той крызіс, у які дамарослыя гора-палітыкі ўвагналі беларускую эканоміку ў пачатку 90-х гадоў.
     Беларусы заўсёды шчыра шанавалі такія паняцці, як дружба народаў, інтэрнацыянальнае братэрства.
     Менавіта яны дазволілі ўстаць на ногі і ўмацавацца маладой савецкай дзяржаве.
     Менавіта ў цеснай згуртаванасці перад агульнай бядой мы дабіліся перамогі у Вялікай Айчыннай вайне.
     За больш чым паўвека пасля яе заканчэння ў рэспубліцы вырасла не адно пакаленне. Моладзь ведае аб вайне толькі па кнігах, кінафільмах, па расказах нашых ветэранаў-франтавікоў. Аднак і для яе гэты дзень святы, галоўны дзень года.
     Заснаванне Дня Незалежнасці ў дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зъяўляецца і заканамерным, і сімвалічным.
     Сам народ не дазволіў абарваць гістарычны шлях свайго развіцця, супрацьпаставіць яго народам Расіі і іншых былых рэспублік Савецкага Саюза.
     Высокі маральны дух беларускага народа, яго гістарычная памяць аказаліся вышэй за фальсіфікатарскія "навацыі". Гэта наглядна паказалі вынікі рэферэндумаў 1995 і 1996 гадоў. Людзі сваёй волян адмянілі чужародную ім сімволіку і аднавілі тое, што ім блізка і дорага, - у тым ліку і гістарычную справядлівасць у дачыненні да Дня Незалежнасці.
     Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года ўспрымаецца нашымі людзьмі як дзень нацыянальнага адраджэння, перамогі гістарычнай справядлівасці.

     22 чэрвеня 1941 года пачаўся самы страшэнны, самы трагічны і адначасова - самы пераможны этап нашай гісторыі.
     Беларусы не ведалі вайны больш кровапралітнай і жорсткай, чым Вялікая Айчынная. Небывалых ахвяр запатрабавала ад нашага народа перамога над ворагам. Два мільёны дзвесце тысяч чалавек, - амаль кожны трэці жыхар рэспублікі, - загінулі ў пякельным ваенным агні. Амаль чатырыста тысяч чалавек былі ўгнаны ў рабства. 3 дзевяці з лішнім тысяч насеяеных пунктаў, разбураных і спаленых акупантамі, звыш шасцісот былі знішчаны разам з усімі жыхарамі, больш за чатыры тысячы шэсцьсот - з часткай насельніцтва.
     Тры доўгіх, бясконцых гады пачварная гітлераўская ваенная машына спрабавала паставіць на калені нашу рэспубліку. Старых, жанчын, дзяцей, немаўлят марьші голадам, травілі сабакамі, расстрэльвалі, вешалі, жывымі спальвалі і закопвалі ў зямлю.
     Ці маем мы права забыць пра гэта?
     За гады вайны Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Без даху над галавой засталося тры мільёны чалавек. Поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, разбураны і разрабаваны прамысловыя прадпрыемствы, калгасы, саўгасы, МТС, практычна ўсе абъекты сацыяльнай сферы.
     Сотні тысяч брацкіх магіл, скалечаныя чалавечыя лёсы, папялішчы на месцы разбураных гарадоў і сёл, няўцешныя маці і ўдовы - вось страшэнная спадчына той вайны.
     Але Беларусь так і засталася непакорнай рэспублікай, рэспублікай-партызанкай.
     Увесь народ - ад малога да старога, - у свяшчэнным гневе падняўся на барацьбу з ворагам.
     Амаль паўтара мільёна нашых землякоў бязлітасна білі ворага ў радах Чырвонай Арміі. На акупіраванай тэрыторыі мужна змагаліся каля чатырохсот тысяч партызан, больш за семдзесят тысяч падпольшчыкаў.
     3 ненавіснымі вырадкамі ваявала кожная вёска, кожная хата, кожная сямья, - ваявала ўся рэспубліка.
     I зямля гарэла ў іх пад нагамі - ад першага і да апошняга дня акупацыі.
     Назаўсёды ў нашу гісторыю ўвайшлі імёны Канстанціна Заслонава, Мікалая Гастэлы, Фёдара Смалячкова, Льва Даватара, Ціхана Бумажкова, Міная Шмырова, Уладзіміра Амельянюка, Марата Казея, Веры Харужай, Васіля Каржа. Мы свята ўшаноўваем подзвіг дзесяткаў тысяч другіх славутых сыноў і дачок беларускага народа, чые імёны не дайшлі да нас, але каму мы абавязаны мірным небам над галавой.
     Мы ганарымся тым, што сярод больш адзінаццаці тысяч шасцісот удастоеных у гады вайны вышэйшай узнагароды Героя Савецкага Саюза -чатырыста сорак адзін беларус.
     Мы ганарымся тым, што ніхто ніколі не змог і не зможа паставіць нашу нацыю на калені!
     Ні куляй.
     Ні агнём.
     Ні голадам.
     Ні эканамічнай блакадай.
     Ні ядам паклёпу.
     Менавіта на беларускай зямлі - каля сцен Брэсцкай крэпасці і пад Мінскам, у небе над Гродна і Радашковічамі, на берагах Дняпра і Дзвіны, -вораг пазнаў, што такое моц, дружба і братэрства савецкіх народаў.
     Сёння, у дзень 55-й гадавіны вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, у Дзень Незалежнасці мы славім бессмяротны подзвіг нашых франтавікоў, усіх салдат Вялікай Айчыннай.
     Мы ўшаноўваем мужнасць і адвагу партызан і патрыётаў-падпольшчыкаў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у агульную Перамогу над ворагам.
     3 глыбокай удзячнасцю ўспамінаем аб неймаверна цяжкай працы тысяч беларусаў, якія бяссоннымі начамі, на мяжы сіл кавалі зброю для Чырвонай Арміі.
     Схіляем галовы перад светлай памяццю соцень тысяч нашых грамадзян, якія пакутніцкі загінулі ў фашысцкіх засценках і канцлагерах.
     Славутыя, дарагія нашы ветэраны!
     Ваша бяспрыкладная мужнасць пазбавіла ад бязлітаснага вынішчэння наш народ, народы ўсяго цывілізаванага свету.
     Нізкі паклон вам за гэта!
     Запэўніваю вас: ваш подзвіг, ваша самаахвяраванне ў самыя цяжкія, пераломныя для Беларусі гады ніколі не будуць забыты.
     Мы станем дастойнымі пераемнікамі вашых спраў, захавальнікамі вашых традыцый. Зберажэм і перададзім іх дзецям і ўнукам.
     А вы жывіце як мага больш, дзяліцеся вашым бясцэнным вопытам з падрастаючым пакаленнем. Дзяржава робіць і будзе рабіць усё магчымае дзеля таго, каб кожны з вас адчуваў шчырую павагу і ўдзячнасць.
     Цвёрда заяўляю: клопат аб ветэранах, франтавіках быў і застаецца прыярытэтным накірункам нашай сацыяльнай палітыкі.

     Хачу звярнуцца ў гэты знамянальны дзень да ўсіх, хто здзейсніў вялікі працоўны подзвіг па аднаўленню нашай рэспублікі з руін.
     У галодныя і халодныя пасляваенныя гады вы зрабілі ўсё, каб зажывіць глыбокія раны, нанесеныя Беларусі вайной.
     Гэта дзякуючы вам рэспубліка адрадзілася з попелу і расквітнела.
     Дзякуючы вашай самаадданай працы мы жывем у сучаснай развітой еўрапейскай дзяржаве.
     Менавіта вы залажьші першы камень - самы трывалы і каштоўны, - у яе падмурак.
     Мы бясконца ўдзячны працаўнікам Масквы і Ленінграда, Сталінграда і Алма-Аты, Горкаўскай, Кемераўскай, Новасібірскай, Пермскай, Разанскай, Чкалаўскай, Ульянаўскай, Яраслаўскай абласцей, Краснаярскага краю і многіх іншых рэгіёнаў нашай некалі неабсяжнай Радзімы - усім, хто бескарысліва дапамагаў у аднаўленні нашай народнай гаспадаркі.
     Дружба савецкіх народаў прайшла тады яшчэ адну суръёзную загартоўку - загартоўку ўзаемадапамогай пры адраджэнні спаленай вайной дзяржавы.
     Давайце назавем рэчы сваімі імёнамі: распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік стаў буйнейшай геапалітычнай катастрофай XX века.
     Катастрофай, разбуральныя вынікі якой, баюся, прыдзецца пажынаць не толькі нам, але і нашым дзецям і ўнукам.
     Усе мы былі сведкамі таго, як пасяя 1991 года рушыліся прамысловыя прадпрыемсгвы. Многія з іх не ўсталі "з каленяў" да гэтай пары. Саюзная сістэма гаспадарчых сувязей, якая дзесяцігодцзямі выстройвалася і ўдасканальвалася, раптоўна аказалася падарванай да асновы. Пачалася актыўная крыміналізацыя эканомікі і палітыкі. Грамадскае жыццё набыло рысы стыхійнасці, некіруемасці.
     Мы добра памятаем, як задыхаліся маладыя паслясавецкія дзяржавы, якія ўнутрыпалітычныя супярэчнасці іх раздзіралі. Як грыбы пасля дажджу сталі пладзіцца шматлікія партыі і рухі дэструктыўнага кшталту. Сотні тысяч людзей з жахам адчулі сябе чужымі на землях, дзе вякамі жылі іх продкі. Ідэі радыкальнага нацыяналізму, сепаратызму сеялі раскол у грамадстве, абвастралі міжнацыянальныя і рэлігійныя супярэчнасці. Страта сацыяльных арыенціраў, безыдэйнае існаванне, якія падаграюцца нацыяналістычнай прапагандай новых псеўдалідэраў, трансфармаваліся ў крывавую мешаніну лакальных ваенных канфліктаў.

     Усё гэта - заканамерны вынік згубнай, злачыннай палітыкі разъяднання.
     Для дзясяткаў мільёнаў простых людзей распад СССР абярнуўся страшэннай трагедыяй - стратай агульнай Радзімы, рэзкім спадам жыццёвага ўзроўню, няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні.
     Вось тая цана, якую народам усіх без выключэння постсавецкіх рэспублік давялося заплаціць за грубыя пралікі і амбіцыі палітыкаў.
     Як Прэзідэнт Беларусі, як чалавек, я ганаруся тым, што наша рэспубліка - адна з нямногіх, якая не скацілася на згубны шлях палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага хаосу, хоць такая пагроза была зусім рэальнай.
     Прэзідэнцкія выбары 1994 года паклалі канец разбуральным працэсам у нашай краіне. Беларусь, якая яшчэ ў 1991 годзе абъявіла аб сваім дзяржаўным суверэнітэце, уступіла ў новы, дэмакратычны этап развіцця.
     Сёння мы маем усе падставы канстатаваць: "смутны час" пачатку дзевяностых для нас назаўсёды застаўся ў мінулым. За Беларуссю трывала замацаваліся ўсе адметныя рысы ўнітарнай прававой дзяржавы. У краіне ўсталявалася палітычная стабільнасць і нацыянальная згода. Дзяржава поўнасцю кіруе ўсімі сацыяльнымі і эканамічнымі працэсамі.
     Важнай падзеяй у станаўленні беларускай дзяржаўнасці стаў лістападаўскі рэферэндум 1996 года, на якім народ прыняў папраўкі і дапаўненні ў рэдакцыю Канстытуцыі - Асноўнага Закона краіны.
     Яны ўвабралі ў сябе ўсё лепшае, што бьшо дасягнута на доўгім шляху нашага развіцця і дапоўнілі сучаснымі сусветнымі дэмакратычнымі нормамі. Сталі наглядным сведчаннем непахіснасці ў нашай краіне права народа на ўдзел у кіраванні дзяржавай.
     У цяперашняй рэдакцыі беларускай Канстытуцыі Чалавек, яго правы і свабоды займаюць цэнтральнае месца.
     Я з гонарам магу сказаць: беларускі народ не атрымаў, як гэта раней прынята было гаварыць, а сам зацвердзіў Асноўны Закон, па якім мы жывем сёння і будзем жыць заўтра.
     Гэта і ёсць сапраўдная, а не дэклараваная дэмакратыя.
     Гэта і ёсць сапраўднае, заснаванае на свабодным волевыяўленні народаўладдзе.

     Сучасная Беларусь - незалежная, дэмакратычная еўрапейская дзяржава, якая ўпэўнена крочыць у XXI стагоддзе.
     Шматлікія госці нашай рэспублікі нярэдка здзіўляюцца: як на фактычна разбуранай постсавецкай прасторы Беларусі ўдалося зберагчы свой эканамічны патэнцыял, і не толькі захаваць яго, але і павялічыць?
     Чаму нашу краіну не скаланаюць магутныя міжнацыянальныя і міжканфесійныя канфлікты, як іншыя рэспублікі былога Савецкага Саюза?

     Чаму, нарэшце, улада карыстаецца падтрымкай самых шырокіх слаёў насельніцтва?
     Адказ відавочны.
     Мы абсалютна самастойныя ў выбары ўласнага шляху развіцця. У яго аснове - пабудова эканомікі, арыентаванай на Чалавека.
     Простага, звычайнага Чалавека.
     Мы першапачаткова выбралі эвалюцыйны шлях эканамічнай трансфармацыі ў інтарэсах усяго народа, адкінуўшы "шокавыя" рэвалюцыйныя рэформы дзеля інтарэсаў кучкі алігархаў.
     Кіруючыся непахісным правілам, што любыя эканамічныя пераўтварэнні павінны быць накіраваны толькі і выключна на паляпшэнне жыцця народа, мы не дапусцілі дзікай "прыватызацыі". Жорстка спынілі раскраданне дзяржаўнай уласнасці, аднавілі цывілізаваны, апрабаваны механізм гібкага дзяржаўнага рэгулявання народнагаспадарчага комплексу. Накіравалі ўвесь эканамічны патэнцыял дзяржавы на адраджэнне рэальнага сектара эканомікі і сацыяльныя праграмы.
     Само жыццё даказвае слушнасць выбранага намі курса.
     3 1996 года пачаўся ўстойлівы рост беларускай эканомікі.
     Безумоўна, знешні крызіс значна "збіў" нам многія макраэканамічныя паказчыкі, але і ён не змог спыніць рост эканомікі, не гаворачы ўжо пра тое, каб увесці яе ў стан хаосу.
     За пяць месяцаў бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 1998 года ВУП павялічыўся на тры працэнты, вытворчасць прамысловай прадукцыі - амаль на сем працэнтаў, спажывецкіх тавараў - на сем з паловай працэнтаў.
     Сёння мы можам канстатаваць: наша эканамічнае развіццё набыло ўстойлівую станоўчую дынаміку, стала паступальным і незваротным.
     I гэта дзякуючы рабочым і працаўнікам вёскі, урачам і педагогам, вучоным і інжынерам, людзям у пагонах, якія ахоўваюць мірную працу і спакой нашых грамадзян.
     Дзякуючы нашым цярплівым, самаадданым беларускім жанчынам, якія нясуць на сваіх плячах нялёгкую ношу прафесійных клопатаў, застаючыся любымі і вернымі захавальніцамі сямейнага шчасця і спакою.

Дарагія таварышы!
     Ва ўмовах жорсткай, агрэсіўнай экспансіі так званай "масавай культуры" на пярэдні план сёння выходзяць пытанні духоўнага развіцця нацыі.
     Мы зрабілі асновай сваёй палітыкі надзвычайна паважныя адносіны да людзей розных нацыянальнасцей.
     Мы ўзнавілі беларускую культуру.
     Цвёрда заяўляю: дзяржава падтрымлівала і будзе ўсяляк падтрымліваць нацыянальную інтэлегенцыю, - людзей творчых, што ствараюць сапраўдныя духоўныя каштоўнасці, без якіх немагчыма развіццё і працвітанне дэмакратычнага грамадства. Прычым гэта падтрымка была і будзе адраснай, канкрэтнай, а не дэкларатыўнай.
     Галоўным прыярытэтам у нашай дзяржаве зъяўляецца чалавек - яго правы, інтарэсы і патрэбнасці.
     У краіне актыўна развіваецца жыллёвае будаўніцтва.
     У 1998 годзе ўвод жылля павялічыўся ў параўнанні з 1995 годам амаль у два разы, у тым ліку ў столькі ж - на сяле.
     За пяць месяцаў бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага ўвод жылля павялічыўся больш чым на восем працэнтаў, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - амаль на дваццаць сем працэнтаў.
     Гібкая сістэма льготнага крэдытавання дазволіла людзям, - перш за ўсё маладым семьям, - займець свой дах над галавой.
     Асаблівую ўвагу мы надаём пытанням сацыяльнай абароны сямьі, умацавання яе становішча ў грамадстве, ахове мацярынства і дзяцінства.
     Вядома, наш народ жыве пакуль далёка не так, як ён гэтага па праву заслугоўвае.
     Аднак не будзем забывацца пра тое, што наш цяперашні ўзровень жыцця - гэта ў многім вынік негатыўнага ўздзеяння знешніх фактараў васьмігадовай даўнасці - калі быў развалены СССР, калі бяздумна праводзілася "шокавая" тэрапія.
     Не абмінуў нас таксама сусветны і расійскі фінансавы крызіс, які пачаўся ў мінулым годзе. Ён справакаваў рэзкі рост цэн, што не магло не прывесці да зніжэння рэальных даходаў насельніцтва.

     Як Кіраўнік дзяржавы, я не мог безудзельна наглядаць за раскручваннем махавіка інфляцыі. У маі гэтага года мною падпісаны Указ "Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь". Ён прызваны прадухіліць неабгрунтаванае павышэнне цэн, забяспечыць сацыяльную абарону насельніцтва.
     I гэта правільны шлях.
     Усе мы ў неаплатным даўгу перад ветэранамі вайны і працы, пажылымі людзьмі.
     Аказанне ім самага шырокага спектра сацыяльных паслуг -першарадная задача дзяржавы. На пастаянным кантролі ў Прэзідэнта знаходзіцца выкананне Рэспубліканскай комплекснай праграмы па праблемах пажылых людзей, галоўная мэта якой - паляпшэнне матэрыяльнага становішча адзінокіх пажылых людзей, іх сацыяльная і псіхалагічная адаптацыя ў грамадстве. Сёння ў Беларусі больш за два з палавінай мільёна пенсіянераў - кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. Болей за тысячу чалавек "пераступілі" стогадовы парог.
     Толькі за мінулы год памер пенсій павялічыўся ў два разы. Пры гэтым, у адрозненне ад іншых краін СНД, затрымкі з іх выплатай у нас практычна не бывае.
     Жыццё абъектыўна патрабуе ўдасканалення пенсіённай сістэмы, у прыватнасці, павелічэння памераў пенсій, іх дыферэнцыяцыі ў залежнасці ад мінулага працоўнага ўкладу і іншых фактараў.
     Адзначу, што ў Беларусі заканадаўча пацверджана пераемнасць раней прынятых законаў былога СССР, якія ўстанаўлівалі правы і льготы ветэранам. У нашай рэспубліцы няўхільна выконваюцца пагадненні дзяржаў - удзельніц СНД аб узаемным прызнанні льгот і гарантый інвалідам і ветэранам вайны, семьям загінуўшых ваеннаслужачых, іншым катэгорыям грамадзян.
     Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці і абъектыўную неабходнасць упарадкавання льгот і прывілей, запэўніваю: удзельнікам вайны, ветэранам і інвалідам яны будуць захаваны.
     Наша палітыка накіравана на тое, каб забяспечыць увагай пажылых людзей, даць магчымасць працаваць і зарабляць тым, хто знаходзіцца ў росквіце духоўных і фізічных сіл, стварыць сацыяльныя гарантыі і роўныя магчымасці для старту ў жыццё нашай моладзі. Будзе яе жыццё дастойным -будзе спакойна на душы бацькоў і дзядоў.
     Дзяржава нямала зрабіла для моладзі. Мы стварылі новыя магчымасці для атрымання адукацыі і работы, вярнулі ў грамадства каштоўнаці сумленнай, прадукцыйнай працы. Не на словах, а на справе дзяржава занялася вырашэннем маладзёжных праблем. Права гарантаванага першага рабочага месца, жыллё, спартыўныя абъекты, культурны вольны час - усё гэта не пустыя выдаткі з дзяржаўнага бюджэту, а ўклад у нашу будучыню.
     Наша мэта - выхаванне актыўнага, патрыятычна настроенага, фізічна і маральна здаровага пакалення, здольнага вырашаць пастаўленыя грамадствам задачы па стварэнню матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей.
     Сёння адраджаюцца шматлікія дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі. У рэспубліцы распрацоўваюцца канцэпцыя і праграма патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
     Мы прывіваем маладым павагу да звычаяў і культурных традыцый іншых народаў, што садзейнічае захаванню грамадзянскага міру і грамадскай згоды.
     Як вы разумееце, настрой у маладзёжным асяроддзі - лепшы індыкатар стану грамадства. Сёння я з упэўненасцю магу канстатаваць:
моладзь нашай краіны выйшла з паласы апатыі і абыякавасці, у якую была ўведзена ў пачатку дзевяностых гадоў.
     Мы вітаем імкненне юнакоў і дзяўчат узяць у свае рукі вырашэнне ўласных праблем і праблем усёй дзяржавы.

Дарагія сябры!
     Недарэчная, трагічная выпадковасць абарвала нядаўна ў Мінску пяцьдзесят тры жыцці.
     На фоне гэтай страшэннай бяды цынічнымі выглядаюць спекуляцыі некаторых апазіцыйных палітыкаў. якія спрабуюць нават на пакутах людзей зарабляць сабе палітычныя дывідэнды.
     Мы не дазволім рабіць памяць аб загінуўшых разменнай картай у палітычнай барацьбе!
     Прашу ўшанаваць памяць трагічна загінуўшых у той ракавы дзень у пераходзе на станцыі метро "Няміга" мінутай маўчання.
Паважаныя таварышы!
     Фарміраванне інстытута дэмакратыі - складанейшы і працяглы працэс. Дэмакратыю немагчыма ўстанавіць у загадным парадку па жаданню таго або іншага палітыка ці па рэкамендацыях якога-небудзь заходнееўрапейскага цэнтра. Прыклады і сапраўдную сутнаць падобных паспешлівых так званых "дэмакратычных форм кіравання" мы сваімі вачамі бачым на постсавецкай прасторы.
     Пагадзіцеся: не самыя лепшыя прыклады.
     Калі параўноўваць паўсядзённае жыццё нашага грамадства з жыццём грамадзян іншых дзяржаў, то можна зрабіць вывад: у нас ніколькі не менш, а, можа, нават і больш рэальных, а не ўяўных правоў і свабод, чым у асобных заходніх дзяржавах, што дакучліва прэтэндуюць на ролю нашых "настаўнікаў",
     За апошнія гады ў Беларусі многае зроблена ддя сапраўднай дэмакратызацыі грамадскіх працэсаў. У нашай дзяржаве свабодна існуюць і працуюць розныя палітычныя партыі, шматлікія грамадскія арганізацыі, якія падтрымліваюць цесныя кантакты са сваімі замежнымі партнёрамі.
     У адпаведнаці з Канстытуцыяй у красавіку бягучага года адбыліся свабодныя выбары ў мясцовыя органы ўлады, якія прадэманстравалі ўзросшую палітычную актыўнасць грамадзян. Нягледзячы на актыўныя прызывы апазіцыі байкатаваць выбары, да выбарчых урнаў прыйшло больш за дзве трэці выбаршчыкаў.
     Гэта гаворыць аб тым, што ў нашай краіне народ мае рэальную ўладу. Гэта сведчанне адказнаці нашых людзей за лёс сваёй дзяржавы.
     Галасуючы за настаўніка, урача або моцнага гаспадарніка, людзі аддавалі свае галасы перш за ўсё за працавітасць, за грамадзянскі мір і згоду ў грамадстве, што існуюць на працягу ўсёй нашай самабытнай беларускай гісторыі.
     Менавіта у гэтым і заключаецца галоўны ўрок выбараў у мясцовыя органы ўлады, што адбыліся.
     Менавіта гэта лепшы доказ таго, што мы знаходзімся на правільным, дэмакратычным шляху развіцця.
     На жаль, у дзеяннях беларускай апазіцыі ўсё выразней праглядаецца цяга да радыкалізму, імкненне прымяняць незаконныя метады ў палітычнай барацьбе.
     Разумеючы, што глеба губляецца пад іх нагамі, лідэры апазіцыі пайшлі на адчайны крок - яны зрабілі спробу імітацыі так званых "прэзідэнцкіх выбараў", якія ператварыліся ва ўбогае шоу са шматлікімі скандаламі, сваркамі і грызнёй сярод іх ініцыятараў.

     Акцыя апазіцыі пацярпела поўны правал. Народ рашуча адхіліў падобныя дамаганні.
     Сёння я хачу звярнуцца да нашай апазіцыі: хопіць абіваць парогі замежных дзяржаў і ліць бруд на нашу краіну. Калі вы сапраўды думаеце пра беларускі народ, то не трэба заклікаць увесці абмежаванні на кантакты з нашай краінай, ладзіць другія авантуры.
     Замежны дзядзька вам уладу на сподачку не паднясе.
     Уладу трэба атрымаць з рук свайго народа.
     Калі вы так жадаеце ўлады, то парламенцкія выбары 2000 і прэзідэнцкія 2001 года - вось поле сумленнай і дэмакратычнай барацьбы.
     Я да яе гатовы.
     Таму трэба было б вам перастаць, мягка кажучы, "стукаць" на сваю краіну і народ, пачаць размову з уладамі аб тым, як мы будзем будаваць у Беларусі адкрытае грамадства.

     Сёння я афіцыйна заяўляю: улада гатова да дыялогу аб далейшым руху краіны па шляху дэмакратыі.
     Права ўдзельнічаць у гэтай размове маюць усе грамадскія сілы, а не толькі экстрэмісты з апазіцыі. Мы павінны дасягнуць шырокай грамадскан згоды аб тым, як сумленна і справядліва правядзем выбары 2000 і 2001 гадоў.
     Мы павінны зыходзіць з традыцый беларускага народа, для якога ўласцівыя памяркоўнасць, міралюбства і імкненне да згоды.

Дарагія суайчыннікі!
Паважаныя таварышы!
     Сучаснаснасць і будучыня Беларусі, як і любой іншай дзяржавы, залежаць ад таго, ці знойдзем мы агульную мову з іншымі краінамі, перш за ўсё суседнімі.
     Знаходзячыся на перакрыжаванні еўрапейскіх дарог, экспартуючы больш паловы таго, што вырабляе, наша краіна можа развівацца толькі праводзячы мнагавектарную знешнюю палітыку.
     Усходні вектар нашай палітыкі развіваецца паспяхова. За гэтыя гады ўдалося стварыць Саюз Беларусі і Расіі - самую аптымальную, самую жыццяздольную мадэль інтэграцыі на постсавецкай прасторы.
     Актыўна працуюць яго механізмы - палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, юрыдычныя. Мільёны беларусаў і расіян адчуваюць пазітыўную аддачу ад гэтай работы.

     Мы аднаўляем сумеснае выкарыстанне таго найбагацейшага патэнцыялу, які застаўся нам у спадчыну ад СССР. Агульнымі намаганнямі адраджаем нацыянальныя эканомікі, фарміруем адзіную эканамічную і культурную прастору, сумесна забяспечваем рост жыццёвага ўзроўню нашых народаў, высокую сацыяльную абароненасць чалавека працы.
     У нас добрыя адносіны з Кітаем, Індыяй, Турцыяй, краінамі арабскага свету.
     Але наша знешняя палітыка нагадвае птушку з адным крылом.
     Скажу больш, нашым Міністэрствам замежных спраў заходні вектар палітыкі цалкам правалены.
     Калі Расія актыўна ўвзаемадзейнічае са структурамі агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва - перш за ўсё, Саветам Еўропы, Еўрапейскім Саюзам, - то Беларусь, па сутнасці, можа апынуцца за бортам еўрапейскай інтэграцыі.

     Гэта мае негатыўныя не толькі палітычныя, але і, перш за ўсё, эканамічныя вынікі. Так, калі Расія пастаўляе ў Еўропу тэкстыль без усялякіх абмежаванняў, то доступ беларускіх тавараў кваціруецца.
     3 надыходзячым уступленнем Польшчы ў Еўрасаюз мы будзем мець мяжу з гэтым магутнейшым палітыка-эканамічным абъяднаннем, якое зъяўляецца адным з сусветных цэнтраў сілы.
     I калі мы не знойдзем паразумення з Еўрасаюзам, з ЗША, то не зможам забяспечыць дабрабыт нашай краіны ў XXI стагодцзі.


     Наш народ і наша краіна належаць да еўрапейскай цывілізацыі, і мы не павінны быць збоку ад еўрапейскай інтэграцыі.
     Таму сёння я з усёй адказнацю заяўляю аб гатоўнасці Беларусі не толькі нармалізаваць адносіны з Еўрапейскім Саюзам, але і пайсці на самыя рашучыя крокі па ўдзелу у агульнаеўрапейскан інтэграцыі.
     Думаю, ніхто не сумняваецца, што дзякуючы свайму інтэлектуальнаму і культурнаму патэнцыялу Беларусь у стане быць паўнапраўным членам еўрапейскай сямьі народаў, членам Еўрапейскага Саюза.
Дарагія сябры!
     Наша моц - у нацыянальнай згодзе і адзінстве.
     Наша памяць, наш доўг перад загінуўшымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, наша сумесная Перамога патрабуюць ніколі не забывацца пра гэта.
     Мы павінны стаць апорай адзін для аднаго. Няхай гэта светлае свята яшчэ мацней абъяднае ўсіх нас, незалежна ад палітычных і рэлігійных перакананняў.
     Давайце глядзець у будучыню з упэўненасцю і аптымізмам.
     Давайце помніць аб тым, што найвышэйшая каштоўнасць, якую нам трэба зберагчы і перадаць нашчадкам, - гэта наша Радзіма.
     Наша Беларусь.
     I мы зберажом яе.

     Дзякуй за ўвагу.




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il